Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

З увагай да людзей

24.09.2013
З года ў год вернымі памочнікамі раёнкі з’яўляюцца работнікі паштовай сувязі. Нягледзячы на разнастайныя цяжкасці, капрызы надвор’я паштавікі спяшаюцца да сваіх падпісчыкаў, каб тыя своечасова атрымалі інфармацыю пра жыццё раёна. [caption id="attachment_30326" align="aligncenter" width="443" caption="Начальнік АПС “Цімкавічы” Валянціна Янкіна і аператар Ірына Таратынава"][/caption] Не выключэнне і работнікі аддзялення паштовай сувязі “Цімкавічы”. 313 газет “Слава працы” (пры плане — 303) дастаўляюць яны нашым верным чытачам. А ўвогуле ў вёскі Чарнагубава, Прусы, Доўгае, Сцяпуры, Варонаўшчына, Рачкевічы, Агароднікі і аг. Цімкавічы прыходзіць 1450 экзэмпляраў розных перыядычных выданняў. Па-ранейшаму сярод папулярных і рэспубліканскія — “Советская Белоруссия”, “Звязда”, “Народная газета”, “Рэспубліка” і іншыя. Маючы даволі вялікую зону абслугоўвання, у штаце аддзялення сёння працуюць толькі тры паштальёны (неабходна 5). Нягледзячы на недахоп кадраў, жанчыны стараюцца своечасова не толькі зрабіць дастаўку пісьмаў, газет, часопісаў, пенсій, але і выканаць іншыя разнастайныя паслугі, якімі карыстаюцца ў асноўным жыхары паважанага ўзросту. [caption id="attachment_30327" align="aligncenter" width="443" caption="Паштальёны Святлана Курловіч, Вольга Траўкіна і Аксана Марозава"][/caption] Задаволіць усе патрэбы кліентаў цяжкавата, тым не менш па іх просьбе работнікі аддзялення паштовай сувязі “Цімкавічы” даставяць тавары паўсядзённага попыту, прымуць аплату за камунальныя паслугі, дамашні тэлефон. Шырокі спектр паслуг аказвае і само аддзяленне. Добрым попытам карыстаецца  Інтэрнэт-кабіна, дзе асноўнымі кліентамі з’яўляюцца дзеці школьнага ўзросту. Па-ранейшаму ў АПС “Цімкавічы” атрымліваюць зарплату работнікі  ААТ “Капыльскае”. Але на гэтым дзейнасць паштавікоў не заканчваецца. У паштовым аддзяленні таксама можна аплаціць паслугі аператараў сотавай сувязі МТС, velcom, life:), падключэнне да сеткі Інтэрнэт, крэдытныя лініі розных банкаў нашай рэспублікі, набыць разнастайныя тавары. Пры гэтым, разлічыцца тут можна як пластыкавай карткай, так і наяўнымі грашыма. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара        

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей