Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

63

Дзякуй за цікавае выданне

24.09.2013
З рэдакцыяй газеты “Слава працы” я супрацоўнічаю ўжо шмат гадоў, падтрымліваю добрыя творчыя і чалавечыя адносіны і з галоўным рэдактарам выдання М. У. Шэінай. Адзначу, што газета заўсёды выходзіць своечасова, добра ілюстравана, здымкі наглядна пацвярджаюць матэрыялы. Хацелася б, каб на старонках раёнкі з’яўлялася больш цікавых літаратурных матэрыялаў: вершы мясцовых паэтаў, апавяданні пісьменнікаў. Думаю, нядрэннай была б рубрыка “З гісторыі Капыльшчыны”, каб друкаваліся цікавыя матэрыялы з вуснапаэтычнай творчасці народа, у тым ліку і старонка гумару, пра выдатных людзей свайго краю. Хачу пажадаць усім супрацоўнікам газеты “Слава працы” перш за ўсё моцнага здароўя, выдатных поспехаў у працы, каб вашы чытачы выказвалі шчырыя словы ўдзячнасці за цікавыя і патрэбныя матэрыялы. Антон ГУРСКІ, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей