Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

103

Уся справа ў… капелюшы

23.09.2013
7 верасня ў Стоўбцах адбыўся конкурс па вырабе галаўнога ўбору сярод майстроў Міншчыны. Падзея праходзіла ў рамках ІІ рэгіянальнага свята-конкурсу майстроў вырабу галаўных убораў “Стаўбцоўскі капялюш”. Удзельнікамі конкурсу былі прадстаўнікі розных катэгорый насельніцтва, узросту і роду заняткаў, якія валодаюць тэхнікай вырабу галаўных убораў, творча выкарыстоўваюць вопыт старажытнага рамяства. Капыльшчыну прадстаўлялі супрацоўнікі раённага Цэнтра ткацтва Валянціна Кіеня і Таццяна  Волкава. [caption id="attachment_30308" align="aligncenter" width="448" caption="Дырэктар раённага Цэнтра ткацтва Таццяна Волкава дэманструе модны капялюш"][/caption] У раённым Палацы культуры размяшчаліся выставы майстроў. Тут можна было пабачыць галаўныя ўборы, выкананыя ў розных тэхніках: саломапляценне, вязанне шыдэлкам і пруткамі, ткацтва, пляценне з газетных трубачак, канструяванне з гафрыраванай паперы, квілінг і інш. Асобна хочацца сказаць пра выставу салона модных капелюшоў “Александрына” майстра з Бярэзінскага раёна Аляксандры Анатольеўны Грынкевіч і яе навучэнцаў. Экспанаты выкананы пры дапамозе сумяшчэння некалькіх тэхнік. Тут і капялюшыкі, якія можна насіць у нашым паўсядзённым жыцці, галаўныя ўборы ХV-ХІХ стагоддзяў, фантазійныя капелюшы, у якіх толькі фатаграфавацца, бо для нашэння яны не надта зручныя. Дарэчы, усім жадаючым прадстаўлялася такая магчымасць. [caption id="attachment_30307" align="aligncenter" width="336" caption="В. Кіеня і Т. Волкава ў семежаўскіх галаўных уборах"][/caption] Калі пачалася галоўная частка свята-конкурсу – ажылі кросны, замільгалі іголкі і пруткі, а саломка, папера станавіліся падатлівымі ва ўмелых руках. Работа кіпела на працягу трох гадзін. Пакуль удзельнікі былі засяроджаны на працы, журы ацэньвала конкурсную работу і асабістую выставу ўдзельнікаў. Зацікавіла іх конкурсная работа і выстава прадстаўнікоў Капыльшчыны. Гэта традыцыйны галаўны ўбор, які можна было сустрэць толькі на семежаўскай зямлі – чапец. Вядомы ён з далёкага мінулага, і насілі яго ў святочныя дні яшчэ да 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Шыўся перад чапца з рознакаляровых стужак, верх і бакі – са светлай хусткі ў кветкі. Па памерах быў невялічкі і хутчэй нагадваў дзіцячы чэпчык. Для журы Валянціна Кіеня прадэманстравала майстар-клас па адзяванні традыцыйнага семежаўскага галаўнога ўбору. А гэта справа з нялёгкіх, бо патрабуе немалога вопыту і майстэрства. Спачатку жанчына закручвала свае валасы на тканку (абруч, зроблены з палатна), потым наверх сабраных валасоў адзявалі чапец, завязваючы пад бараду. Затым галаву пакрывалі хусткай. Першы раз маладой дзяўчыне адзявала такое ўбранне свякроў, якая пры гэтым гаварыла: “Ты ўжо не дзяўчына, а маладзіца”. Такі чапец насілі ў Семежаве толькі замужнія жанчыны. І ўсё ж самы хвалюючы момант свята – падвядзенне вынікаў. Валянціне Кіені і Таццяне Волкавай былі прысуджаны дыпломы “За зберажэнне і творчае развіццё пашыву галаўных убораў” і каштоўныя падарункі. А раённы Цэнтр ткацтва быў адзначаны Дыпломам ІІІ ступені “За арыгінальнасць вырабу”. Таццяна ВОЛКАВА, дырэктар раённага Цэнтра ткацтва        

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей