Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

17

Завяршыць рэканструкцыю без прамаруджвання

24.09.2013
Малочнатаварныя фермы “Смалічы” і “Праснакі”, дзе працягваецца рэканструкцыя, — два з шасці аб’ектаў, якія павінны ўвайсці ў строй да 1 кастрычніка бягучага года. Прыёмная камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Леанідам Бураком выехала ў ААТ “Малінава” і “Праснакі”, каб праверыць, як ідзе падрыхтоўка да здачы аб’ектаў. [caption id="attachment_30333" align="aligncenter" width="443" caption="На будаўнічым аб’екце ААТ “Малінава”"][/caption] На МТФ “Смалічы” будаўніцтва новай фермы пачалося роўна год таму. За гэты час зроблена нямала: узведзены будынак кароўніка, быў пабудаваны даільна-малочны блок, зманціравана сучасная даільная зала. На момант наведвання аб’екта вяліся работы па пракладцы электракабеля, якія выконвалі супрацоўнікі ААТ “Капыльскі энергасэрвіс”. Брыгада Капыльскага ПМС   працавала на будаўніцтве кацельні малочнатаварнай фермы. Нягледзячы на тое, што для здачы МТФ засталося не надта многа работ (у асноўным унутраных — пабелка столі, часткова — абліцоўка даільнай залы, уборка падсобных памяшканняў), ход будаўніцтва камісія ацаніла як марудны. Неабходна таксама памятаць пра добраўпарадкаванне тэрыторыі. Кіраўніку ААТ “Малінава” ўказана на недахопы, якія неабходна ўхіліць да наступнага панядзелка.   [caption id="attachment_30334" align="aligncenter" width="295" caption="Пракладка электракабеля на МТФ “Смалічы”"][/caption] Значна лепшая карціна назіралася на МТФ “Праснакі”, дзе літаральна за паўмесяца закончаны работы па бетанаванні падлогі ў памяшканні для ўтрымання дойнага статка, праведзены ўнутраныя работы ў бытавых памяшканнях. Поўнасцю зманціравана даільнае абсталяванне. Ужо закуплены катлы для ацяплення памяшканняў, і, па словах дырэктара ААТ “Праснакі” Руслана Сухаверха, яно таксама будзе ўсталявана ў самы сціслы тэрмін. За бліжэйшыя тры-чатыры дні брыгада наладзіць і сістэму водазабеспячэння. Фактычна на ферме ўжо ідзе да завяршэння будаўніцтва каналізацыі. Застанецца толькі ўстанавіць і падключыць да абсталявання халадзільнік. [caption id="attachment_30338" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас агляду фермы ў ААТ “Праснакі”"][/caption]  
Вядуцца работы на МТФ “Праснакі”
    Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара       Падчас агляду фермы ў ААТ “Праснакі” Вядуцца работы на МТФ “Праснакі”  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей