Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

“Клопат пра пажылых – абавязак маладых!”

23.09.2013
З 23 па 27 верасня на тэрыторыі раёна пройдзе прафілактычная акцыя “Клопат пра пажылых – абавязак маладых!” Яна праводзіцца з мэтай павышэння ўзроўню асабістай і маёмаснай бяспекі пажылых грамадзян, растлумачэння ім асноў бяспекі жыццядзейнасці і прававых аспектаў спагнання сродкаў на ўтрыманне ад працаздольных дзяцей, пры гэтым будзе нададзена асаблівая ўвага састарэлым, якія пражываюць з родзічамі, што вядуць амаральны лад жыцця. У рамках акцыі прадстаўнікамі ўсіх зацікаўленых ведамстваў будуць наведаны пажылыя грамадзяне па месцы іх жыхарства для правядзення растлумачальна-прафілактычнай работы, накіраванай на прадухіленне здзяйснення ў адносінах да іх проціпраўных дзеянняў, вывучэння іх сацыяльных і бытавых праблем. Будзе арганізавана бясплатнае кансультаванне і лячэнне асоб, якія пакутуюць на алкагольную залежнасць і пражываюць з пажылымі грамадзянамі. Таксама ў гэты перыяд будуць праведзены пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку з разглядам на іх фактаў правапарушэнняў у адносінах да асоб пажылога ўзросту. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей