Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

artiom

artiom

На «Беларускай кухнi» — «Лоцвiнскiя ўдалухi»

19.12.2024
У ліпені экспедыцыя кулінарнага шоу праекта “Беларуская кухня”, трансляцыя якога адбываецца ў эфіры тэлеканала “Беларусь 2”, пабывала на Капыльшчыне. Галоўнымі героямі перадачы сталі нашы землякі —  удзельнікі клуба “Лоцвінскія  ўдалухі”. Напрыклад, Галіна Дрожжа разам са сваёй сяброўкай Інай Ладнюк прыгатавалі зацірку, мачанку і медавуху. У наступнай хаце вясковая гаспадыня Наталля Клочка тушыла пеўня з бульбай, зрабіла герос (халодны суп) і бярозавы сок. Асабістымі сямейнымі рэцэптамі, што перадаваліся ад бабулі, матулі, свякрухі, падзялілася і Валянціна Шыманская. Гаспадыня прыгатавала кіслую капусту з рабрынкамі, бабку і калінавы морс. Вядома, гэтыя старадаўнія беларускія стравы жанчыны  гатавалі менавіта ў печы. У ёй — дух нашай кулінарнай спадчыны. Упэўнена, такія стравы ўпрыгожаць любы стол. Нагадаем, што трансляцыя дзвюх тэлеперадач ужо адбылася, убачыць наступную перадачу з удзелам нашых землякоў вы зможаце на тэлеканале “Беларусь 2”. Таму сачыце за анонсам. Па словах кіраўніка клубнага аб’яднання нацыянальнай кухні «Лоцвінскія ўдалухі» Галіны Дрожжы, удзельнічаць у праекце “Беларуская кухня” яе натхніла асабістая зацікаўленасць, а таксама жаданне данесці да людзей забытыя рэцэпты беларускай нацыянальнай кухні і страў сваёй мясцовасці. Таццяна БОХАН  

Каждый рейс — без потерь?

19.12.2024
Уборочная страда в разгаре. Ежедневно десятки комбайнов выходят на поля района, чтобы вовремя и без потерь убрать урожай зерновых и зернобобовых. С целью проверить, нет ли прорех в цепочке: поле-бункер-КЗС-зерносклад и был налажен. этот рейд. Первым на нашем маршруте значилось ОАО «Преснаки». Учитывая, каких усилий стоило наладить здесь в прошлом году ежедневный предрейсовый медконтроль, решаем посмотреть, «прижилась» ли эта процедура в хозяйстве? На удивленье – да! Ежедневно ее проводит медсестра, а в ее отсутствие – инженер по охране труда Евгений Сташевский. — У нас с этим строго, — подчеркнул главный инженер ОАО «Преснаки» Андрей Демидчик. — Если отсутствует подпись медсестры, то бухгалтерия попросту не примет путевой лист к начислению зарплаты… Время раннее, и экипажи комбайнов, а заодно с ними и водители, занятые на отвозке зерновых, ждут, когда спадет роса, еще раз проверяют технику. В хозяйстве четыре комбайна, но задействованы ныне... только три. — На четвертый не смогли набрать экипаж, — говорит Евгений Сташевский. — Нет в хозяйстве механизаторов, имеющих необходимую категорию. Довод неубедительный. Нельзя допускать, чтобы в уборочную по этой причине простаивали комбайны. Надо растить кадры. Для этого есть учебно-курсовой комбинат... Прошло время, и вот уже территорию мехдвора один за другим покидают комбайны: два гомельских «Палессе» и один «Дон-1500». Вскоре выезжает в рейс и МАЗ-5551, за рулем которого Иван Куделко. Документы у водителя в порядке, мед- осмотр пройден, запись механика о выпуске на линию имеется. Большегрузный автомобиль приспособлен для перевозки зерна: щели в бортах аккуратно законопачены и заделаны специальной монтажной пеной. Имеется и свернутый в рулон полог, которым водитель укрывает кузов во время транспортировки зерна на КЗС. А вот выезжающий вслед за МАЗом Ивана Куделки трактор с одноосным прицепом такого тента не имеет. Со слов главного инженера Андрея Демидчика, к бортам прицепа, грузоподъемность которого 16 тонн, необходимо приваривать крюки и уж потом за них растяжками крепить тент. Лукавит, однако, Андрей Аркадьевич, скрывая обычную безалаберность. Ведь приварить те же крючки можно за полчаса, зато будет исключено просыпание зерна при транспортировке. — А мы насыпаем не вровень с бортами, — парирует наши доводы инженер. Но где же тогда экономия топлива, ГСМ?! Прицеп второго трактора, задействованного на перевозке зерна с поля, также не был укрыт пологом – отсутствовали пресловутые крючки… В ОАО «Каменский» ежедневный предрейсовый медконтроль проводит Зинаида Поликарповна Купа. С ее слов, вопрос четко отработан, и ни у кого не возникает даже сомнения в необходимости его проведения. У одного из двух комбайнов «Дон-1500» отсутствовал защитный кожух на жатке, что является грубым нарушением правил техники безопасности. Комбайнер второго «Дона» «забыл» дома права, а у тракториста оказалась просроченной страховка. Правда, главный инженер предъявил нам ее действующий вариант, объяснив, что страховые свидетельства хранятся у него, поскольку механизаторы их часто теряют. Посоветовали в таком случае сделать ксерокопии документов и выдать их трактористам и водителям. Третьим хозяйством, в которое мы наведались в этот день, стал филиал «Лакнея» УП «Приорлизинг». Пять комбайнов, три из которых относительно новые «Нью Холанд» вовсю усердствовали на зерновом клине. Мы осмотрели несколько машин, отвозящих зерно, — все были подготовлены к уборочной, как говорится, стопроцентно: борта нарощены, щели законопачены, кузова закрыты пологами. А МАЗ-5555 Владимира Давидовского даже «усовершенствован» специальным воротом, на который накручен полог. — Снять со стопора, натянуть тент и закрепить резиновыми растяжками – дело нескольких минут, — говорит Владимир Александрович. — Полог закрывает и козырек, исключая выдувание зерна при езде. Главный инженер предприятия Дмитрий Тарапович уверен, что вывезти урожай без потерь не менее важно, чем его вырастить. Кстати, имеется в хозяйстве и тракторный прицеп ПСТ-12, задействованный на вывозке зерна, который закрывается пологом… В рейде участвовали: Михаил ВАЛУЕВИЧ, главный инженер по охране труда, транспортной и пожарной безопасности управления райсельхозпрода; Сергей Протасевич, госавтоинспектор ОГАИ Копыльского РОВД, капитан милиции; Владимир СКРИПИНСКИЙ, ответственный секретарь газеты «Слава працы» С. Протасевич (слева) и И. Куделко

Галоўнае — убраць якасна, упэўнены хлебаробы закрытага акцыянернага таварыства “Жыліхава”

19.12.2024
Хуткімі тэмпамі ідзе ўборачная кампанія ў ЗАТ “Жыліхава”. Тут ужо ўбрана 64% плошчаў, намалочана 3614 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 47,8 цэнтнера з гектара. Ва ўборачных работах задзейнічана шэсць камбайнавых экіпажаў, тры з якіх — сямейныя. Браты Уладзімір і Аляксандр Мяцельскія ўжо не першы год шчыруюць разам на хлебнай ніве. Ёсць пэўны вопыт, стараннасць, жаданне выканаць сваю справу як мага лепш. “Для нас самае галоўнае — убраць без страт, — расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Кукраш. — Пры распрацоўцы расцэнак вялікую ўвагу надавалі менавіта гэтаму аспекту. Створаны групы па кантролі за якасцю, якія ў любую хвіліну працоўнага дня могуць прыехаць на поле і праверыць, ці няма страт. Калі будзе ўстаноўлена, што яны перавышаюць дапусцімыя межы, расцэнкі для такога экіпажа зніжаюцца прыкладна ў тры разы”. На адвозцы збажыны задзейнічаны не толькі аўтамабілі, але і трактары. Васіль Балвановіч — адзін з самых вопытных вадзіцеляў. Ужо чацвёрты год ён кіруе сваім МАЗам, а да гэтага 20 гадоў шчыраваў на ГАЗ-53. У ЗАТ “Жыліхава” з самага пачатку сваёй працоўнай дзейнасці. “Даводзіц- ца і збожжа перавозіць, — расказвае Васіль Мікалаевіч, — і кармы, і арганіку. Аўтамабіль магутны, таму яму заўсёды знойдзецца справа”. Сёння надвор’е дазваляе не толькі працаваць да самага цямна, але і несці мінімальныя затраты на дапрацоўцы збажыны, паколькі яна практычна не патрабуе сушкі. У гаспадарцы ёсць сучасны збожжасушыльны комплекс ЗСК-40, які дзейнічае толькі другі год. На ім працуюць пазменна тры аператары, каб працэс не спыняўся круглыя суткі. Для старшага аператара Сяргея Есмана сёлетняя ўборачная на збожжасушылцы ўжо сямнаццатая. За гэты час давялося працаваць на ўсіх комплексах, што былі ў гаспадарцы. Новы ЗСК-40, лічыць ён, найбольш сучасны і запатрабаваны. Адначасова тут можна дапрацоўваць 90 тон збажыны. Здае ЗАТ “Жыліхава” збожжа і ў лік дзяржзаказу. Паводле слоў Аляксандра Кукраша, сёлета перад гаспадаркай стаіць задача паставіць дзяржаве 775 тон харчовай пшаніцы і 500 тон піваварнага ячменю. “Ячмень сёлета ўдаўся, — расказвае Аляксандр Паўлавіч, — ёсць участкі з ураджайнасцю 46 ц/га, а ёсць і па 60 цэнтнераў на круг”. Для прадукцыйнай працы хлебаробаў у гаспадарцы створаны ўсе ўмовы: арганізавана двухразовае харчаванне, у камбайнераў ёсць мінеральная вада, магчымасць прыняць душ, своечасова падводзяцца і вынікі працоўнага дня. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара Аляксандр Кукраш (у цэнтры) з Аляксандрам (злева) і Уладзімірам Мяцельскімі  

Першыя тысячнікі ў вобласці на Капыльшчыне

19.12.2024
Першымі тысячнікамі сталічнай вобласці сталі камбайнавыя экіпажы ААТ “Ціміразеўскі” ў складзе Алега Пяцігорца і Уладзіміра Дрожжы, Сяргея Пяцігорца і Паўла Лінніка. У мінулую пятніцу віншаванні з працоўнай перамогай хлебаробы Капыльшчыны прымалі ад губернатара Мінскай вобласці Барыса Батуры. “Гэта важная падзея для ўсёй Міншчыны, таму што вы першыя камбайнеры, якія дасягнулі тысячнага намалоту, — адзначыў Барыс Батура. – Тое, што ў Капыльскім раёне з’явіліся першыя тысячнікі – вельмі значна. Мы даўно чакаем ад Капыльшчыны больш важкіх вынікаў. І спадзяёмся, што ў гэтым годзе такія вынікі будуць”. Павіншавалі герояў жніва таксама старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, в. а. старшыні Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Мянчук і дырэктар ААТ “Ціміразеўскі Аляксандр Турбан. Камбайнеры-тысячнікі атрымалі грашовыя прэміі, падзячныя лісты і каштоўныя падарункі ад Мінаблвыканкама, райвыканкама, прафсаюзных арганізацый вобласці і раёна, а таксама кіраўніцтва гаспадаркі. Даючы адзнаку ўборачнай кампаніі ў цэлым па вобласці, Барыс Васільевіч падкрэсліў, што сёлета аграрыі сабралі неблагі ўраджай рапсу (каля 220 тыс. тон). На сёння на палях Міншчыны паспеў і добры хлеб. Ураджайнасць збожжавых – звыш 40 ц/га. Губернатар адзначыў і поспехі на вырошчванні харчовага збожжа. Ён падкрэсліў, што ў вобласці не будзе праблем па выкананні дзяржзаказу. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара НА ЗДЫМКАХ: 1. Старшыня аблвыканкама Б. Батура і старшыня райвыканкама А. Жданеня з экіпажамі-тысячнікамі. 2. Інтэрвю для тэлеканала «Беларусь 1» дае  С. Пяцігорац 3. Віншаванне ад раённага Цэнтра культуры

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 22)

19.12.2024
ВЫТВОРЧАСЦЬ. Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў раёне за 6 месяцаў склаў 225, 3 млрд рублёў, што ў 2 разы больш, чым у  аналагічным перыядзе мінулага года. ПАГАЛОЎЕ. У сельгаспрадпрыемствах раёна на вырошчванні і адкорме знаходзяцца 36 034 галавы БРЖ і 48 425 галоў свіней. БУЛЬБА. ААТ «Старыца-Агра» рэалізавала гораду Мінску першыя 132 тоны бульбы, ураджайнасць якой сёлета складае 303 ц/га. СТУДАТРАД. РК ГА “БРСМ” арганізоўвае чарговы студатрад з 10-12 чалавек, якія працягнуць работу на рэканструкцыі МТФ “Быстрыца” ў ААТ “Ціміразеўскі”. Гэта навучэнцы  Капыльскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа. бібліятэка. 1 жніўня спаўняецца 60 гадоў, як у Капылі адкрылася дзіцячая бібліятэка. ДАІ. Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху быў праведзены ў Капыльскім раёне пад дэвізам «Пристегнись к безопасности». СПОРТ. Футбольная каманда «Капыль» свой чарговы матч правядзе 4 жніўня на стадыёне ў Нясвіжы, дзе сапернікамі выступяць спартсмены з ФК «Корсак-Нясвіж». Падрыхтавалі М. Шэіна,  У. СКРЫПІНСКІ, П. ШЭІН, В. СТРЭЛКІНА  
Страница 10 из 36