Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 22)

03.08.2012
ВЫТВОРЧАСЦЬ. Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў раёне за 6 месяцаў склаў 225, 3 млрд рублёў, што ў 2 разы больш, чым у  аналагічным перыядзе мінулага года. ПАГАЛОЎЕ. У сельгаспрадпрыемствах раёна на вырошчванні і адкорме знаходзяцца 36 034 галавы БРЖ і 48 425 галоў свіней. БУЛЬБА. ААТ «Старыца-Агра» рэалізавала гораду Мінску першыя 132 тоны бульбы, ураджайнасць якой сёлета складае 303 ц/га. СТУДАТРАД. РК ГА “БРСМ” арганізоўвае чарговы студатрад з 10-12 чалавек, якія працягнуць работу на рэканструкцыі МТФ “Быстрыца” ў ААТ “Ціміразеўскі”. Гэта навучэнцы  Капыльскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа. бібліятэка. 1 жніўня спаўняецца 60 гадоў, як у Капылі адкрылася дзіцячая бібліятэка. ДАІ. Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху быў праведзены ў Капыльскім раёне пад дэвізам «Пристегнись к безопасности». СПОРТ. Футбольная каманда «Капыль» свой чарговы матч правядзе 4 жніўня на стадыёне ў Нясвіжы, дзе сапернікамі выступяць спартсмены з ФК «Корсак-Нясвіж». Падрыхтавалі М. Шэіна,  У. СКРЫПІНСКІ, П. ШЭІН, В. СТРЭЛКІНА  

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей