Па стане на 31 ліпеня ў раёне налічвалася 13 збожжаўборачных экіпажаў, якія намалацілі звыш 1000 тон збожжа новага ўраджаю.
Сярод іх 5 экіпажаў з ААТ «Ціміразеўскі»: Алег Пяцігорац і Уладзімір Дрожжа, Сяргей Пяцігорац і Павел Ліннік, Віктар Лагун і Андрэй Чэрнік, Сяргей Сямашка і Васіль Васілеўскі, Аляксандр Ждан і Леанід Фінкевіч.
Тысячны намалот і на рахунку двух экіпажаў з ААТ «Скабін» – Аляксандра Грынкевіча і Аляксандра Паўлюшчыка, Аляксандра Музыкі і Аляксандра Карпука, а таксама двух экіпажаў з ф-ла «Лакнея» – Алега Касменкі і Вадзіма Мысліцкага, Генадзя і Сяргея Каваленяў.
Па адным экіпажы-тысячніку значыцца ў ААТ «Піянер-Агра», «Капыльскае», «Семежава», «Старыца-Агра» – адпаведна, Аляксандр і Раман Іваноўскія, Уладзімір Уласовіч і Юрый Дарошчанка, Мікалай Скамароха і Сяргей Кіеня, Віктар Дарашэвіч і Віталь Луцэвіч.