Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

artiom

artiom

В аптеку с рецептом и… без него

19.12.2024
С 1 июля 2012 года в Беларуси усилен контроль за отпуском рецептурных лекарственных средств. Перечень лекарственных средств, реализуемых без рецепта врача, утвержден  постановлением Министерства здравоохранения №55 от 5 июня 2012 г. и размещен для всеобщего доступа во всех учреждениях здравоохранения и аптечной сети. Как пояснила заведующая Копыльской центральной аптекой Зинаида Шаврова, ажиотажа при отпуске медицинских препаратов пока не наблюдается. Список лекарственных препаратов, отпускаемых по рецепту или без него, был всегда. Но со временем часть рецептурных лекарств стала продаваться свободно, поэтому Минздравом было принято решение усилить контроль, чтобы все нормативные акты исполнялись в рамках законодательства. В перечень рецептурных лекарств сегодня вошли психотропные, наркотические препараты, антибиотики третьего и четвертого поколений, гормональные лекарства, инсулин и многие другие. Все остальные лекарства, — препараты, используемые для лечения наиболее распространенных заболеваний, — остались в свободной продаже. Это желудочные препараты (кроме комбинаций с антибиотиками), препараты для лечения сердечно-сосудистых заболеваний, обезболивающие, противовоспалительные, противоревматические средства, препараты для лечения заболеваний костно-мышечной системы, а также некоторые антибиотики (ампицилин, амоксицилин и доксициклин), противовирусные, иммуномодулирующие препараты, некоторые лекарственные препараты, которые понижают артериальное давление, и другие. Работники здравоохранения заранее готовились к введению новой системы отпуска лекарственных средств. Уже сейчас пациентам, которые имеют хронические заболевания, находятся на диспансерном учете, рецепты выписываются на 6 месяцев. А пациенты с острыми заболеваниями все равно обращаются к врачу. Рецепты им выписываются на весь курс лечения. Конечно, отпуск лекарств по рецептам — это нормальная общемировая практика. Такая мера позволит не только не допустить бесконтрольного приема лекарств, но и   обезопасит население от приема тех медикаментов, которые при самолечении могут нанести вред здоровью. Татьяна БОХАН Фото Павла ШЕИНА  

СТУДАТРАД — НА ДАПАМОГУ

19.12.2024
Студэнцкі будаўнічы атрад “Крылы”, створаны па ініцыятыве райкама ГА “БРСМ”, працуе гэтымі днямі на рэканструкцыі малочнатаварнай фермы “Быстрыца” ў ААТ “Ціміразеўскі”. У яго склад уваходзяць 12 навучэнцаў першых-другіх курсаў ДУ “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж”. Узначальвае атрад майстар вытворчага навучання Віктар Мінец. З першага дня для студэнтаў быў вызначаны фронт работ: добраўпарадкаванне тэрыторыі фермы, устаноўка бардзюраў, бетанаванне і г. д. А вось падчас нашага наведвання юнакі займаліся ачысткай памяшкання ад пабелкі. У гаспадарцы маладых памочнікаў цёпла сустрэлі. Для пражывання выдзелены добраўпарадкаваны дом. Працоўны дзень доўжыцца сем гадзін. Арганізавана трохразовае харчаванне. А для таго, каб пераапрануцца і адпачыць, ёсць спецыяльнае бытавое памяшканне, якое можна назваць сапраўдным штабам студатрада. — Мы ўдзячны кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства за цёплы прыём і адносіны, — адзначае майстар Віктар Мінец. — Мы разумеем, што наша дапамога неабходна гаспадарцы, ды і зарабіць падчас канікул можна няблага. Дырэктары ААТ “Ціміразеўскі” Аляксандр Турбан і будаўнічага комплексу “БВМ-сэрвіс” Дзмітрый Бычанок адзначылі адказныя адносіны студэнтаў да даручанай справы, іх высокую дысцыпліну, якасць выкананых работ. А таксама выказалі меркаванне, што такіх памочнікаў яны б з радасцю прынялі і ў наступным месяцы. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА Студатрад «Крылы» Ідзе ачыстка памяшкання ад пабелкі  

ВЫКАРЫТОСТОЎВАЦЬ КОЖНУЮ ПАГОДНУЮ ХВІЛІНУ ІМКНУЦЦА ХЛЕБАРОБЫ ААТ “СЕМЕЖАВА”

19.12.2024
Сёння ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Семежава” самая высокая ўраджайнасць збожжавых культур у раёне — амаль 60 цэнтнераў з гектара. І гэта з улікам таго, што тут практычна не прыступалі да ўборкі азімай пшаніцы — працавалі толькі на адным 40-гектарным палетку, над якім удоваль “паздзекаваўся” шквалісты вецер. Па 62,3 ц/га дала азімая трыцікале, 59,78 ц/га паказвае яравы ячмень. Але ўсё-такі галоўная надзея ў гаспадарцы на пшаніцу. “Мы ў дачыненні да гэтай культуры выканалі ўсе патрабаванні тэхналогіі, — расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Іван Лянько. — Правялі чатыры падкормкі, 2-3 апрацоўкі ад хвароб, і пшаніца, відаць па ўсім, аддзячыць нам добрым ураджаем. Ужо сёння можна гаварыць пра тое, што валавы збор па вы- ніках сёлетняй уборачнай у нас будзе на 500—800 тон большы, чым летась. Мяркуем наблізіцца да рэзультата ў 12 тысяч тон”. Увесь вытворчы працэс у гаспадарцы адладжаны як след. Дзесяць камбайнаў працуюць адным звяном пад наглядам адказнага спецыяліста. Галоўнае для экіпажаў — не дапусціць страт зерня, бо ад гэтага напрамую залежыць штодзённы заробак. А атрымліваецца ў іх, па словах саміх камбайнераў, у дзень па 450, а то і каля 600 тысяч рублёў. Згадзіцеся, што такія сумы вартыя таго, каб забыцца на стому і спякоту і працаваць, як кажуць, да сёмага поту. Аператыўна ажыццяўляецца адвозка зерня, да таго ж пачалі пастаўляць яго ў лік дзяржзаказу. Працуюць тры збожжасушыльныя комплексы, дзве лініі па дапрацоўцы збажыны. Следам за камбайнамі выведзены на палеткі сем прэс-падбор- шчыкаў, рулоны адвозяць 10 адзінак тэхнікі і чатыры заняты на іх пагрузцы і разгрузцы. Няма пытанняў па забеспячэнні абедамі, вадой, выкананні правіл тэхнікі бяспекі і пажарнай бяспекі. У механізатараў ёсць магчымасць пасля работы памыцца ў лазні, штодня атрымліваць дакладную інфармацыю пра рэзультаты сваёй працы. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара Ю. Кандратовіч і Яўген Валчок

ХЛЕБАРОБАМ ДЗЯКАВАЛА “БЕЛАЯ РУСЬ”

19.12.2024
Галоўным пытаннем, якое знаходзіцца цяпер пад пільнай увагай не толькі кіраўніцтва Капыльшчыны, але і раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”, з’яўляецца  ўборачная. Працавітым людзям, што шчыруюць на палях, збожжасушыльных комплексах, транспарце, асабліва патрабуюцца сілы і маральная падтрымка, каб адваяваць у гарачага надвор’я спелы ўраджай збожжавых. Днямі старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд разам з агітбрыгадай завітала ў ААТ “Піянер-Агра”, каб выказаць удзячнасць за стараннасць, якасць работы, і ўручыць падарункі ад грамадскага аб’яднання. Па тэмпах уборкі, ура- джайнасці гаспадарка штогод знахо- дзіцца ў ліку лідараў. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы  Ларыса Юха пад- крэсліла, што і сёлета хлебаробы трымаюць сваю марку. Не абышлося і без лірычнага моманту: добрую песню падарылі аграрыям работнікі раённага Цэнтра культуры. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКАХ: 1. М. Сандрозд уручае падарункі ад “Белай Русі”; 2. Гучыць песня ад работнікаў культуры. Фота аўтара  

ХЛЕБ У СКАРБОНКУ ДЗЯРЖАВЫ

19.12.2024
Харчовая пшаніца і піваварны ячмень на рахунак дзяржзаказу ад хлебаробаў Капыльшчыны пачалі паступаць з 22 ліпеня. Як і летась, першыя тоны збожжа для Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў на Цімкавіцкі хлеба- прыёмны ўчастак ААТ “Клецкі камбікормавы завод” прыйшлі з ААТ “Скабін”. Пасля падключыліся ААТ “Капыльскае”, “Ванелевічы”, “Ціміразеўскі”, ЗАТ “Жыліхава”, СГФ “В. Раёўка” і іншыя гаспадаркі. Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, на раніцу 27 ліпеня аграрыі паставілі для дзяржаўных патрэб больш за 2500 т пшаніцы, харчовага і піваварнага ячменю. “Усяго па плане неабходна здаць 27 800 тон збожжа. З іх пшаніца складае 18 тыс. т (яна паступіць на камбінаты хлеба- прадуктаў гарадоў Маладзечна і Барысава), 8700 — піваварнага ячменю (ААТ “Белсолад”, “Кры- ніца”) і 1100 тон харчовага ячменю (Мінскі КХП), — тлумачыць галоўны спецыяліст па закупках і якасці прадукцыі райсельгасхарчу Алена Паўлюшчык, якая падчас жніва знаходзіцца на ўчастку аг. Цімкавічы. — Пшаніца з сельгаспрадпрыемстваў на хлеба- прыёмны ўчастак паступае трэцяга класа. Радуе і піваварны ячмень. Пытанняў па якасці не ўзнікае”. У гэтым можна было ўпэўніцца, пабываўшы ў мясцовай лабараторыі. Першасны аналіз збожжа рабіўся пры ўездзе на тэрыторыю на пробаадборніку, дзе яго правяралі на засмечанасць і наяўнасць шкоднікаў, пасля — на вільготнасць і бялкі. Пастаянны калектыў Цімкавіцкага хлебапрыёмнага ўчастка складае ўсяго 20 чалавек, але да работы падчас жніва прыцягваецца яшчэ каля трох дзясяткаў сезонных работнікаў. “Работа ўчастка вядзецца з 7 раніцы да 23 гадзін вечара, пакуль у дзве змены, — расказвае начальнік Цімкавіцкага хлебапрыёмнага ўчастка Ніна Мароцкая. — Пры неабходнасці пярой- дзем на кругласутачны рэжым. Адначасова з прыёмкай харчовага збожжа ідзе дапрацоўка і адпраўка рапсу, фуражнага зерня. Паралельна вядзецца як разгрузка ў збожжасклады, так і за- грузка непасрэдна ў вагоны для Барысаўскага КХП”. Нягледзячы на тое, што на перавозцы збожжа з сельгаспрадпрыемстваў задзейнічаны транспарт ААТ “Аўтапарк №21”, “Капыльскі райаграсэрвіс”, а частка дастаўляецца некаторымі гаспадаркамі раёна самастойна, праблемы па транспарціроўцы ўсё ж такі ўзнікаюць. Звязана гэта яшчэ і з выкананнем дзяржзаказу па рапсе, які ідзе паралельна з харчовым збожжам. Тым не менш, гэта пытанне стараюцца вырашаць аператыўна. Магутнасць мясцовай сушылкі ЗСК-40 дазваляе пера- працоў- ваць да 40 тон збожжа ў гадзіну. Таму склады хутка запаўняюцца сухім зернем.  Дзяржзаказ па харчовым збожжы будзе выкананы своечасова, упэўнены на Цімкавіцкім хлебапрыёмным участку.   Сяргей ЛАЗОЎСКІ     На здымках: 1. Аператар ЗСК-40 Іван Жукоўскі; 2. Ідзе адгрузка збожжа; 3. Вадзіцель ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” Аляксандр Гардзей; 4. Лабарант Галіна Давідовіч і галоўны спецыяліст па закупках і якасці прадукцыі Алена Паўлюшчык. Фота аўтара  
Страница 13 из 36