Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

ВЫКАРЫТОСТОЎВАЦЬ КОЖНУЮ ПАГОДНУЮ ХВІЛІНУ ІМКНУЦЦА ХЛЕБАРОБЫ ААТ “СЕМЕЖАВА”

30.07.2012
Сёння ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Семежава” самая высокая ўраджайнасць збожжавых культур у раёне — амаль 60 цэнтнераў з гектара. І гэта з улікам таго, што тут практычна не прыступалі да ўборкі азімай пшаніцы — працавалі толькі на адным 40-гектарным палетку, над якім удоваль “паздзекаваўся” шквалісты вецер. Па 62,3 ц/га дала азімая трыцікале, 59,78 ц/га паказвае яравы ячмень. Але ўсё-такі галоўная надзея ў гаспадарцы на пшаніцу. “Мы ў дачыненні да гэтай культуры выканалі ўсе патрабаванні тэхналогіі, — расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Іван Лянько. — Правялі чатыры падкормкі, 2-3 апрацоўкі ад хвароб, і пшаніца, відаць па ўсім, аддзячыць нам добрым ураджаем. Ужо сёння можна гаварыць пра тое, што валавы збор па вы- ніках сёлетняй уборачнай у нас будзе на 500—800 тон большы, чым летась. Мяркуем наблізіцца да рэзультата ў 12 тысяч тон”. Увесь вытворчы працэс у гаспадарцы адладжаны як след. Дзесяць камбайнаў працуюць адным звяном пад наглядам адказнага спецыяліста. Галоўнае для экіпажаў — не дапусціць страт зерня, бо ад гэтага напрамую залежыць штодзённы заробак. А атрымліваецца ў іх, па словах саміх камбайнераў, у дзень па 450, а то і каля 600 тысяч рублёў. Згадзіцеся, што такія сумы вартыя таго, каб забыцца на стому і спякоту і працаваць, як кажуць, да сёмага поту. Аператыўна ажыццяўляецца адвозка зерня, да таго ж пачалі пастаўляць яго ў лік дзяржзаказу. Працуюць тры збожжасушыльныя комплексы, дзве лініі па дапрацоўцы збажыны. Следам за камбайнамі выведзены на палеткі сем прэс-падбор- шчыкаў, рулоны адвозяць 10 адзінак тэхнікі і чатыры заняты на іх пагрузцы і разгрузцы. Няма пытанняў па забеспячэнні абедамі, вадой, выкананні правіл тэхнікі бяспекі і пажарнай бяспекі. У механізатараў ёсць магчымасць пасля работы памыцца ў лазні, штодня атрымліваць дакладную інфармацыю пра рэзультаты сваёй працы. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара Ю. Кандратовіч і Яўген Валчок

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей