Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

СТУДАТРАД — НА ДАПАМОГУ

30.07.2012
Студэнцкі будаўнічы атрад “Крылы”, створаны па ініцыятыве райкама ГА “БРСМ”, працуе гэтымі днямі на рэканструкцыі малочнатаварнай фермы “Быстрыца” ў ААТ “Ціміразеўскі”. У яго склад уваходзяць 12 навучэнцаў першых-другіх курсаў ДУ “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж”. Узначальвае атрад майстар вытворчага навучання Віктар Мінец. З першага дня для студэнтаў быў вызначаны фронт работ: добраўпарадкаванне тэрыторыі фермы, устаноўка бардзюраў, бетанаванне і г. д. А вось падчас нашага наведвання юнакі займаліся ачысткай памяшкання ад пабелкі. У гаспадарцы маладых памочнікаў цёпла сустрэлі. Для пражывання выдзелены добраўпарадкаваны дом. Працоўны дзень доўжыцца сем гадзін. Арганізавана трохразовае харчаванне. А для таго, каб пераапрануцца і адпачыць, ёсць спецыяльнае бытавое памяшканне, якое можна назваць сапраўдным штабам студатрада. — Мы ўдзячны кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства за цёплы прыём і адносіны, — адзначае майстар Віктар Мінец. — Мы разумеем, што наша дапамога неабходна гаспадарцы, ды і зарабіць падчас канікул можна няблага. Дырэктары ААТ “Ціміразеўскі” Аляксандр Турбан і будаўнічага комплексу “БВМ-сэрвіс” Дзмітрый Бычанок адзначылі адказныя адносіны студэнтаў да даручанай справы, іх высокую дысцыпліну, якасць выкананых работ. А таксама выказалі меркаванне, што такіх памочнікаў яны б з радасцю прынялі і ў наступным месяцы. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА Студатрад «Крылы» Ідзе ачыстка памяшкання ад пабелкі  

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей