Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

artiom

artiom

Лідар на перавозцы

19.12.2024
Адказнасць і добрасумленная праца — аснова поспеху ў любой справе. Гэтага прынцыпу пры- трымліваецца вадзіцель  МАЗ-5551  Валерый Юшкевіч з ААТ “Скабін”. У перыяд уборачнай вопытны работнік заняты на адвозцы спелага збожжа, задаючы тон у спаборніцтве сярод вадзіцеляў. Працоўная перамога скабінскага хлебароба адзначана грашовай прэміяй райкама прафсаюза работнікаў АПК, якую ўручыў яго старшыня Аляксандр Татарыцкі. НА ЗДЫМКУ: з працоўнай перамогай В. Юшкевіча віншуе А. Татарыцкі. Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

На шчодрай ниве «Старыца-Агра»

19.12.2024
Калі працэс арганізаваны дакладна, лічы, што палова справы ўжо зроблена. Такі прынцып з’яўляецца асновай у рабоце ААТ “Старыца-Агра”. У гаспадарцы ўжо ўбрана 80,9% плошчаў і намалочана 7992 тысячы тон. Ударныя тэмпы ўборкі ў сельгаспрадпрыемстве забяспечваюць 13 камбайнавых экіпажаў, сярод якіх экіпаж у складзе Віктара Дарашэвіча і Віталя Луцэвіча. Як паведаміў галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Логіш, цяпер адначасова ўбіраюцца ячмень, трыцікале і пшаніца. Яшчэ да дажджу паспелі зжаць насенныя ўчасткі. “У гэтым годзе пшаніца вырасла нядрэнная, з добрай клейкавінай, — адзначае галоўны аграном. — Немалаважна, што сёлета збожжа практычна не трэба падсушваць. Яго вільготнасць складае ўсяго 10–12%. Фактычна пшаніцу толькі  дапрацоўваем. Пасля гэтага можна здаваць хлеб дзяржаве ці закладваць у свіран. Таксама вялі ўборку ячменю на плюшчэнне. Цяпер рыхтуем да здачы піваварны ячмень”. З-за нядаўняй непагадзі камбайны працавалі на палях з азімай пшаніцай ля вёскі Вошкаты. Збожжа тут паспела крыху больш  падсохнуць. За якасцю работ тут сачыў начальнік вытворчага ўчастка Іван Кавальчук. А недалёка ад малочнатаварнай фермы в. Андросаўшчына шчыравалі тры “Лексіёны”, адным з якіх кіраваў Віктар Дарашэвіч. Ужо 25 гадоў падчас уборачнай кампаніі працуе ён старшым камбайнерам, яшчэ да гэтага некалькі гарачых сезонаў хадзіў у памочніках. Неаднаразова Віктар станавіўся правафланговым на жніве не толькі для калег гаспадаркі, раёна, але і для ўсіх хлебаробаў вобласці, калі дасягаў першым тысячнага намалоту. “Сёлета крыху пазней выйшлі ў поле, але дзякуючы добрай падрыхтоўцы камбайна і яго бездакорнай рабоце ўжо намалацілі больш за 1000 тон, — расказвае перадавы механізатар. – У полі працуем з 9 раніцы і да 8 гадзін вечара. У нас камбайнаў дастаткова, каб своечасова закончыць уборку”. У гэтым годзе ў напарніках Віктара працуе Віталь Луцэвіч. Нягледзячы на малады ўзрост, на жніве хлопец ужо не навічок. Так, у мінулым сезоне шчыраваў ён разам з Аляксандрам Рончыкам, таксама адным з перадавых камбайнераў гаспадаркі. Ад перадавога экіпажа адвозіў чарговы намалот на МАЗ-5551 Уладзімір Серы, які на сваім рахунку мае больш за 1000 тон перавезенага збожжа. Машыну Мінскага аўтазавода вадзіцель ведае як свае пяць пальцаў. Гэта і не дзіўна: толькі на такіх аўтамабілях Уладзімір адпрацаваў больш за два дзясяткі гадоў. Сучасныя МАЗы, па яго словах, па-ранейшаму застаюцца вельмі надзейнымі, але сталі больш магутнымі. Цяпер грузавік лёгка ўмяшчае за раз 10 тон збожжа і больш. Увогуле, Уладзімір Серы прыгадаў, што ў свой лепшы сезон на  МАЗе давялося перавезці аж 2700 тон збожжа. У ААТ “Старыца-Агра” ўвогуле што ні прозвішча, то выдатны працаўнік, якому любы адказны ўчастак можна даверыць. Сярод такіх – камбайнеры Міхаіл Дарашэвіч, Сяргей Рыбак, Анатоль Шнітко. На беларускім КЗС-1218 сёлета бездакорна працуе экіпаж у складзе Уладзіміра Васілеўскага і Міхаіла Спадарца, на расійскім «Доне-1500» – Аляксей Ліннік і Віталь Гук. Усе работы ў сельгаспрадпрыемстве вядуцца ў комплексе. Так, пасля камбайнаў на поле выходзіць тэхніка для ўборкі саломы – “Нью Холанд” і 6 рулонных прэсаў, працуе брыгада па сціртаванні і адвозцы. Адначасова ў гаспадарцы вядзецца падрыхтоўка глебы пад рапс, каб не страціць аптымальныя тэрміны сяўбы. Для забеспячэння бесперабойнай работы арганізавана двухразовае харчаванне, якое дастаўляецца прама да месца працы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара   Віктар Дарашэвіч (справа) і Віталь Луцэвіч. І. Кавальчук і А. Логіш У. Серы

Дошка гонару (CMigrator copy 9)

19.12.2024
Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых сярод удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 3 жніўня 2012 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Алега Аляксандравіча ПЯЦІГОРЦА і Уладзіміра Мікалаевіча ДРОЖЖЫ з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 426 га і намалаціў 1642 тоны. Экіпаж камбайна “Лексіён 530” у складзе Аляксандра Іванавіча і Рамана Аляксандравіча ІВАНОЎСКІХ з ААТ “Піянер-Агра”, які ўбраў 297 га і намалаціў 1602,9 тоны. Экіпаж камбайна “ДОН-1500Б” у складзе Аляксандра Мікалаевіча КАРПУЧКА і Уладзіміра Васільевіча МІСЮЧЭНКІ з ф-ла “Лакнея”, які ўбраў 168 га і намалаціў 909 тон. СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЎСЯ Валерый Мікалаевіч ЮШКЕВІЧ з ААТ “Скабін”, які на МАЗ-5551 перавёз 1576,1 тоны. Раённы выканаўчы камітэт, аддзел па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА “БРСМ” падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод маладых удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 3 жніўня 2012 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Аляксандра Сяргеевіча ГРЫНКЕВІЧА і Аляксандра Сяргеевіча ПАЎЛЮШЧЫКА з ААТ “Скабін”, які ўбраў 231 га і намалаціў 1292,3 тоны. Экіпаж камбайна “Лексіён 570” у складзе Сяргея Уладзіміравіча СЯМАШКІ і Васіля Андрэевіча ВАСІЛЕЎСКАГА з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 309,8 га і намалаціў 1204 тоны. Экіпаж камбайна КЗС-10К у складзе Аляксея Мікалаевіча МАЛІНОЎСКАГА і Юрыя Іванавіча ДЗЯМЕНЦЬЕВА з ААТ “Скабін”, які ўбраў 147 га і намалаціў 825,6 тоны. СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ: Сяргей Мікалаевіч ТУРЭЙКА з ААТ “Ціміразеўскі”, які на ГАЗ-53 перавёз 1282 тоны. Аляксей Сяргеевіч КАПАЧЭЎСКІ з ААТ “Ціміразеўскі”, які на МАЗ-5551 перавёз 1062,6 тон.  

Тысяча - не мяжа

19.12.2024
Па стане на 3 жніўня на Капыльшчыне налічвалася 36 камбайнавых экіпажаў, якія намалацілі 1000 і больш тон збожжа, шэсць з іх — маладзёжныя. У ААТ “Ціміразеўскі” — 8 экіпажаў-тысячнікаў, ААТ “Піянер-Агра” — 6, ААТ “Капыльскае” і “Семежава” — па 5, ААТ “Скабін” — 4, у ААТ “Старыца-Агра” і ф-ле “Лакнея” — па 2. Па адным экіпажы з намалотам звыш 1000 тон у ААТ “Праснакі”, “Малінава”, СГФ “Руднае” і КСУП “С “Лясное”. Ёсць у раёне і 21 вадзіцель-тысячнік, з якіх два — маладыя. Маргарыта САКОВІЧ  

Капыльскія хлебаробы лідзіруюць па намалоце збожжа ў Мінскай вобласці

19.12.2024
Усяго 10 дзён спатрэбілася хлебаробам Капыльскага раёна, каб намалаціць 100 тысяч тон збожжа. Ужо па стане на 1 жніўня яны першыя ў вобласці мелі такі рэзультат. З чым і павіншаваў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура. У тэлеграме, дасланай на імя старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатоля Жданені, былі словы не толькі віншавання з намалотам першых ста тысяч тон збожжа ўраджая 2012 года, але і сардэчная ўдзячнасць кіраўніцтву раёна, усім працаўнікам сельскай гаспадаркі за самаадданую працу, прафесійнае майстэрства і адказныя адносіны да справы. Барыс Васільевіч у тэлеграме, якая, дарэчы была надрукавана ў “Мінскай праўдзе” за 2 жніўня, пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў у працы. Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, на раніцу 3 жніўня, сельгаспрадпрыемствамі Капыль- шчыны намалочана ўжо каля 120 тысяч тон пры ўраджайнасці 45,4 ц/га. Гэта лепшы паказчык у вобласці. Тэмпы не зніжаюцца. І хлебаробы Капыльшчыны спаўна выкарыстоўваюць спрыяльныя ўмовы надвор’я, каб своечасова і без страт убраць вырашчаны ўраджай. Пажадаем ім удачы! Марыя ШЭІНА  
Страница 7 из 36