Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

artiom

artiom

Каб не знiзiць прадукцыйнасцi

19.12.2024
Спякотнае надвор’е, што ўжо некалькі тыдняў пануе на Капыльшчыне, уносіць свае карэктывы ў тэхналогію ўтрымання жывёлы.  Якія ж захады робяцца, каб не знізіць прадукцыйнасці дойных статкаў? Па-першае, як паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, яшчэ ў ліпені, перад пачаткам уборкі рапсу, кіраўніцтву гаспадарак раёна было рэкамендавана ўвесці ў рацыён дойнаму статку рапсавую муку. “У такую спёку, — тлумачыць Віталь Аляксандравіч, — у рацыёне жывёлы павінны быць тлушчы, каб у арганізме ішло назапашванне вадкасці. У шротах і камбікармах завод- скай вытворчасці ўтрымліваецца тлушч, але ён неабаронены. Таму мы рэкамендуем карміць кароў менавіта рапсавай мукой, якая мае абаронены тлушч, што дазволіць жывёле палепшыць засваенне вадкасці і павысіць сваю прадукцыйнасць”. Паводле слоў першага намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу, не ва ўсіх гаспадарках прыслухаліся да гэтай рэкамендацыі. Аднак там, дзе ўзялі яе на ўзбраенне, адразу ж дабіліся важкіх вынікаў. У прыватнасці, у ААТ “Ціміразеўскі” аднымі з першых у раёне пачалі ўводзіць у рацыён кароў рапсавую муку — давалі спачатку па 500 г на кожную галаву, а затым і па 1 кг. Можна прывесці наступныя факты: калі раней гаспадарка пастаўляла на ААТ “Капыльскі масласырзавод” 20 т 300 кг малака, то з уводам мукі з рапсу яго рэалізацыя дасягнула 24 т 800 кг — прадукцыйнасць статка вырасла практычна больш, чым на 4 тоны. “Акрамя таго, каб справіцца са спёкай і не знізіць прадукцыйнасці дойнага статка, — раіць Віталь Ракевіч, — неабходна пасля абеду кароў пакідаць у кароўніку, карміць іх паўнацэннымі сакавітымі кармамі, абавязкова даваць не менш за 30-35 кг на галаву зялёнай масы. Да таго ж — абавязкова пасвіць уначы, паколькі менавіта ў гэты час сутак жывёла больш камфортна будзе адчуваць сябе на пашы”. Маргарыта САКОВІЧ

Вал будзе большым

19.12.2024
У гэтым упэўнены хлебаробы філіяла “Лакнея” УП “Прыорлізінг” “Мы штогод абнаўляем насенны фонд. Перад сяўбой унеслі арганіку, мінеральныя ўгнаенні. Пасяўную правялі ў аптымальныя тэрміны, выканалі хімпраполку, унеслі рэгулятары росту і мікраэлементы. Гэта і адбілася на ўраджайнасці, — тлумачыць дырэктар філіяла Алег Шахновіч. — Да таго ж, і надвор’е крыху спрыяла збожжавым”. Асабліва станоўча паўплывалі ўсе гэтыя акалічнасці на трыцікале: з 275 га ў філіяле сабрана 1927 тон, а ўраджайнасць склала 70 ц/га. Цяпер ідуць работы на палях з ячменем і азімай пшаніцай. Падчас наведвання гаспадаркі ўборка ішла ва ўрочышчы Сунаі. На 130-гектарным полі вялі ўборку 5 экіпажаў, з якіх тры ўжо мелі намалот звыш тысячы тон. Гэта экіпажы “Нью Холандаў” у складзе Генадзя і Сяргея Нікалаеняў, Алега Касменкі і Вадзіма Мысліцкага, а таксама Дона-1500Б — Аляксандра Карпучка і Уладзіміра Місючэнкі.  Па словах галоўнага агранома Пятра Юхо, які з’яўляўся адказным на гэтым палетку, пшаніца тут давала каля 52 цэнтнераў на круг. Не дзіўна, што камбайны раз пораз прыпыняліся на адгрузку спелага збожжа. З працоўнымі дасягненнямі хлебаробаў, а таксама вадзіцеля на адвозцы збожжавых Уладзіміра Давідоўскага, які перавёз больш за 1000 тон збожжа, павіншаваў і ўручыў прэміі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Татарыцкі. Дзякуючы добраму ўраджаю ўжо выкананы дзяржзаказ па харчовым збожжы на Барысаўскі КХП (пры плане 510 т здадзена 550), а ў хуткім часе настане пара і піваварнага ячменю. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара Камбайнеры В. Мысліцкі, А. Касменка, А. Карпучок, У. Місючэнка П. Юхо, Г. Нікалаеня, С. Нікалаеня  

Весткі з палёў (CMigrator copy 1)

19.12.2024
Важкі ўклад у агульны каравай Мінскай вобласці ўносяць і хлебаробы Капыльшчыны. Яны лідзіруюць у рэгіёне па валавым зборы збожжа. Па інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу на раніцу 7 жніўня было намалочана звыш 147 тысяч тон збожжа. На другім месцы ідзе Слуцкі раён - 130,3 тысячы тон, на трэцім - Нясвіжскі раён (117,7 тысячы тон зерня). Марыя ШЭІНА  

На Дошку гонару, якая знаходзіцца на інтэрнэт-партале «Моладзь Міншчыны», занесены прадстаўнікі і нашага раёна

19.12.2024
Гэта экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Аляксандра Грынкевіча і Аляксандра Паўлюшчыка з ААТ “Скабін” (здымак 1). Яны прызнаны адным з лепшых маладзёжных экіпажаў у раёне, намалацілі 1347,9 тоны збожжа з 217 га. На сёння ў гаспадарцы закончылася ўборачная кампанія. Прыемна, што на абласным узроўні можна ўбачыць землякоў, прозвішчы якіх змешчаны на маладзёжнай Дошцы гонару Мінскай вобласці. Традыцыйная абласная акцыя стартавала з 6 жніўня 2012 г. Але трэба адзначыць і іншыя маладыя экіпажы, якія з поспехам вядуць уборку. Напрыклад, экіпаж КЗС-1218 у складзе Максіма Дзеранка і Паўла Турбана з ААТ “Ціміразеўскі”. Яны намалацілі 1333,9 тоны з 283 га. З гэтай нагоды першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Татарыцкі, старшыня прафкама ААТ “Ціміразеўскі” Ганна Надольская (здымак 2) павіншавалі маладых тысячнікаў. Ім былі ўручаны грашовыя прэміі, маланкі-падзякі ад Капыльскага райвыканкама і граматы за дасягнутыя поспехі ў намалоце першай тысячы тон. Павел Шэін Фота аўтара

Запас бяды не чыніць

19.12.2024
Ад першай асобы Аляксандр Рыгоравіч Макарчук: — Нам неабходна паставіць у лік дзяржзаказу каля 1000 тон харчовай пшаніцы і 250 тон піваварнага ячменю. Безумоўна, мы гэта заданне выканаем. Хаця трэба сказаць, што сёлета фуражная збажына цэніц- ца ці не ў два разы даражэй, чым харчовая. Ёсць планы і на астатняе зерне: нешта прададзім камбінатам хлебапрадуктаў, паставім у якасці давальніцкага для вырабу больш таннага камбікорму, астатняе пакладзём у склад на захоўванне, каб мець магчымасць зімой прадаць па большай цане. Напэўна, пакуль гэты нумар раёнкі дойдзе да свайго чытача, ААТ “Піянер-Агра” практычна закончыць уборку збожжавых культур. Але працэс дапрацоўкі збожжа не страціць сваёй актуальнасці. Яшчэ некаторы час будуць гудзець рухавікі на сучасным збожжасушыльным комплексе ЗСК-30 і “польскай” сушылцы М-819. “Практычна толькі два—тры дні ў пачатку ўборачнай зерне мы сушылі, — расказвае аператар Павел Сінькевіч, які разам з сынам Антонам працуе на ЗСК-30. — Цяпер толькі яго дапрацоўваем. Асабліва цяжка, калі ідзе ячмень. Не тое, каб працэс больш складаны, проста ён колецца (усміхаецца), а гэта не вельмі прыемна”. У “звычайным” жыцці Павел Лявонцьевіч працуе ў Капыльскай ЖКГ, а на час уборачнай ужо пяты сезон ідзе на сушылку. Не сядзіцца летам дома і Антону, год ён працаваў на таку і ўжо трэці — разам з татам на сушылцы. Работа ў аператараў зменная — па 12 гадзін. Увечары іх зменяць аператары Анатоль Лазюк і Аляксандр Абцэшка. Сучасная тэхніка робіць больш лёгкай працу на дапрацоўцы зерня. Калі раней звычайна прымяняліся зернямёты, якія патрабавалі і слесара для абслугоўвання, і рабочых для падшуфлёўкі збожжа, то цяпер пагрузачна-разгрузачнымі работамі займаецца “Амкадор” (дарэчы, яго, як МАЗ і новы КЗС-1218, набылі ў гаспадарцы перад уборачнай). На таку суткамі  па чарзе дзяжураць па два МАЗы. Ёсць, па словах Аляксандра Макарчука, і “слабое звяно” ў дапрацоўцы і захоўванні збожжа. Гэта недахоп складскіх памяшканняў. Іх у гаспадарцы чатыры, але гэтага мала. “Разруліць” сітуацыю дапамагае толькі дакладны разлік. Таму арачнік стане наступнай новабудоўляй у ААТ “Піянер-Агра”. На здымку: аператары Павел і Антон Сінькевічы Матэрыялы падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ. Фота аўтара
Страница 3 из 36