Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

18

Вал будзе большым

09.08.2012
У гэтым упэўнены хлебаробы філіяла “Лакнея” УП “Прыорлізінг” “Мы штогод абнаўляем насенны фонд. Перад сяўбой унеслі арганіку, мінеральныя ўгнаенні. Пасяўную правялі ў аптымальныя тэрміны, выканалі хімпраполку, унеслі рэгулятары росту і мікраэлементы. Гэта і адбілася на ўраджайнасці, — тлумачыць дырэктар філіяла Алег Шахновіч. — Да таго ж, і надвор’е крыху спрыяла збожжавым”. Асабліва станоўча паўплывалі ўсе гэтыя акалічнасці на трыцікале: з 275 га ў філіяле сабрана 1927 тон, а ўраджайнасць склала 70 ц/га. Цяпер ідуць работы на палях з ячменем і азімай пшаніцай. Падчас наведвання гаспадаркі ўборка ішла ва ўрочышчы Сунаі. На 130-гектарным полі вялі ўборку 5 экіпажаў, з якіх тры ўжо мелі намалот звыш тысячы тон. Гэта экіпажы “Нью Холандаў” у складзе Генадзя і Сяргея Нікалаеняў, Алега Касменкі і Вадзіма Мысліцкага, а таксама Дона-1500Б — Аляксандра Карпучка і Уладзіміра Місючэнкі.  Па словах галоўнага агранома Пятра Юхо, які з’яўляўся адказным на гэтым палетку, пшаніца тут давала каля 52 цэнтнераў на круг. Не дзіўна, што камбайны раз пораз прыпыняліся на адгрузку спелага збожжа. З працоўнымі дасягненнямі хлебаробаў, а таксама вадзіцеля на адвозцы збожжавых Уладзіміра Давідоўскага, які перавёз больш за 1000 тон збожжа, павіншаваў і ўручыў прэміі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Татарыцкі. Дзякуючы добраму ўраджаю ўжо выкананы дзяржзаказ па харчовым збожжы на Барысаўскі КХП (пры плане 510 т здадзена 550), а ў хуткім часе настане пара і піваварнага ячменю. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара Камбайнеры В. Мысліцкі, А. Касменка, А. Карпучок, У. Місючэнка П. Юхо, Г. Нікалаеня, С. Нікалаеня  

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей