Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Что надо знать о грибах

21.10.2024
О пользе Грибы позволяют в значительной степени повысить вкусовые свойства пищи и разнообразить питание. Они обладают сильным стимулирующим действием на секреторную функцию желудочных желез. Грибные отвары по своему сокогонному действию превосходят овощные и не уступают мясным. Белки грибов включают все необходимые человеку аминокислоты, в том числе лейцин, лизин, триптофан, аргинин, гистидин и др. Однако вследствие значительного содержания в грибах клетчатки они плохо усваиваются. Относительно высокое содержание в грибах пуриновых оснований ограничивает включение их в диеты при болезнях печени и обмена веществ. Однако Не собирайте  все грибы в лесу и особенно вдоль автотрасс, не покупайте на рынках, т. к. это может повлечь за собой непред-сказуемые последствия: отравления грибами разной степени тяжести – от острых форм до смертельных исходов. А по своей тяжести острые отравления ядовитыми грибами занимают ведущее место среди всех небактериальных пищевых отравлений.   Если вы отравились Отравления грибами имеют характерные признаки. Токсическим началом несъедобных грибов являются сильнодействующие яды, которые не разрушаются при кулинарной обработке. Заболевание, как правило, начинается внезапно, через 3-12 часов после употребления грибов. Клиническая картина на начальных стадиях заболевания: резкая боль в животе, неукротимая рвота, понос, слабость, головная боль. В дальнейшем могут присоединяться судороги, галлюцинации, бред. Смертельный исход при отравлениях несъедобными грибами достигает 25-50% случаев. Следует отметить, что отравление  может наступать не только от употребления ядовитых по своей природе грибов, но и от так называемых условно-съедобных, если пренебречь основными правилами их приготовления. К условно-съедобным грибам относятся некоторые виды сыроежек, свинушки, сморчки, волнушки, чернушки и другие. Их плодовые тела содержат раздражающие, едкие, горькие ядовитые вещества,  способные вызывать отравления.            В Копыльском районе в 2012 году и за истекший период 2013 года случаев отравления грибами не зарегистрировано.   Нельзя! – покупать грибы вне рынков, в местах несанкционированной торговли, не рассортированные по видовому составу, в герметичных емкостях. – собирать грибы вдоль автотрасс, рядом с промышленными предприятиями, в черте города. – покупать пластинчатые грибы без ножек, т.к. только по ножкам можно идентифицировать бледную поганку, имеющую клубневидное утолщение ножки «воротничок». – пренебрегать правилами приготовления условно-съедобных грибов: их необходимо минимум дважды отваривать, каждый раз не менее 50 минут. Оба раза грибы после варки нужно промывать проточной водой. –  употреблять в пищу детям до 3-х лет, а также лицам, имеющим болезни печени и обмена веществ. Памятка любителям грибов Идя в лес, необходимо знать видовой состав грибов и собирать заведомо только съедобные грибы, не вызывающие сомнения. Грибы – продукт скоропортящийся, их нужно перебирать и сортировать сразу. Сортировкой и приготовлением грибов должны заниматься только взрослые. Перебирая грибы необходимо выбрасывать старые, так как при старении грибов в их тканях происходят сложные химические процессы с образованием ядовитых веществ. Грибы обладают способностью поглощать из окружающей среды и накапливать токсичные вещества в концентрациях, в несколько раз превышающих содержание их в почве, воде, растениях. Поэтому все грибы необходимо отваривать, а отвар сливать. Рекомендуется употреблять грибы после их радиологического исследования. При появлении первых симптомов отравления грибами следует немедленно обращаться за медицинской помощью. Светлана КАРПЕНКО, инструктор-валеолог ГУ «Копыльский райЦГЭ» Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

Ушанавалі святога Роха

21.10.2024
Памаліцца святому Роху і ўшанаваць памяць памерлых родных і блізкіх на старых (“польскіх”) могілках у Капылі, каля каплічкі, сабралася мноства людзей. Гэта — не толькі вернікі каталіцкай канфесіі прыхода святых Пятра і Паўла, але і ўсе тыя, хто вырашыў прыняць удзел у гэтай святой урачыстасці. Прыехалі людзі нават з іншых раёнаў вобласці. — Вітаю вас, дарагія браты і сёстры, на гэтай урачыстай літургіі! — звяртаецца святар Аляксандр да прысутных. — Я вельмі рады, што сёння вас сабралася так шмат. Тым самым вы прызнаяцеся ў вернасці святому Роху. Няхай жа ён, які тут нас сабраў, будзе ласкавы даць тых ласкаў, якімі ён слывець, дзякуй Богу, ужо больш, як шэсць соцень гадоў — шэсцьсот гадоў святы Рох дапамагае нам. Слынны француз з Монпелье, які на самам пачатку стаў вядомы ў Італіі, але Бог даў, што і на сваёй роднай зямлі таксама стаўся слынны. Але не менш слынны і ва ўсім касцёле каталіцкім. А асабліва і на нашых землях. Напрыканцы святой імшы ксёндз Аляксандр запрасіў усіх жадаючых асвяціць магілы родных і блізкіх, тут пахаваных. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара  

І здароўе, і навыкі

21.10.2024
Упершыню на Капыльшчыне адбылося спаборніцтва па стральбе з гладкаствольнага паляўнічага ружжа па талерачках. Мерапрыемства арганізавана Капыльскай раённай арганізацыйнай структурай РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. У спаборніцтве ўдзельнічалі каля дваццаці чалавек, у тым ліку запрошаныя госці з Дзяржынскай раённай арганізацыйнай структуры на чале з дырэктарам Аляксандрам Ціханавым. Яны таксама дапамаглі з арганізацыяй мерапрыемства – прывезлі з сабой апарат для запуску талерачак. Адкрыў мерапрыемства дырэктар Капыльскай РАС Уладзімір Рымашэўскі, які пазнаёміў удзельнікаў з правіламі правядзення спаборніцтва. У пачатку кожнаму з гасцей можна было паспрабаваць стрэльнуць тры разы па лятаючых талерачках. Потым за чырвоную стужку запрашаліся па аднаму стралкі, якім трэба было трапіць па пяці талерках. Маладыя паказвалі больш паспяховыя рэзультаты, чым дарослыя. Хуткасць талерачак была невялікая, таму трапіць па іх было лёгка. Пасля падвядзення вынікаў у камандным заліку першае месца заняла Дзяржынская раённая арганізацыйная структура, другое – гаспадары. У асабістым заліку першае месца дасталося Паўлу Барысаўцу з Капыля, які працуе ў ДРБУ-124, другое месца заняў Юрый Дарашэвіч, які разам з сям’ёй наведаўся на мерапрыемства з Мінска, апошнім у тройцы лідараў стаў дырэктар ЗАТ “Салігар-Аграсэрвіс” Іван Тароцька. Прызёрам мерапрыемства былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі. Усе ўдзельнікі засталіся задаволеныя, таму што такія святы аб’ядноўваюць прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і павышаюць навыкі паляўнічых у стральбе па рухаючай мішэні. Пасля мерапрыемства ўсім жадаючым можна было пастраляць па талерачках. Павел ШЭІН Фота аўтара  

Экспрэс-інфармацыя ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 20 жніўня

21.10.2024
У раёне збожжавыя і зернебабовыя ўбраны на 97,7% плошчы. Поўнасцю завершана жніво ў ААТ «Скабін», «Піянер-Агра», «Семежава», «Малінава», «Суворава-Агра», «Капыльскае», КСУП «Грозава-агра», ф-ле «Лакнея», ЗАТ «Жыліхава», СГФ «Руднае». Ураджайнасць па раёне склала 38,2 ц/га. Звыш 50 ц/га атрымалі ў ААТ «Скабін», «Піянер-Агра», «Старыца-Агра», «Семежава». Агульны намалот па раёне склаў 126676,3 тоны. Найбольшы  атрымалі ў ААТ «Капыльскае» (13 696 т), «Ціміразеўскі» (12 285 т), «Семежава» (10254,5 т), «Старыца-Агра» (9640 т), «Піянер-Агра» (7645 т). 1901 тона плюшчанага збожжа — на рахунку ААТ «Старыца-Агра». Гэтай важнай справай займаюцца таксама ў ААТ «Ціміразеўскі» (340 т), «Піянер-Агра» (200 т), «Капыльскае» (50 т). У раёне актыўна вядзецца ўборка прысядзібных участкаў насельніцтва. Ужо ўбрана 334 га, ураджайнасць склала 38,3 ц/га. У сельгаспрадпрыемствах азімы рапс павінен заняць 6600 га. На дадзены момант засеяна 1045 га. Найбольш актыўна ідзе сяўба гэтай культуры ў ААТ «Ціміразеўскі», «Старыца-Агра», «Капыльскае», КСУП «Доктаравічы». Падрыхтавала Марыя ШЭІНА  

«Сонейка» - пераможца!

21.10.2024
Калектыў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Сонейка” г. Капыля” стаў лідарам па выніках спаборніцтва “За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі” сярод устаноў адукацыі Мінскай вобласці. [caption id="attachment_29432" align="aligncenter" width="443" caption="Група работнікаў дашкольнай установы з загадчыцай З. М. Мысінай (чацвёртая справа)."][/caption] Дыплом пераможцы ў намінацыі “Лепшая дашкольная ўстанова” сярод устаноў, размешчаных у гарадской мясцовасці, быў уручаны загадчыцы ўстановы Зінаідзе Мысінай 16 жніўня на абласной жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў, якая праходзіла ў г. Барысаве. Высокі ўзровень мерапрыемства падкрэслівае той факт, што ў ім прынялі ўдзел міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч і старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура. Дэлегацыю Капыльскага раёна ўзначальвала намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. У ліку ўдзельнікаў – лепшыя прадстаўнікі сістэмы адукацыі Капыльшчыны. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  
Страница 184 из 1058