Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Толькі трэція

21.10.2024
17 жніўня адбыліся заключныя матчы другой лігі чэмпіянату Мінскай вобласці. Футбольны клуб “Капыль” праводзіў гульню ў г. Салігорску, дзе сустрэўся з мясцовым “Аўтамабілістам”. Матч скончыўся з лікам 7:0 на карысць гаспадароў. Гэта гульня значна папсавала статыстыку капылянам: футбольны клуб заняў толькі трэцяе месца. Нагадаем, што з 10 гульняў капыльскія футбалісты выйгралі пяць матчаў, забіўшы 19 і прапусціўшы 23 мячы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

Слова пра слова

21.10.2024
Іду з работы паўз школьны стадыён. На футбольным полі ганяюць мяч хлапчукі гадоў 10-12-ці. У стракатых майках, шыкоўных красоўках, з рознакаляровымі бейсболкамі на галаве і без іх. Гульня жывая, азартная, эмацыянальная. Гучаць крыкі, воклічы. І сярод іх добра калі толькі трэць нармальных слоў, астатнія – мацюкі, мацяршчына, грубая лаянка. Побач, у нейкім дзясятку метраў, цікаўныя дашкаляты з бліжэйшага дзіцячага сада  ўсунулі насы ў сетку агароджы, сочаць за гульнёй. І, канечне ж, чуюць “вытанчаную” славеснасць сваіх старэйшых таварышаў. І, безумоўна, недзе ў падкорцы адкладваецца гэтая брыдкая лексіка з упамінаннем слова “маці”. Мат, мацяршчына. Якую нянавісць трэба мець да другога чалавека, каб імкнучыся абразіць яго, прынізіць, у спалучэнні з другімі ўжываць слова “маці”. Мацяршчына так уелася ў нашу свядомасць, дзелавыя, бытавыя зносіны, што здаецца ўжо нормай. Сучасныя літаратары, асабліва расійскія, лічаць ледзь не шыкам перасыпаць як каштоўнымі камянямі тэксты сваіх сачыненняў ненарматыўнай лексікай, зэкаўскім сленгам. Гэта не проста засмечванне мовы, гэта знішчэнне яе. Цяжка ўявіць сабе такое ў творах Купалы, Пушкіна, Талстога, Дастаеў- скага. Задачай пісьменніка заўсёды было імкненне ўзнімаць духоўны, культурны, моўны ўзровень чытача на новую вышыню, вучыць дабрыні, прыгажосці, чалавечнасці, выхоўваць словам. А дрэнным словам, брыдкай лаянкай дабро не прыўеш, душу не закранеш. Правільней, закранеш, але ад гэтага яна не стане чысцей. А наадварот. …Нядаўна перачытваў раман расійскага празаіка Алега Волкава “Пагружэнне ў цемру”. 27 гадоў ён правёў у сталінскіх лагерах, прайшоў, што называецца, усе кругі пекла. Але ў яго творы не знойдзеш не тое, што брыдкае, нават грубае слова. А наслухаўся іх за сваё жыццё ён даволі. Тым не менш дрэнных слоў не ўжывае. Бо лічыць, што мацяршчына – сведчанне дэградацыі асобы і знішчэння нацыі. Увогуле, грубасць у адносінах паміж людзьмі, брыдкаслоўе сталі прыкметай часу. Бяздумна, бессаромна лаюцца ўсе – ад дашкольніка да пенсіянера. Прылюдна, у любым месцы. Некаторыя начальнікі, ужываючы лаянку пры зносінах з падначаленымі, падкрэсліваюць такім чынам сваю прастату і дэмакратычнасць. У нашай краіне адносіны да жанчыны заўсёды былі паважлівымі, далікатнымі, добразычлівымі. На жаль, былі. Цяпер вылаяцца пры жанчынах у самых пачварных, адмыслова крыўдных выразах лічыцца ледзь не нормай. І, што самае дзіўнае, жанчыны на гэта практычна не рэагуюць. Зараз, з вышыні пражытых гадоў, разумею наколькі высокамаральнымі, духоўна багатымі былі продкі. У нашай вялікай сям’і (я – дзясяты па ліку нараджэнец) ніколі не гучаў мат. Самымі строгімі словамі ўшчування ў вуснах маці было выказванне “А каб ты не дачакаўся!” Чаго не дачакаўся – і па сённяшні дзень не ведаю – ці яе міласці, ці гальніка па голым задзе. Але нас, бэйбусаў, тое ўшчуванне стрымлівала лепш за адмысловую лаянку. На мой погляд, лаяцца з упамінаннем маці могуць толькі дзікуны, якія не ведаюць сэнсу, гадкасці, прыкрасці, мярзоўнай сутнасці мацяршчыны. Разумею хлопцаў, як іх цяпер называюць “каўказскай нацыянальнасці”, з якімі служыў у арміі. Яны пры непаважлівым упамінанні “мамы” лезлі ў бойку. Вось тут мы ў іх павінны павучыцца. А то як не стане нашых мам, енчым, слёзы льём, жалобімся, некаму скардзімся. Свайму сумленню трэба скардзіцца. І каяцца перад тымі, хто даў нам жыццё, дзякуючы каму мы пабачылі свет Божы, сонейка над галавой, галубоў у бла- кітным небе. Адкуль жа бярэцца брыдкаслоўе, мацяршчына, як яны аблытваюць нашу паўсядзённасць? Адназначна на такое пытанне цяжка адказаць, хаця спрабаваў высветліць. Адзін кажа, што да моўнай неразборлівасці прызвычаіўся ў арміі, другі – у час вучобы ў “хабзайні” (ПТВ), трэці – што наслухаўся брыдоты на вуліцы. А на мой погляд, усё пачынаецца ў сям’і. Дакажу гэта на прыкладзе. Аднойчы пяцігадовая дачка прынесла  з дзіцячага садка “непаўнаматнае” слоўца. Можна было не заўважыць, або накрычаць, забараніць ужываць яго. Я ж папытаўся ў малечы, што яно азначае? Дачка не змагла адказаць, маўляў, так Васілёк казаў. Я спакойна растлумачыў прыкладны сэнс слова, адзначыў, што яно грубае, крыўднае і ўжываць яго непажадана ні ў садку, ні дома, ні на вуліцы. Зараз дачцэ сорак гадоў, у яе пяцёра дзяцей, чацвёра з якіх ужо школьнікі. І ніколі не чуў у іх сям’і дрэннага слова. Хаця жывуць яны ў спрыяльных умовах – ходзяць у садок, у школу, гуляюць на вуліцы, купаюцца ў рэчцы. Бо няма для гэтага ў хатніх умовах глебы, падставы, матыву, існуе прыклад бацькоў. Яшчэ старадаўнія мудрацы сцвярджалі, што слова мае не толькі сэнсавае, маральнае, духоўнае ўвасабленне, а і матэрыяльнае. У чалавека, на якога накіравана дрэннае слова, псуецца настрой, пагаршаецца здароўе, нават зніжаецца прадукцыйнасць працы. Дарэчы, сучасныя навукоўцы даказалі, што людзі, якія лаюцца без прычыны, брыдкасловяць, самі часта хварэюць, адчуваюць душэўны неспакой, настраёвую неўладкаванасць. І што самае ўхібнае – усё гэта перадаюць нашчадкам на генетычным узроўні. Медыкі гавораць, што хваробу лягчэй папярэдзіць, чым лячыць. У нашай сітуацыі папярэ- джваць ужо позна – трэба лячыць. А лячэнне не заўсёды бывае безбалезнае. І тут да месца будуць усе сродкі – ад асветніцтва і мэтанакіраванай ідэалагічнай работы да адміністрацыйнага ўздзеяння. Іван СУРМАН, член Беларускага Саюза журналістаў  

Проверят ТЦСОН

21.10.2024
Минский областной исполнительный комитет в соответствии с координационным планом контрольной (надзорной) деятельности проводит в сентябре 2013 года проверку государственного учреждения «Копыльский территориальный центр социального обслуживания населения». Просим граждан информировать главное управление ведомственного контроля Миноблисполкома о деятельности ГУ «Копыльский территориальный центр социального обслуживания населения» и высказать предложения по улучшению его работы. Контактные телефоны: 500-46-46, 500-45-53, факс 213-14-88. Информацию следует направлять по адресу: г. Минск, ул. Чкалова, 5а, или на е-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..      

Так вот в чем петрушка!

21.10.2024
Петрушка присутствует на наших столах практически ежедневно. Нарезая ее в салат или суп, мы никогда не задумываемся о ее лечебных свойствах. А, тем не менее, петрушка действительно очень и очень полезна. Петрушка богата витамином С, витаминами группы В, а также РР и К. Кроме витаминов в петрушке много и микроэлементов. Пополнить свой рацион железом, кальцием, фосфором, магнием, цинком вы сможете, включая в свой рацион немного петрушки ежедневно. Богата петрушка эфирными маслами и биофлавоноидами. И еще, в составе зелени петрушки найдена фолиевая кислота, которая помогает поддержать сосуды в хорошем состоянии. Все эти замечательные свойства петрушки позволили включать ее в состав многих биологически активных добавок. Какими же целебными свойствами обладает петрушка? При различных заболеваниях почек и мочевыводящих органов отвары, настои, да и просто сок из петрушки способны значительно улучшить самочувствие. Петрушка также выводит излишки жидкости из организма, снимает воспаление, убивает болезнетворные микробы. Для оздоровления организма, вывода шлаков и нормализации работы органов пищеварения попробуйте следующий коктейль: мелко нарежьте зелень петрушки и залейте ее любым кисломолочным напитком. Пейте коктейль перед сном или утром вместо завтрака.      

Бягом i летам, i зiмой

21.10.2024
Гэтага даволі высокага, атлетычнага, добразычлівага і ўсмешлівага маладога мужчыну добра ведаюць жыхары аграгарадка Мажа, вёсак Сцяпуры, Калодзезнае… Сяргей Місючэнка проста “прымільгаўся” сельскім жыхарам гэтых населеных пунктаў. І “вінавата” ў гэтым хобі Сяргея — бег. Менавіта праз вышэйназваныя вёскі праходзіць яго шматкіламетровы маршрут, па якім шэсць дзён у тыдзень (!) прабягае Сяргей. І не важна:  гэта цёплае лета ці марозлівая зіма. А кіламетраў у гэтым маршруце — ажно 30! Спортам захапіўся, як часта бывае, яшчэ са школы. Спачатку займаўся лыжамі ў секцыі тады яшчэ першай школы (цяпер — гімназія №1) пад кіраўніцтвам Анатоля Сенюка. Пасля захапіўся і бегам. Першым сур’ёзным стартам старшакласніка стала спартыўнае свята “Капыльскае кальцо” ў 1990 годзе. Тады Сяргей пераадолеў пяць кіламетраў. Праз год дыстанцыя была ўжо больш сур’ёзнай — 11 км. Невялікі перапынак — тэрміновая служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь — не паўплываў на захапленне. Працаўладкаваўшыся, Сяргей працягваў трэніроўкі, пастаянна выступаў на разнастайных раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Мінск, Гродна, Віцебск, Маладзечна — няма, мабыць, ніводнага горада Беларусі, дзе б ні выступаў капыльскі спартсмен-аматар. Зразумела, пры ўмове, што там праводзіліся спаборніцтвы. З’яўляючыся работнікам КУП “Капыльская ЖКГ”, Сяргей Місючэнка ўваходзіць у склад спартыўнай каманды прадпрыемства. Неаднаразова камунальнікі, прымаючы ўдзел у раённых летніх і зімніх спартакіядах, выходзілі пераможцамі. І, мяркую, дзякуючы, у тым ліку добраму выступленню  Сяргея. Яго, як спартсмена-мнагаборца заўважылі ў абласной структуры. З таго часу Місючэнка адстойвае гонар галіновага прафсаюза — работнікаў мясцовай прамысловасці вобласці, куды ўваходзяць і члены прафсаюза капыльскай камунальнай службы. Неаднаразова ён станавіўся пераможцам рэспубліканскай галіновай спартакіяды.  Два гады запар сваю ўніверсальнасць Сяргей дэманстраваў у пяці відах праграмы — бег 60 м, падцягванне, скачок у даўжыню з месца, плаванне і бег 1000 м. З нядаўніх поспехаў — трэцяе месца ва ўзроставай групе 30-39 гадоў на “Капыльскім кальцы”, перамога ў абласным кросе на Нарачы, які адбыўся ў сярэдзіне чэрвеня, першае месца на дыстанцыі 10 км на свяце спорту, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Трэніроўкі з нядаўняга часу праводзіць разам з дырэктарам ДЮСШ АФП работнікаў АПК, вядомым спартсменам Дзмітрыем Булам. Па словах Сяргея, больш вопытны бягун заўсёды дасць слушную параду, параіць больш дасканалую сістэму трэніровак. Наперадзе — рэспубліканская спартакіяда работнікаў мясцовай прамысловасці, дзе Місючэнка безумоўна будзе адным з фаварытаў, таму што сур’ёзна рыхтуецца да яе. Асабліва — да бегавых дысцыплін. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: С. Місючэнка (у цэнтры пад №872) на “Капыльскім кальцы-2012”. Фота аўтара  
Страница 180 из 1058