Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Экспрэс-інфармацыя райсельгасхарчу па стане на 23 жніўня

21.10.2024
У раёне практычна завершана жніво. Намалочана звыш 127 тыс. тон збожжа, ураджайнасць склала 38,1 ц/га (2012 г. - 46,7). Звыш 1000 тон збожжа намалацілі 50 экіпажаў. Лідарства трымае экіпаж камбайна «Лексіён-570» з ААТ «Ціміразеўскі» ў складзе Сяргея і Вольгі Пяцігорцаў - 1969 тон. У раёне налічваецца 43 вадзіцелі-«тысячнікі», а Анатоль Янушка з РСУП «Бабоўня» перавёз 2028 тон збожжа.  

ПРЯМАЯ ЛИНИЯ!

21.10.2024
В понедельник, 26 августа 2013 года, с 11 до 13 часов состоится прямая линия с начальником отдела образования, спорта и туризма Копыльского райисполкома Еленой Станиславовной МИХАЙЛОВСКОЙ. Если у вас есть вопросы по указанной теме, звоните по номеру 50-5-87.    

Дорогие братья и сестры! (CMigrator copy 1)

21.10.2024
28 августа 2013 года в Спасо-Вознесенском  храме г. Копыля будет совершаться молебен на начало учебного года. Приглашаем родителей и детей принять участие в общей молитве. Начало в 12.00. Протоиерей Сергий ЧАРНЫЙ, Благочинный церквей Копыльского округа  

З сяўбой рапсу справіліся ў аптымальны тэрмін

21.10.2024
Як лічаць спецыялісты, аптымальны тэрмін для сяўбы азімага рапсу — да 25 жніўня. З гэтай задачай паспяхова справіліся земляробы КСУП “Доктаравічы”, якія першымі ў раёне завяршылі сяўбу важнай сельскагаспадарчай культуры. Азімы рапс сёлета заняў 210 гектараў. [caption id="attachment_29479" align="aligncenter" width="443" caption=" Механізатар Іван Монак і галоўны аграном Рыгор Загорцаў"][/caption] Сёлетні ўраджай азімага рапсу парадаваў аграрыяў: сабралі 28,7 цэнтнера з гектара (сярэднераённы — 24,3), прыплюсаваўшы 3 цэнтнеры да мінулагодняга паказчыка, паведаміў галоўны аграном гаспадаркі Рыгор Загорцаў. Сваю ролю сыграла захаванне тэхналогіі сяўбы. “У гэтым годзе культура добра выйшла з зімоўкі. Паўплывала таксама і прымяненне рэгулятараў росту, немалаважна, што зрабілі дзве падкормкі”, — адзначыў спецыяліст. Але гаспадарцы па сілах дасягнуць больш важкіх паказчыкаў. “Летась сеялі гатунак Зорны. Пры захаванні ўсяго тэхналагічнага ланцужка з яго максімальна можна атрымаць каля 35 ц/га, — тлумачыць Рыгор Загорцаў. — Сёлета закупілі насенне ў ААТ “Старыца-Агра”. З набытым гатункам Капітал на нашых землях можна рэальна сабраць 35-40 цэнтнераў з гектара. Пасля сяўбы маслічнай культуры будзе праведзена хімпраполка, каб росту рапсу не перашкаджала зелле, будуць унесены рэгулятары росту”. Ля вёскі Ужа на трактары  МТЗ-3022 з камбінаваным пасяўным агрэгатам АПП-6 сяўбу азімага рапсу вёў Іван Монак. Па ўсім было відаць, што зямля ўжо крыху перасохла: за клубамі пылу амаль не было відаць тэхнікі. З гэтай работай вопытны механізатар спраўляўся на “выдатна”, праходзячы па 50 га ў дзень. [caption id="attachment_29481" align="aligncenter" width="443" caption="Аляксандр Шчэрба на ўзворванні глебы."][/caption] Паралельна з сяўбой у гаспадарцы займаюцца звозкай саломы, подкошваннем траў на зялёны корм і інш. Яшчэ адным важным момантам у гэты час з’яўляецца ворыва. Да надыходу маразоў неабходна ўзараць 1100 гектараў пад азімыя, яшчэ 800 — пад яравыя. Асноўную работу выконваюць тры адзінкі тэхнікі з чатырох- і васьмікорпуснымі абаротнымі плугамі. У гаспадарцы падлічылі: каб паспець выканаць гэту работу, неабходна ўзворваць каля 75 га ў дзень. Ля в. Вуглы вёў ворыва адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі Аляксандр Шчэрба. У дзень на МТЗ-3022 з 8-корпусным абаротным плугам праходзіць па 22-24 га, перавыконваючы даведзенае заданне. Напрыканцы жніўня выйдуць у поле камбайны, каб пачаць уборку кукурузы на зерне і закладку сіласу. Кукурузныя палеткі сёлета занялі плошчу ў 300 га. Крыху пазней КСУП “Доктаравічы” пачне сяўбу азімых збожжавых.  Гэта работа будзе праведзена на 910 гектарах. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Сегодня — 24 августа, суббота

21.10.2024
ДАТЫ. СОБЫТИЯ. ЛЮДИ. 79 г. — после тысячелетнего безмолвия проснулся Везувий. Вулкан буквально взорвался, выбросив 20-километровый столб пемзы и пепла. За несколько часов города Помпеи и Стабии засыпало 8-метровым слоем пепла. 1936 г. — вынесен приговор по делу т. н. «троцкистско–зиновьевского «Объединенного центра», сфабрикованному в середине 30–х годов по обвинению ряда лиц в проведении антисоветской, шпионской и террористической деятельности, причастности к убийству С. Кирова. По делу были привлечены 16 человек, в том числе виднейшие коммунисты Г. Зиновьев, Л. Каменев, Г. Евдокимов. Все подсудимые были приговорены к расстрелу. 1951 г. — в деревне Янки Докшицкого района родилась Валентина Марковец–Бартлова, художник декоративно–прикладного искусства. Автор монументального гобелена «Беловежская пуща», серии «Истоки», сценических костюмов для ансамблей «Песняры», «Хорошки». Лауреат Государственной премии. 1973 г. — на Центральном телевидении завершен премьерный показ сериала Татьяны ЛИОЗНОВОЙ «Семнадцать мгновений весны».   За две недели были показаны 12 серий сразу же ставшего легендарным фильма по одноименному роману Юлиана СЕМЕНОВА. Создатели фильма разрушили как законы жанра, поставив в центр остросюжетного фильма не действие, а движение мысли (что поставило в ряд с героями фильма «информацию к размышлению», произнесенную голосом Ефима КОПЕЛЯНА), так и устоявшиеся стереотипы, впервые в советском кино избежав карикатурного показа врагов. 1991 г. — Михаил Горбачев слагает с себя полномочия Генерального секретаря ЦК КПСС и заявляет, что в сложившейся обстановке ЦК КПСС должен самораспуститься. ИМЕНИНЫ: Православные: Александр, Василий, Клавдий, Максим, Федор Католические: Георгий, Роман, Эмилия НАРОДНЫЙ КАЛЕНДАРЬ: Федор и Василий. Евпатий Коловрат. В этот день обычно начинали стричь овец. Также издавно считалось, что нужно избегать болотистых местностей. Созревает облепиха. Благоприятный день. Убывающая Луна в знаке зодиака Овен.   У гэты дзень Слава працы» пісала: 1963 г. —  «Аб’ява. Згубіўся электраманцёр з вёскі Рачкевічы А. М. На працягу трох дзён жыхары вёскі Булатнікі шукаюць яго, каб адрамантаваў электралінію. Пошукі ні да чога не прывялі. А тым часам доўгімі восеньскімі вечарамі людзі слепяцца пры газоўках. У. Чарноў». 1973 г. —  «У вёсцы Макраны вельмі многа хлопчыкаў і дзяўчынак. Але сама лепш нам падабаецца русенькая дзяўчынка Марыйка Бродка. Яе часта можна ўбачыць на ферме, дзе яна дапамагае сваёй маці даіць кароў, на калгасным полі, падымаючы і сцелючы лён, полючы буракі. Марыйка шчыра вітаецца з дарослымі, ветліва гутарыць з імі. Вучыцца яна ў Чырвонадуброўскай школе. Вось на яе і трэба раўняцца астатнім школьнікам. жыхары вёскі Макраны». Подборку подготовила  Мария ШЕИНА  
Страница 182 из 1058