Як лічаць спецыялісты, аптымальны тэрмін для сяўбы азімага рапсу — да 25 жніўня. З гэтай задачай паспяхова справіліся земляробы КСУП “Доктаравічы”, якія першымі ў раёне завяршылі сяўбу важнай сельскагаспадарчай культуры. Азімы рапс сёлета заняў 210 гектараў.
[caption id="attachment_29479" align="aligncenter" width="443" caption=" Механізатар Іван Монак і галоўны аграном Рыгор Загорцаў"]

[/caption]
Сёлетні ўраджай азімага рапсу парадаваў аграрыяў: сабралі 28,7 цэнтнера з гектара (сярэднераённы — 24,3), прыплюсаваўшы 3 цэнтнеры да мінулагодняга паказчыка, паведаміў галоўны аграном гаспадаркі Рыгор Загорцаў. Сваю ролю сыграла захаванне тэхналогіі сяўбы. “У гэтым годзе культура добра выйшла з зімоўкі. Паўплывала таксама і прымяненне рэгулятараў росту, немалаважна, што зрабілі дзве падкормкі”, — адзначыў спецыяліст.
Але гаспадарцы па сілах дасягнуць больш важкіх паказчыкаў. “Летась сеялі гатунак Зорны. Пры захаванні ўсяго тэхналагічнага ланцужка з яго максімальна можна атрымаць каля 35 ц/га, — тлумачыць Рыгор Загорцаў. — Сёлета закупілі насенне ў ААТ “Старыца-Агра”. З набытым гатункам Капітал на нашых землях можна рэальна сабраць 35-40 цэнтнераў з гектара. Пасля сяўбы маслічнай культуры будзе праведзена хімпраполка, каб росту рапсу не перашкаджала зелле, будуць унесены рэгулятары росту”.
Ля вёскі Ужа на трактары МТЗ-3022 з камбінаваным пасяўным агрэгатам АПП-6 сяўбу азімага рапсу вёў Іван Монак. Па ўсім было відаць, што зямля ўжо крыху перасохла: за клубамі пылу амаль не было відаць тэхнікі. З гэтай работай вопытны механізатар спраўляўся на “выдатна”, праходзячы па 50 га ў дзень.
[caption id="attachment_29481" align="aligncenter" width="443" caption="Аляксандр Шчэрба на ўзворванні глебы."]

[/caption]
Паралельна з сяўбой у гаспадарцы займаюцца звозкай саломы, подкошваннем траў на зялёны корм і інш. Яшчэ адным важным момантам у гэты час з’яўляецца ворыва. Да надыходу маразоў неабходна ўзараць 1100 гектараў пад азімыя, яшчэ 800 — пад яравыя. Асноўную работу выконваюць тры адзінкі тэхнікі з чатырох- і васьмікорпуснымі абаротнымі плугамі. У гаспадарцы падлічылі: каб паспець выканаць гэту работу, неабходна ўзворваць каля 75 га ў дзень. Ля в. Вуглы вёў ворыва адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі Аляксандр Шчэрба. У дзень на МТЗ-3022 з 8-корпусным абаротным плугам праходзіць па 22-24 га, перавыконваючы даведзенае заданне.
Напрыканцы жніўня выйдуць у поле камбайны, каб пачаць уборку кукурузы на зерне і закладку сіласу. Кукурузныя палеткі сёлета занялі плошчу ў 300 га. Крыху пазней КСУП “Доктаравічы” пачне сяўбу азімых збожжавых. Гэта работа будзе праведзена на 910 гектарах.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии