Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Што значыць для Вас у жыццi 1 верасня?

21.10.2024
З гэтым пытаннем мы звярнуліся да людзей розных узростаў і атрымалі наступныя адказы: Мая Міхайлаўна Маскалькова, пенсіянерка: – 1 верасня – гэта быў самы святочны дзень для мяне. Паколькі вучыліся мы пасля вайны ўжо ў больш сталым узросце, веды былі нам не толькі неабходныя, але і вельмі цікавыя. Заўсёды любіла вучыць на памяць вершы, асабліва Агніі Барто, і па дарозе ў школу выразна іх чытала. Я была вельмі актыўнай у школьным жыцці і выступала на розных мера-прыемствах. Таксама памятаю, як вадзіла свайго сына ў школу, і мы неслі з ім столькі кветак, што ён жаласліва ўсклікаў: “Забяры кветкі, мне цяжка іх несці!” Радуюся таму, што дзеці ў мяне харошыя і выдатна адвучыліся. Вольга ЛОСЕВА, бухгалтар рэдакцыі газеты “Слава працы”: – Я вучылася ў Навасёлкаўскай СШ, на той час Браткаўскага сельсавета, якую скончыла 11 гадоў назад. Памятаю, Дзень ведаў быў для мяне найцудоўнейшым святам – маці праводзіла мяне ў школьнай сукенцы з белым фартушком, які да гэтага я шмат разоў проста так прымярала, і вялікім букетам кветак. Любімымі прадметамі заўсёды былі матэматыка, руская і беларуская літаратуры. Сёлета 1 верасня таксама для нашай сям’і адметнае – сын Раман упершыню ідзе ў школу. Загадзя ён прапанаваў мне купіць торт, і мы адзначым разам гэту знамянальную дату ўсёй сям’ёй. Маргарыта Вярбіла, вучаніца СШ №2 г. Капыля: – Развітвацца з канікуламі не хочацца, але трэба ісці па веды ў школу. Я зноў сустрэнуся з сябрамі і аднакласнікамі. Часам успамінаю вясёлыя моманты на перапынках, як мы гуляем, забаўляемся і ствараем прыемную атмасферу. А зараз я перайшла ў восьмы клас, хачу больш надаць увагі беларускай мове і літаратуры. І па іншых прадметах вучыцца так, каб парадаваць сваю любімую маму добрымі адзнакамі. Як прыемна пачуць ад яе: “Ты ў мяне малайчына, Маргарыта”.   Гутарыў Павел ШЭІН Фота аўтара      

“Белая Русь” – дзецям

21.10.2024
Капыльская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь не засталася ўбаку ад удзелу ў дабрачыннай акцыі “Падары радасць дзецям”. Днямі кіраўнік структуры – старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд і намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская – наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Капыльскага раёна. Паважаныя госці перадалі выхаванцам СПЦ, якія на той момант у ім знаходзіліся, разнастайныя канцылярскія прылады, набытыя за сродкі РА РГА “Белая Русь”. Як падкрэсліла Марыя Сандрозд, галоўнае, каб дзеці, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, яшчэ раз адчулі ўвагу і неабыякавыя адносіны да сябе Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  

ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ

21.10.2024
При имеющихся фактах бесхозяйственности в учреждениях образования, граждане 03.09.2013 г. могут обратиться в Комитет государственного контроля Минской области на горячую линию к начальнику управления контроля бюджетно-финансовой сферы и государственных органов Александру Валерьевичу КУЛЬБАКИНУ по тел. (8-017) 284-09-06 с 11.00 до 13.00.  

1 верасня — Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

21.10.2024
Паважаныя работнікі і ветэраны цэха прыроднага і звадкаванага газу, філіяла ДП “Мінаблпаліва” і аўтазаправачнай станцыі! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам. Вы настойліва працуеце над павышэннем эфектыўнасці вытворчасці, адшукваеце магчымасці для энергазберажэння. Няхай жа і надалей вам спадарожнічае плён у важных справах, а ваш высокі патэнцыял прынясе новыя працоўныя перамогі і садзейнічае павышэнню дабрабыту нашага грамадства. Жадаем усім вам, вашым сем’ям моцнага здароўя, цяпла і святла, міру і дабра ў кожным доме. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў  

Уважаемые учителя, воспитатели, ветераны педагогической нивы, учащиеся, жители Копыльщины!

21.10.2024
День знаний – знаковое событие как для учеников и учителей, так и для родителей. Именно знания дают человеку уверенность и свободу в выборе жизненного пути, возможность добиться успеха и реализовать свои способности. От всей души поздравляем всех с праздником. Желаем вам оптимизма, добра и удачи, здоровья и успехов, радости творчества. Пусть новый учебный год станет для всех годом больших достижений и побед. В добрый путь! Районный исполнительный комитет Районный Совет депутатов      
Страница 175 из 1058