Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Што значыць для Вас у жыццi 1 верасня?

02.09.2013
З гэтым пытаннем мы звярнуліся да людзей розных узростаў і атрымалі наступныя адказы: Мая Міхайлаўна Маскалькова, пенсіянерка: – 1 верасня – гэта быў самы святочны дзень для мяне. Паколькі вучыліся мы пасля вайны ўжо ў больш сталым узросце, веды былі нам не толькі неабходныя, але і вельмі цікавыя. Заўсёды любіла вучыць на памяць вершы, асабліва Агніі Барто, і па дарозе ў школу выразна іх чытала. Я была вельмі актыўнай у школьным жыцці і выступала на розных мера-прыемствах. Таксама памятаю, як вадзіла свайго сына ў школу, і мы неслі з ім столькі кветак, што ён жаласліва ўсклікаў: “Забяры кветкі, мне цяжка іх несці!” Радуюся таму, што дзеці ў мяне харошыя і выдатна адвучыліся. Вольга ЛОСЕВА, бухгалтар рэдакцыі газеты “Слава працы”: – Я вучылася ў Навасёлкаўскай СШ, на той час Браткаўскага сельсавета, якую скончыла 11 гадоў назад. Памятаю, Дзень ведаў быў для мяне найцудоўнейшым святам – маці праводзіла мяне ў школьнай сукенцы з белым фартушком, які да гэтага я шмат разоў проста так прымярала, і вялікім букетам кветак. Любімымі прадметамі заўсёды былі матэматыка, руская і беларуская літаратуры. Сёлета 1 верасня таксама для нашай сям’і адметнае – сын Раман упершыню ідзе ў школу. Загадзя ён прапанаваў мне купіць торт, і мы адзначым разам гэту знамянальную дату ўсёй сям’ёй. Маргарыта Вярбіла, вучаніца СШ №2 г. Капыля: – Развітвацца з канікуламі не хочацца, але трэба ісці па веды ў школу. Я зноў сустрэнуся з сябрамі і аднакласнікамі. Часам успамінаю вясёлыя моманты на перапынках, як мы гуляем, забаўляемся і ствараем прыемную атмасферу. А зараз я перайшла ў восьмы клас, хачу больш надаць увагі беларускай мове і літаратуры. І па іншых прадметах вучыцца так, каб парадаваць сваю любімую маму добрымі адзнакамі. Як прыемна пачуць ад яе: “Ты ў мяне малайчына, Маргарыта”.   Гутарыў Павел ШЭІН Фота аўтара      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей