Паважаныя работнікі і ветэраны цэха прыроднага і звадкаванага газу, філіяла ДП “Мінаблпаліва” і аўтазаправачнай станцыі!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам. Вы настойліва працуеце над павышэннем эфектыўнасці вытворчасці, адшукваеце магчымасці для энергазберажэння. Няхай жа і надалей вам спадарожнічае плён у важных справах, а ваш высокі патэнцыял прынясе новыя працоўныя перамогі і садзейнічае павышэнню дабрабыту нашага грамадства.
Жадаем усім вам, вашым сем’ям моцнага здароўя, цяпла і святла, міру і дабра ў кожным доме.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии