24
“Белая Русь” – дзецям
02.09.2013
Капыльская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь не засталася ўбаку ад удзелу ў дабрачыннай акцыі “Падары радасць дзецям”.
Днямі кіраўнік структуры – старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд і намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская – наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Капыльскага раёна. Паважаныя госці перадалі выхаванцам СПЦ, якія на той момант у ім знаходзіліся, разнастайныя канцылярскія прылады, набытыя за сродкі РА РГА “Белая Русь”. Як падкрэсліла Марыя Сандрозд, галоўнае, каб дзеці, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, яшчэ раз адчулі ўвагу і неабыякавыя адносіны да сябе
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Поделиться
Комментарии