Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Сакрэты гасціннасці “Вясёлай хаты”, або Запрашае лепшая аграсядзіба краіны

21.10.2024
Сельскі турызм, адпачынак у вёсцы становяцца вельмі папулярнымі не толькі сярод нас, беларусаў, але і сярод замежных турыстаў, якія прагнуць “паспытаць” беларускай экзотыкі. А паказаць у нас ёсць што! Гэты напрамак развіваецца імкліва, прапануючы турыстам самабытны каларыт беларускай вёскі. Нягледзячы на сваю знешнюю прастату, аграэкатурызм ужо цяпер можа пахваліцца еўрапейскім узроўнем арганізацыі сэрвісу. Камфартабельныя аграсядзібы, катэджы, у якіх спалучаюцца сучасныя ўмовы пражывання, камунікацыі, тэхнічны прагрэс і адначасова багацце нацыянальных традыцый, — пакінуць самыя лепшыя ўражанні. [caption id="attachment_29880" align="aligncenter" width="448" caption="Указальнік на “Вясёлую хату”"][/caption]

У поўнай ступені ўсе вышэйпералічаныя “плюсы” сельскага турызму ўласцівы аграсядзібе “Вясёлая хата”, якая размясцілася ў в. Калюга. Яе гаспадар — Андрэй Крук, ветлівы малады чалавек з непадробнай і шчырай усмешкай. Здаецца, яшчэ толькі два гады таму з’явілася гэта турыстычная кропка на карце Капыльскага раёна, а ўжо сёння пра яе ведаюць не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі. Яна, без перабольшвання, як месца для экалагічна чыстага адпачынку, карыстаецца проста фантастычнай папулярнасцю. Госці “Вясёлай хаты” — людзі розныя: тут заўсёды жаданыя рамантычныя пары, вясёлыя кампаніі, сем’і, аматары класічнага турызму. Гэта і зразумела: кожнага наведвальніка аграсядзібы чакаюць ветлівасць і гасціннасць персаналу. А сустракаюць усіх тут абавязкова з хлебам-соллю, як і водзіцца ў гасцінных гаспадароў. З камфортам у аграсядзібе адпачывалі калектывы прадпрыемстваў “Савушкін прадукт”, “Беліта-Вітэкс”, “Беларуськалій”, беларускія і расійскія акцёры і спевакі, турысты з Еўропы. Так, некалькі дзён таму наведвальнікамі “Вясёлай хаты” былі нямецкія сем’і. Вельмі ўразіла замежных гасцей “тэхналогія” даення кароў уручную, якую прадэманстравала ім суседка баба Вольга. Тут нават пабываў вядомы нямецкі шэф-повар Томас Гуглер (уладальнік 178 медалёў буйных міжнародных спаборніцтваў. Гатаваў для каралёў Тайланда і Швецыі, Фрэнка Сінатры, Мадоны, Майкла Джэксана), які пражывае цяпер у Саудаўскай Аравіі. На пытанне, якім чынам трапіў майстар-кулінар экстра-класа на Капыльшчыну, Андрэй патлумачыў, што замежны госць, пазнаёміўшыся на сайце аграсядзібы з умовамі пражывання, вельмі хацеў прыгатаваць некалькі страў на адкрытым полымі…

[caption id="attachment_29881" align="aligncenter" width="443" caption="Андрэй Крук на сваёй сядзібе"][/caption] Сакрэт гасціннасці “Вясёлай хаты” не толькі ва ўтульных памяшканнях для начлегу і чыстым паветры вёскі. Некаторыя таямніцы поспеху ўжо добра ведаюць уважлівыя чытачы “Слава працы”. Але будзе не лішнім паказаць усе выгады маленькага турыстычнага прадпрыемства. Старадаўняй вясковай сядзібе налічваецца больш за сто гадоў. На тэрыторыі размясціліся руская лазня на дровах, прыгожая альтанка, дзе ёсць магчымасць прыгатаваць стравы на адкрытым полымі, і многае іншае. Кожная пабудова дэкарыравана прыладамі сельскага побыту. У хаце на двух паверхах у пяці спальных пакоях лёгка размесцяцца 15-20 чалавек. Тут таксама маюцца ўсе сучасныя зручнасці: ванны пакой і прыбіральня, спадарожнікавае і інтэрактыўнае тэлебачанне, інтэрнэт. [caption id="attachment_29885" align="aligncenter" width="443" caption="Лепшы начлег – вышкі"][/caption]

“Вясёлая хата” — сапраўдны комплекс паслуг, многія з якіх ахунаюць наведвальнікаў яшчэ і ў сівую мінуўшчыну. Пры дапамозе старажытных прылад працы аматары сельскага адпачынку вучацца араць, баранаваць і касіць. Таксама карыстаецца папулярнасцю і “навука” нарыхтоўваць дровы. Даспадобы гатаванне традыцыйных страў беларускай кухні, у падрыхтоўцы якіх можна паўдзельнічаць самім. Экзатычнымі для большасці кліентаў аграсядзібы будуць адпачынак на вышках, дзе замест матраса — мяккае духмянае сена, лазня, побач з якой — сажалка, паездка на сапраўдным возе, запрэжаным канём. Дарэчы, апошняя паслуга вельмі карыстаецца папулярнасцю ў маладых, якія вырашылі гуляць вяселле ў “Вясёлай хаце”. Яшчэ перад вёскай з камфартабельных аўто іх перасаджваюць у святочна прыбраны воз. І да сядзібы яны едуць, як калісьці ехалі іх бабулі і дзяды… Незабыўныя хвіліны радасці даставіць прагулка па ціхіх лясах, дзе чутны по-шчакі салаўёў, паход па ягады і грыбы ў суправаджэнні вопытнага правадніка.

[caption id="attachment_29887" align="aligncenter" width="443" caption="Казачная альтанка"][/caption]

 

Адным словам, аграсядзіба “Вясёлая хата” — месца, якое “ламае” ўсе колішнія стэрэатыпы пра адпачынак у Беларусі. Гэта сапраўды неверагодны куток, які і стылізаваны адпаведна казцы. Чыстае паветра, багатая флора і фаўна прымусяць забыцца пра надзённыя праблемы. Вы будзеце акружаны атмасферай старадаўняга народнага побыту і адначасова камфорту сучаснага жыцця. “Вы ў пошуку месца адпачынку ў выхадныя дні і вам патрэбен адпачынак з неверагоднымі адчуваннямі і ўражаннямі? Наша ўтульная аграсядзіба “Вясёлая хата” зробіць ваш адпачынак такім, як вы і чакалі!” — чытаю на сайце аграсядзібы, і пасля гэтых слоў чамусьці абавязкова захацелася свой наступны водпуск правесці менавіта тут. [caption id="attachment_29895" align="aligncenter" width="443" caption="У інтэр’еры кожная рэч на сваім месцы"][/caption] Камфортнасць адпачынку ў аграсядзібе яшчэ і ў тым, што ў любы сезон, няхай гэта будзе ранняя вясна, гарачае лета, глыбокая восень ці снежная зіма, вам забяспечаць максімальна годны вольны час. Спектр паслуг настолькі разнастайны, што ў любую пару года ён будзе насычаным, неардынарным і таму — незабыўным. Вельмі проста расказваць, як працуе “Вясёлая хата” і чым яна багата. Але хацелася б яшчэ засяродзіць увагу чытачоў на тым, што шлях да стварэння ўласнага агратурыстычнага бізнесу Андрэя быў няпростым. На доўгія месяцы ён забыўся пра зручнае жыццё ў сталіцы, ператвараючы фактычна запусцелы дом у прыгожую і камфортную сядзібу, двор — у месца для культурнага і спартыўнага адпачынку. Многае, што цяпер знаходзіцца на тэрыторыі “Вясёлай хаты”, якая займае прыкладна гектар зямлі, зроблена менавіта рукамі гаспадара. Дапамагала яму і любая жонка Наталля, якая ўносіла дызайнерскія ідэі для афармлення двара. Літаральна за апошні год на падворку з’явіліся новыя элементы для паўнацэннага адпачынку, сярод якіх ганаровае месца заняла, бясспрэчна, валейбольная пляцоўка. Побач з сажалкай (таксама навінка падворка) “вырасла” невя-лікая горка, дзе ўзімку дзеці з ветрыкам змогуць пакатацца на санках ці лыжах. Адным словам, камфортны адпачынак увесь час перажывае змены, удасканальваецца, каб наведвальнікі паўнавартасна змаглі нацешыцца прыгажосцямі беларускай прыроды і адчуць хараство сельскага побыту. На дасягнутым Андрэй спыняцца не збіраецца: у планах пабудаваць яшчэ адзін домік для гасцей. [caption id="attachment_29889" align="aligncenter" width="443" caption="Руская лазня"][/caption] Уменне арганізаваць уласную справу, працавітасць і імкненне стварыць унікальны турыстычны бізнес прыносяць, як кажуць, свае дывідэнты. Апошнім важкім прызнаннем заслуг Андрэя Крука стаў Дыплом пераможцы конкурсу на лепшую аграсядзібу рэспублікі. [caption id="attachment_29891" align="aligncenter" width="443" caption="Сажалка з арыгінальнай падсветкай на берагах"][/caption] Словы ўдзячнасці гаспадар аграсядзібы выказаў у адрас намесніка старшыні райвыканкама Алы Раеўскай, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталіі Царковай і намесніку начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Віктару Васілеўскаму за аказаную дапамогу ў арганізацыі дзейнасці “Вясёлай хаты”. Віншуем з перамогай! Сяргей ЛАЗОЎСКІ   Фота аўтара      

Христианская вера — источник духовной жизни людей

21.10.2024
В нынешнем году вся полнота Русской Православной Церкви празднует великий юбилей: 1025-летие Крещения Руси. Этот праздник всеобъемлет все наше общество. Именно момент крещения изменил ход истории нашего народа: из разрозненных воинствующих между собой славянских племен вырос великий народ с богатейшей историей, традициями, культурой, духовными ценностями, особым менталитетом, но самое главное – богатейшим духовным опытом жизни с Богом. Из истории Христианство пришло на нашу землю задолго до официальной даты Крещения Руси в 988 году. Первые зерна веры во Христа среди славянских народов, населявших тогдашние пределы наших земель, посеял святой апостол Андрей Первозванный, который на киевских горах поставил крест и пророчествовал о том, что на этом месте некогда будет построен город и в нем будет прославляться имя Христово, а затем проследовал до северных пределов тогдашней русской земли. Прошло время, и торговые связи привели наших предков к берегам Византийской Империи – величественного православного государства, населенного многими народами, которые были объединены православной верой, служившей им опорой в жизни. Святая равноапостольная княгиня Ольга, бабушка крестителя Руси святого князя Владимира, приняла греческую православную веру – стала христиан- кой и вложила семена веры в юное сердце своего внука. Эти семена постепенно возрастали и в свое время принесли богатейшие духовные плоды, которыми мы питаемся и поныне. Дальновидный правитель Руси желал для своего народа просвещения, а для государства – процветания. Он ставит перед собой задачу духовно обогатить жителей русских земель, понимая, что правильная вера есть основа государственности и сила духа народа. Князь Владимир посылает своих послов в разные государства с целью узнать их религиозную жизнь. Прошло время, и, вернувшись, послы рассказали князю о том, что видели и что прочувствовали. Прибывшие из Константинополя и побывавшие в храме Святой Софии Премудрости Божией с восторгом и трепетом в своем сердце сказали: “Не знаем, на небе мы были или на земле!” Таким было внутреннее чувство этих людей, увидевших величие и богатство храма Божия, красоту православного богослужения, прочувствовавших единство людей, которые сообща горячо молились Богу. Они увидели то, чего не было на русской земле. Этим рассказом они привели князя к решению, которое коренным образом изменило всю жизнь наших предков. Князь Владимир принимает крещение и крестит весь народ. Как свидетельствует летописец, который подробно и детально описал крещение киевлян, сначала Владимир крестил своих сыновей и других членов семьи, чем показал пример другим. Вместе с сыновьями Владимира святое таинство приняли и другие знатные киевляне, которые были приверженцами языческих верований. “Утром следующего дня, – говорит летописец, – вышел Владимир со священниками, которые прибыли с царицей из Корсуня на Днепр, где собралось бесчисленное количество человек. Через троекратное погружение во Имя Отца, и Сына, и Святого Духа в освященной воде Днепра, духовенство крестило русичей, после выхода помазывало каждого святым Миром, призывая благодать Святого Духа». Завершив великое дело, князь вознес благодарственное моление к Богу. Молитвой все началось, молитвой и закончилось. Крещение как результат Вера Христова постепенно изменила духовный облик наших предков. Вера породила в сознании и в сердце людей любовь и сострадание, самоотверженность, бесстрашие и жертвенное служение Богу и отечеству. Вера Христова объединила разрозненные племена и княжества в единое сильное государство. Постепенно наши народы – русские, украинцы, белорусы – пришли к своей государственной самостоятельности, но всех нас объединяет вера во Христа-Спасителя, и все мы вместе составляем Великую Русскую Православную Церковь. Святыни Вместе с внутренним перерождением населения претерпела изменения и земля наших предков: вместо языческих капищ и идолов просторы Руси украсились величественными храмами, и в них полилась молитва к Богу, освящая все вокруг. Подобно Софийскому собору в древнем Константинополе были построены Софийские соборы в Киеве, Новгороде и Полоцке, как бы повторяя апостольский путь Андрея Первозванного и напоминающие о духовной связи наших народов. Яркими свидетелями древности Православия на белорусской земле являются храмы ХІІ века: в Полоцке – Спасский храм в Спасо-Евфросиньевской обители с уникальными фресками византийского письма и в Гродно – Борисо-Глебская (Коложская) церковь. Фундаменты древних храмов и каменные кресты в Турове свидетельствуют о том, что вера православная уходит корнями в глубокую древность. Символ Христовой веры – Крест преподобной Евфросинии Полоцкой – является духовным наследием нашего народа. Великий сонм святых угодников Божиих – просветителей наших людей – яркое свидетельство высокой духовной жизни с Богом. Будем и мы, новое поколение людей, нести крест христианской жизни, помня о том, что во Христе и в Церкви Божией наше спасение. Будем ценить богатейшее духовное наследие, переданное нам из глубины веков, и, сохранив его, передадим последующим поколениям. Но самое важное, чтобы мы старались помнить о своем личном крещении и, называя себя христианами, проводили жизнь свою под покровом Церкви Божией и исполняли заветы Христовы, прославляли Бога в своей жизни. Протоиерей Сергий ЧАРНЫЙ, Благочинный церквей Копыльского округа      

Календарь. Сентябрь

21.10.2024
11 - Усекновение главы Иоанна Предтечи. 12 - Перенесение мощей святого князя Александра Невского. 14 - Церковное новолетие и миротворный круг. 21 - Рождество Пресвятой Богородицы. 24 - День преподобного Силуана Афонского. 25 - Перенесение мощей праведного Симеона Верхотурского. 27 - Воздвижение Честного и Животворящего Креста Господня. 29 - Празднование в честь иконы Божией Матери «Призри на смирение». 30 - День Cвятых мучениц Веры, Надежды, Любови и матери их Софии.      

В центре – агроэкотуризм

21.10.2024
ОАО «Белагропромбанк» совместно с Министерством информации Республики Беларусь и Белорусским общественным объединением «Отдых в деревне» проводит Республиканский конкурс среди журналистов и средств массовой информации, Интернет-ресурсов на лучшее освещение темы агроэкотуризма. В Конкурсе могут принимать участие СМИ, Интернет-ресурсы, отдельные профессиональные журналисты и нештатные авторы СМИ, Интернет-ресурсов (по представлению юридического лица, на которое возложены функции редакции СМИ). Творческие коллективы наградят почетными дипломами и денежными премиями, которые предоставит ОАО «Белагропромбанк». Широкое общественное внимание к достижениям и проблемам сельского туризма принесет огромную пользу для его дальнейшего развития. На Конкурс представляются материалы, опубликованные в печати, на Интернет-ресурсах и вышедшие в эфир телевизионных и радиовещательных СМИ в период с 1 июля 2013 г. по 31 января 2014 г. Заявки принимаются до 17 февраля 2014 года. Подробно с условиями конкурса можно ознакомиться на официальных сайтах Банка www.belapb.bv, Министерства информации www.mininform.gov.by, БОО «Отдых в деревне» www.ruralbelarus.by.   Подготовила Диана ТКАЧЕНКО      

На кантролі — рэканструкцыя фермаў

21.10.2024
У мінулую пятніцу адбылася выязная нарада з удзелам кіраўнікоў гаспадарак, адказных работнікаў арганізацый, служб раёна на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем, першым намеснікам старшыні райвыканкама начальнікам упраўлення райсельгасхарчу Ірынай Кісляк. Галоўная мэта мерапрыемства — даць адзнаку ходу работ на малочнатаварных фермах, дзе вядзецца рэканструкцыя. [caption id="attachment_29655" align="aligncenter" width="443" caption=" А. Жданеня і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў на МТФ “Скабін”"][/caption] Першай на маршруце значылася цэнтральная ферма ААТ “Скабін”. За два месяцы праве-дзены значны аб’ём работ, адзначыў кіраўнік раёна. Яшчэ ў ліпені тут быў здадзены малочны блок, а цяпер ідзе да завяршэння рэканструкцыя будынка для ўтрымання дойнага статка. Зусім іншую карціну ўдзельнікі мерапрыемства назіралі ў ААТ “Праснакі”. Кіраўнік раёна падверг крытыцы ход рэканструкцыі МТФ у гаспадарцы. Анатоль Іосіфавіч нагадаў, што на аб’екце практычна за год зроблена вельмі мала: не закончаны работы па будынку для ўтрымання дойнага статка, бытавых памяшканняў, не зманціравана і даільнае абсталяванне. Часу засталося вельмі мала: ферма па плане павінна быць здадзена ў верасні. [caption id="attachment_29657" align="aligncenter" width="443" caption="На МТФ “Праснакі” работы ідуць марудна"][/caption] Яшчэ горш ідуць справы на МТФ “Руднае” ў сельгасфіліяле “Руднае”, якая таксама будуецца амаль год. Кіраўнік раёна адзначыў,  што,  маючы  сваю тэхніку,  гэту  ферму  ўжо  можна   было б здаць даўно. “Рэканструкцыя ідзе вельмі марудна, — падкрэсліў Анатоль Жданеня. — Яшчэ нават не завершаны работы на даільна-малочным блоку”. Таму здача аб’екта з-за неналежнага тэмпу запланавана толькі на кастрычнік. [caption id="attachment_29659" align="aligncenter" width="443" caption="На МТФ “Кацельнікі” завяршаецца мантаж абсталявання"][/caption] У лік фермаў, якія будуць здадзены ў жніўні, уваходзяць таксама МТФ “Кацельнікі” ААТ “Душава”, “В. Раёўка” (філіял “Вялікая Раёўка” ААТ “Крыніца”), “Нізкавічы”  (ААТ “П-з Дусаеўшчына”), “Малінава” (ААТ “Малінава”), “Пацейкі” (ААТ “Прагрэс 2010”), дзе ўжо завяршаюцца мантаж абсталявання даільна-малочнага блока і ўнутраныя аддзелачныя работы. [caption id="attachment_29661" align="aligncenter" width="443" caption="Рэканструкцыя на МТФ “Руднае” зацягваецца"][/caption] Станоўчую адзнаку кіраўнік раёна даў арганізацыі рэканструкцыі ў ААТ “Мажа-Агра”. За сціслы тэрмін былы птушнік пераўтварыўся ў сучасны таварна-малочны комплекс.  Тут ужо зманціравана абсталяванне, завершаны работы на даільна-малочным блоку. Фактычна на аб’екце засталося выканаць толькі аддзелку бытавых памяшканняў. Паралельна вядзецца будаўніцтва сіласнай ямы, якая з’явіцца на месцы аднаго са старых будынкаў. [caption id="attachment_29663" align="aligncenter" width="443" caption="Агульны выгляд сучаснага малочнатаварнага комплексу ААТ “Мажа-Агра”"][/caption] Як адзначыла Ірына Кісляк, для завяршэння работ па рэканструкцыі аб’ектаў за апошні час было выдзелена каля 10 млрд рублёў. Сёлета ўжо здадзена 11 фермаў. На канец жніўня запланавана прыёмка сямі, а на верасень — шасці МТФ. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
Страница 176 из 1058