Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Сакрэты гасціннасці “Вясёлай хаты”, або Запрашае лепшая аграсядзіба краіны

07.09.2013
Сельскі турызм, адпачынак у вёсцы становяцца вельмі папулярнымі не толькі сярод нас, беларусаў, але і сярод замежных турыстаў, якія прагнуць “паспытаць” беларускай экзотыкі. А паказаць у нас ёсць што! Гэты напрамак развіваецца імкліва, прапануючы турыстам самабытны каларыт беларускай вёскі. Нягледзячы на сваю знешнюю прастату, аграэкатурызм ужо цяпер можа пахваліцца еўрапейскім узроўнем арганізацыі сэрвісу. Камфартабельныя аграсядзібы, катэджы, у якіх спалучаюцца сучасныя ўмовы пражывання, камунікацыі, тэхнічны прагрэс і адначасова багацце нацыянальных традыцый, — пакінуць самыя лепшыя ўражанні. [caption id="attachment_29880" align="aligncenter" width="448" caption="Указальнік на “Вясёлую хату”"][/caption]

У поўнай ступені ўсе вышэйпералічаныя “плюсы” сельскага турызму ўласцівы аграсядзібе “Вясёлая хата”, якая размясцілася ў в. Калюга. Яе гаспадар — Андрэй Крук, ветлівы малады чалавек з непадробнай і шчырай усмешкай. Здаецца, яшчэ толькі два гады таму з’явілася гэта турыстычная кропка на карце Капыльскага раёна, а ўжо сёння пра яе ведаюць не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі. Яна, без перабольшвання, як месца для экалагічна чыстага адпачынку, карыстаецца проста фантастычнай папулярнасцю. Госці “Вясёлай хаты” — людзі розныя: тут заўсёды жаданыя рамантычныя пары, вясёлыя кампаніі, сем’і, аматары класічнага турызму. Гэта і зразумела: кожнага наведвальніка аграсядзібы чакаюць ветлівасць і гасціннасць персаналу. А сустракаюць усіх тут абавязкова з хлебам-соллю, як і водзіцца ў гасцінных гаспадароў. З камфортам у аграсядзібе адпачывалі калектывы прадпрыемстваў “Савушкін прадукт”, “Беліта-Вітэкс”, “Беларуськалій”, беларускія і расійскія акцёры і спевакі, турысты з Еўропы. Так, некалькі дзён таму наведвальнікамі “Вясёлай хаты” былі нямецкія сем’і. Вельмі ўразіла замежных гасцей “тэхналогія” даення кароў уручную, якую прадэманстравала ім суседка баба Вольга. Тут нават пабываў вядомы нямецкі шэф-повар Томас Гуглер (уладальнік 178 медалёў буйных міжнародных спаборніцтваў. Гатаваў для каралёў Тайланда і Швецыі, Фрэнка Сінатры, Мадоны, Майкла Джэксана), які пражывае цяпер у Саудаўскай Аравіі. На пытанне, якім чынам трапіў майстар-кулінар экстра-класа на Капыльшчыну, Андрэй патлумачыў, што замежны госць, пазнаёміўшыся на сайце аграсядзібы з умовамі пражывання, вельмі хацеў прыгатаваць некалькі страў на адкрытым полымі…

[caption id="attachment_29881" align="aligncenter" width="443" caption="Андрэй Крук на сваёй сядзібе"][/caption] Сакрэт гасціннасці “Вясёлай хаты” не толькі ва ўтульных памяшканнях для начлегу і чыстым паветры вёскі. Некаторыя таямніцы поспеху ўжо добра ведаюць уважлівыя чытачы “Слава працы”. Але будзе не лішнім паказаць усе выгады маленькага турыстычнага прадпрыемства. Старадаўняй вясковай сядзібе налічваецца больш за сто гадоў. На тэрыторыі размясціліся руская лазня на дровах, прыгожая альтанка, дзе ёсць магчымасць прыгатаваць стравы на адкрытым полымі, і многае іншае. Кожная пабудова дэкарыравана прыладамі сельскага побыту. У хаце на двух паверхах у пяці спальных пакоях лёгка размесцяцца 15-20 чалавек. Тут таксама маюцца ўсе сучасныя зручнасці: ванны пакой і прыбіральня, спадарожнікавае і інтэрактыўнае тэлебачанне, інтэрнэт. [caption id="attachment_29885" align="aligncenter" width="443" caption="Лепшы начлег – вышкі"][/caption]

“Вясёлая хата” — сапраўдны комплекс паслуг, многія з якіх ахунаюць наведвальнікаў яшчэ і ў сівую мінуўшчыну. Пры дапамозе старажытных прылад працы аматары сельскага адпачынку вучацца араць, баранаваць і касіць. Таксама карыстаецца папулярнасцю і “навука” нарыхтоўваць дровы. Даспадобы гатаванне традыцыйных страў беларускай кухні, у падрыхтоўцы якіх можна паўдзельнічаць самім. Экзатычнымі для большасці кліентаў аграсядзібы будуць адпачынак на вышках, дзе замест матраса — мяккае духмянае сена, лазня, побач з якой — сажалка, паездка на сапраўдным возе, запрэжаным канём. Дарэчы, апошняя паслуга вельмі карыстаецца папулярнасцю ў маладых, якія вырашылі гуляць вяселле ў “Вясёлай хаце”. Яшчэ перад вёскай з камфартабельных аўто іх перасаджваюць у святочна прыбраны воз. І да сядзібы яны едуць, як калісьці ехалі іх бабулі і дзяды… Незабыўныя хвіліны радасці даставіць прагулка па ціхіх лясах, дзе чутны по-шчакі салаўёў, паход па ягады і грыбы ў суправаджэнні вопытнага правадніка.

[caption id="attachment_29887" align="aligncenter" width="443" caption="Казачная альтанка"][/caption]

 

Адным словам, аграсядзіба “Вясёлая хата” — месца, якое “ламае” ўсе колішнія стэрэатыпы пра адпачынак у Беларусі. Гэта сапраўды неверагодны куток, які і стылізаваны адпаведна казцы. Чыстае паветра, багатая флора і фаўна прымусяць забыцца пра надзённыя праблемы. Вы будзеце акружаны атмасферай старадаўняга народнага побыту і адначасова камфорту сучаснага жыцця. “Вы ў пошуку месца адпачынку ў выхадныя дні і вам патрэбен адпачынак з неверагоднымі адчуваннямі і ўражаннямі? Наша ўтульная аграсядзіба “Вясёлая хата” зробіць ваш адпачынак такім, як вы і чакалі!” — чытаю на сайце аграсядзібы, і пасля гэтых слоў чамусьці абавязкова захацелася свой наступны водпуск правесці менавіта тут. [caption id="attachment_29895" align="aligncenter" width="443" caption="У інтэр’еры кожная рэч на сваім месцы"][/caption] Камфортнасць адпачынку ў аграсядзібе яшчэ і ў тым, што ў любы сезон, няхай гэта будзе ранняя вясна, гарачае лета, глыбокая восень ці снежная зіма, вам забяспечаць максімальна годны вольны час. Спектр паслуг настолькі разнастайны, што ў любую пару года ён будзе насычаным, неардынарным і таму — незабыўным. Вельмі проста расказваць, як працуе “Вясёлая хата” і чым яна багата. Але хацелася б яшчэ засяродзіць увагу чытачоў на тым, што шлях да стварэння ўласнага агратурыстычнага бізнесу Андрэя быў няпростым. На доўгія месяцы ён забыўся пра зручнае жыццё ў сталіцы, ператвараючы фактычна запусцелы дом у прыгожую і камфортную сядзібу, двор — у месца для культурнага і спартыўнага адпачынку. Многае, што цяпер знаходзіцца на тэрыторыі “Вясёлай хаты”, якая займае прыкладна гектар зямлі, зроблена менавіта рукамі гаспадара. Дапамагала яму і любая жонка Наталля, якая ўносіла дызайнерскія ідэі для афармлення двара. Літаральна за апошні год на падворку з’явіліся новыя элементы для паўнацэннага адпачынку, сярод якіх ганаровае месца заняла, бясспрэчна, валейбольная пляцоўка. Побач з сажалкай (таксама навінка падворка) “вырасла” невя-лікая горка, дзе ўзімку дзеці з ветрыкам змогуць пакатацца на санках ці лыжах. Адным словам, камфортны адпачынак увесь час перажывае змены, удасканальваецца, каб наведвальнікі паўнавартасна змаглі нацешыцца прыгажосцямі беларускай прыроды і адчуць хараство сельскага побыту. На дасягнутым Андрэй спыняцца не збіраецца: у планах пабудаваць яшчэ адзін домік для гасцей. [caption id="attachment_29889" align="aligncenter" width="443" caption="Руская лазня"][/caption] Уменне арганізаваць уласную справу, працавітасць і імкненне стварыць унікальны турыстычны бізнес прыносяць, як кажуць, свае дывідэнты. Апошнім важкім прызнаннем заслуг Андрэя Крука стаў Дыплом пераможцы конкурсу на лепшую аграсядзібу рэспублікі. [caption id="attachment_29891" align="aligncenter" width="443" caption="Сажалка з арыгінальнай падсветкай на берагах"][/caption] Словы ўдзячнасці гаспадар аграсядзібы выказаў у адрас намесніка старшыні райвыканкама Алы Раеўскай, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталіі Царковай і намесніку начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Віктару Васілеўскаму за аказаную дапамогу ў арганізацыі дзейнасці “Вясёлай хаты”. Віншуем з перамогай! Сяргей ЛАЗОЎСКІ   Фота аўтара      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей