У мінулую пятніцу адбылася выязная нарада з удзелам кіраўнікоў гаспадарак, адказных работнікаў арганізацый, служб раёна на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем, першым намеснікам старшыні райвыканкама начальнікам упраўлення райсельгасхарчу Ірынай Кісляк. Галоўная мэта мерапрыемства — даць адзнаку ходу работ на малочнатаварных фермах, дзе вядзецца рэканструкцыя.
[caption id="attachment_29655" align="aligncenter" width="443" caption=" А. Жданеня і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў на МТФ “Скабін”"]
[/caption]
Першай на маршруце значылася
цэнтральная ферма ААТ “Скабін”. За два месяцы праве-дзены значны аб’ём работ, адзначыў кіраўнік раёна. Яшчэ ў ліпені тут быў здадзены малочны блок, а цяпер ідзе да завяршэння рэканструкцыя будынка для ўтрымання дойнага статка.
Зусім іншую карціну ўдзельнікі мерапрыемства назіралі ў
ААТ “Праснакі”. Кіраўнік раёна падверг крытыцы ход рэканструкцыі МТФ у гаспадарцы. Анатоль Іосіфавіч нагадаў, што на аб’екце практычна за год зроблена вельмі мала: не закончаны работы па будынку для ўтрымання дойнага статка, бытавых памяшканняў, не зманціравана і даільнае абсталяванне. Часу засталося вельмі мала: ферма па плане павінна быць здадзена ў верасні.
[caption id="attachment_29657" align="aligncenter" width="443" caption="На МТФ “Праснакі” работы ідуць марудна"]
[/caption]
Яшчэ горш ідуць справы на
МТФ “Руднае” ў сельгасфіліяле “Руднае”, якая таксама будуецца амаль год. Кіраўнік раёна адзначыў, што, маючы сваю тэхніку, гэту ферму ўжо можна было б здаць даўно. “Рэканструкцыя ідзе вельмі марудна, — падкрэсліў Анатоль Жданеня. — Яшчэ нават не завершаны работы на даільна-малочным блоку”. Таму здача аб’екта з-за неналежнага тэмпу запланавана толькі на кастрычнік.
[caption id="attachment_29659" align="aligncenter" width="443" caption="На МТФ “Кацельнікі” завяршаецца мантаж абсталявання"]
[/caption]
У лік фермаў, якія будуць здадзены ў жніўні, уваходзяць таксама
МТФ “Кацельнікі” ААТ “Душава”, “В. Раёўка” (філіял “Вялікая Раёўка” ААТ “Крыніца”), “Нізкавічы” (ААТ “П-з Дусаеўшчына”), “Малінава” (ААТ “Малінава”), “Пацейкі” (ААТ “Прагрэс 2010”), дзе ўжо завяршаюцца мантаж абсталявання даільна-малочнага блока і ўнутраныя аддзелачныя работы.
[caption id="attachment_29661" align="aligncenter" width="443" caption="Рэканструкцыя на МТФ “Руднае” зацягваецца"]
[/caption]
Станоўчую адзнаку кіраўнік раёна даў арганізацыі рэканструкцыі ў
ААТ “Мажа-Агра”. За сціслы тэрмін былы птушнік пераўтварыўся ў сучасны таварна-малочны комплекс. Тут ужо зманціравана абсталяванне, завершаны работы на даільна-малочным блоку. Фактычна на аб’екце засталося выканаць толькі аддзелку бытавых памяшканняў. Паралельна вядзецца будаўніцтва сіласнай ямы, якая з’явіцца на месцы аднаго са старых будынкаў.
[caption id="attachment_29663" align="aligncenter" width="443" caption="Агульны выгляд сучаснага малочнатаварнага комплексу ААТ “Мажа-Агра”"]
[/caption]
Як адзначыла Ірына Кісляк, для завяршэння работ па рэканструкцыі аб’ектаў за апошні час было выдзелена каля 10 млрд рублёў. Сёлета ўжо здадзена 11 фермаў. На канец жніўня запланавана прыёмка сямі, а на верасень — шасці МТФ.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии