17 жніўня адбыліся заключныя матчы другой лігі чэмпіянату Мінскай вобласці. Футбольны клуб “Капыль” праводзіў гульню ў г. Салігорску, дзе сустрэўся з мясцовым “Аўтамабілістам”.
Матч скончыўся з лікам 7:0 на карысць гаспадароў. Гэта гульня значна папсавала статыстыку капылянам: футбольны клуб заняў толькі трэцяе месца. Нагадаем, што з 10 гульняў капыльскія футбалісты выйгралі пяць матчаў, забіўшы 19 і прапусціўшы 23 мячы.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии