[/caption]
Адразу дзве гаспадаркі — СГФ “Крыніца” і ААТ “Старыца-Агра” — працягнулі руку дапамогі РСУП “С “Прамень”, дзе тэмпы ўборкі запаволены.
Чаму так атрымалася, што не зжата амаль трэцяя частка плошчаў, спрабавалі высветліць і ў спецыялістаў, і ў саміх хлебаробаў, якія, як ніхто, валодаюць рэальнай сітуацыяй на палетках. Дарэчы, летась была крыху падобная сітуацыя і з надвор’ем, і з плошчамі. На гэтыя акалічнасці ўжо не кіўнеш… Але пра надвор’е ўсё ж такі сказаць неабходна. Несвоечасовыя для хлебаробаў РСУП “С “Прамень” (і некаторых іншых гаспадарак) дажджы прымушалі некалькі гадзін у дзень траціць марна. Бывае, з раніцы машыны стаяць ля збажыны, чакаючы, калі яна падсохне і стане магчымым прыступіць да работы.
Так атрымалася і ў дзень прыезду ў гаспадарку. На 28-гектарным полі ля в. Лугавая ячмень, напярэдадні шчодра паліты хмарамі, быў зусім вільготны. Затое без асаблівых праблем удалося пагутарыць з хлебаробамі, штосьці ўзяць для сябе на заметку… Спытаўся, чаму ж так атрымліваецца, што па тэмпах уборкі апынуліся ў самым нізе раённай зводкі. Сітуацыю ўдзельнікі ўборачнай праяснілі амаль хорам: “А Вы ў нашага начальства спытайце, чаму на мехдвары стаяць два камбайны”. “А мо няспраўныя яны?” — пытаюся. “Зразумела, спраўныя”, — адказалі не вельмі гаваркія працаўнікі.
[caption id="attachment_29332" align="aligncenter" width="443" caption="Хлебаробы РСУП “С “Прамень” і ААТ “Старыца-Агра” Аляксандр Душэўскі, Уладзімір Серы, Міхаіл Дарашэвіч, Леанід Смольскі і Віктар Луцэвіч"]
[/caption]
Па ўсім відаць, што мужчыны неабыякава ставяцца да гэтага пытання. Галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Ніна Калпак дала вычарпальны адказ: “Так атрымалася, што сёлета не ўдалося ўкамплектаваць два экіпажы на “Доны”, таму на палі выехалі толькі чатыры камбайны. Уборку збожжавых пачалі 20 ліпеня, і то на іх выйшаў толькі адзін экіпаж, астатнія дамалочвалі рапс. Увогуле, з механізатарамі на ўборцы заўсёды праблемы: абы-якому машыну не даверыш, дбайных днём з агнём не знойдзеш. А вось ім (кіўнуўшы ў бок сваіх механізатараў) работу можна даверыць”.
Калі прааналізаваць сітуацыю, то, сапраўды, наяўныя ўборачныя плошчы збожжавых у гаспадарцы складаюць 1089 га, з якіх 60 — грэчка. Нескладана (хаця б прыблізна) падлічыць і нагрузку на камбайн: калі на 6 машын — гэта 181 га, то на 4 — 272. Згадзіцеся, розніца ёсць, пры тым, што самы “малады” камбайн працуе ўжо пяты сезон. Вось таму і прыйшла дапамога.
Вопытны старыцкі старшы камбайнер Міхаіл Дарашэвіч ужо не першае жніво шчыруе на расійскім “Акрас-530”. Сёлета на гэтай машыне Міхаіл Міхайлавіч працуе разам з камбайнерам Віктарам Луцэвічам. “Як атрымліваецца ў памагатых працаваць на вашых палетках?” — спытаў у Ніны Мікалаеўны. “Па ўсім відаць, камбайнеры самастойныя, ім нават і не трэба нічога тлумачыць. Добра працуюць”, — канстатавала галоўны аграном.
[caption id="attachment_29334" align="aligncenter" width="443" caption="Аляксандр Коршук і Сяргей Клюйка"]
[/caption]
Два экіпажы блізкіх суседзяў з ф-ла “Крыніца” засталі на полі ля в. Вялешына. Яшчэ падыходзячы да камбайнаў, стала зразумела, чаму не чуваць рухавікоў машын — вельмі мокра. Справа ў тым, што да азімага трыцікале вясной падсеялі канюшыну, якая ў гэтым годзе вырасла даволі высокай. “З паўгадзіны яшчэ пачакаем і паспрабуем жаць,” — нібы апраўдваючыся, патлумачылі хлебаробы. “А як сёлета ў “Крыніцы” ўраджай?” — цікаўлюся. “Яшчэ больш-менш удаўся. Праўда, летась ураджайнасць была вышэйшай на 4-5 цэнтнераў”, — з веданнем справы адказвае Аляксандр Кандыбовіч. — Увогуле, я ўжо пяты сезон працую на “Палессі GS12”, таму параўноўваць ёсць з чым”. Дарэчы, Аляксандр Станіслававіч — супрацоўнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста в. Слабада-Кучынка. На перыяд важнай сельгаскампаніі ад кіраўніцтва атрымлівае водпуск, каб аказаць дапамогу роднай гаспадарцы. Два сезоны ў яго ў памочніках Сяргей Угаранка, які ўжо лёгка можа і за старшага камбайнера пайсці працаваць. Да пары ім іх землякі Аляксандр Коршук і Сяргей Клюйка, якія адказна працуюць на палетках РСУП “С “Прамень”.
Звярнуцца па дапамогу да суседзяў — гэта не сорамна, калі ўласных сіл проста недастаткова. Урэшце рэшт гаворка ідзе пра хлеб. А яго нельга падзяліць на свой і суседскі. Чужога хлеба не бывае!
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
В целях повышения эффективности деятельности государственных органов и иных организаций, граждан Республики Беларусь в сфере борьбы с терроризмом постановлением Совета Министров Республики Беларусь №658 от 25 июля 2013 г. утверждена Концепция борьбы с терроризмом в Республике Беларусь. В частности, документом определено, что борьба с терроризмом осуществляется по следующим направлениям: предупреждение терроризма; выявление и пресечение террористической деятельности; минимизация последствий актов терроризма.
С 31 июля 2013 г. вступило в силу постановление Совета Министров Республики Беларусь №608 от 12 июля 2013 г. «Об утверждении Положения о порядке проведения электронных торгов по продаже государственного имущества, включая земельные участки, права заключения договора аренды государственного имущества, в том числе земельных участков». В частности, действие Положения не распространяется на организацию и проведение электронных торгов по продаже жилых домов и жилых помещений, в том числе не завершенных строительством, находящихся в государственной собственности; ценных бумаг; государственного имущества, изъятого, арестованного или конфискованного и иного имущества.
С 8 августа 2013 г. вступило в силу постановление Министерства информации Республики Беларусь №10 от 16 июля 2013 г. «Об утверждении Инструкции о порядке ведения Государственного реестра издателей, изготовителей и распространителей печатных изданий Республики Беларусь». В соответствии с Инструкцией Государственный реестр представляет собой единый банк данных, в котором содержатся сведения об издателях, изготовителях и распространителях печатных изданий, в отношении которых принято решение о государственной регистрации.
В целях совершенствования порядка назначения государственных пособий семьям, воспитывающим детей, 5 августа 2013 г. был принят Указ №342 «О внесении дополнений и изменений в Указ Президента Республики Беларусь №200 от 26 апреля 2010 г.», который вступил в силу 8 июля 2013 г. В указе уточнены наименования некоторых административных процедур для назначения государственных пособий семьям, воспитывающим детей, организации, в которые должен обратиться гражданин за назначением данных пособий, перечень документов, представление которых необходимо для назначения пособий, а также сроки назначения некоторых видов государственных пособий семьям, воспитывающим детей.
Подробнее с указанными документами вы можете ознакомиться на Национальном правовом Интернет-портале Республики Беларусь www.pravo.by.
Дмитрий МАКЛАКОВ,
специалист регионального центра правовой информации Минской области
С
Приближается новый учебный год, поэтому для ребят, их родителей и учителей будет интересно вот такое исследование – «Осанка и школьный ранец».
На одном из этапов своего исследования я отправился за помощью в детскую поликлинику к участковому педиатру Анжеле Владимировне Писарик, которая помогла мне в изучении этого вопроса.
Из беседы я узнал, что позвоночник – это ось, на которую приходится основная нагрузка, испытываемая нашим организмом на протяжении всей жизни. От его состояния зависит функ-ция не только опорно-двигательного аппарата, но и внутренних органов. Анжела Владимировна рассказала, что значение осанки особенно велико для детей в период роста и формирования скелета. У детей 6-10 лет осанка неустойчива, поэтому даже малейшее отклонение в ее развитии может привести к тяжелому неизлечимому заболеванию – сколиозу. Именно поэтому детям, их родителям и учителям необходимо предпринимать меры для того, чтобы сохранить здоровье позвоночника. А помогут в этом уроки физической культуры и здоровья, комплекс специальных упражнений для формирования правильной осанки, посещение бассейна, посадка за столом и компьютером, и, конечно же, грамотно подобранный ранец. А каким он должен быть, чтобы не стать причиной ухудшения осанки ребенка, рассказала Анжела Владимировна. Вот несколько практических советов:
– выбирая между портфелем и ранцем, следует отдать предпочтение ранцу;
– ранец должен иметь жесткую заднюю стенку и не быть шире плеч ребенка, а ширина лямок – 4-4,5 см;
– пустой ранец для детей 1-4 классов должен весить не более 700 грамм, а вес со школьными принадлежностями не должен превышать 10% от веса школьника.
Алексей БУРАК,
учащийся ГУО «Мажский УПК д/с-нш»
[/caption]
З мэтай вывучэння культуры, абрадаў, кулінарных традыцый нашай вёскі пры Семежаўскім Цэнтры культуры і вольнага часу было створана клубнае аб’яднанне “Семяжовачка”, у склад якога ўвайшло 12 чалавек. Гэта жанчыны сталага ўзросту Валянціна Міхайлаўна Кіеня і Марыя Мікалаеўна Астапеня, якія ўмеюць гатаваць мясцовыя стравы; жанчыны сярэдняга ўзросту, якія цікавяцца мясцовай кухняй і маюць жаданне навучыцца гатаваць “па-семежаўску” і наш дбайны гаспадар Георгій Мікалаевіч Ціманаў – удзельнік усіх нашых святаў і абрадаў. А кіруе аб’яднаннем дырэктар Цэнтра культуры і вольнага часу Таццяна Ула- дзіміраўна Шаура. Удзельнікі аб’яднання праводзяць семінары, выставы, дэгустацыі, майстар-класы па прыгатаванні мясцовых страў.
У рамках праекта “Жывая гісторыя майго краю” ў ліпені гэтага года адбыўся чарговы майстар-клас на тэму “Прыгатаванне страў семежаўскай кухні”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел члены ініцыятыўнай групы, удзельнікі клубнага аб’яднання “Семяжовачка” і падлеткі.
[caption id="attachment_29317" align="aligncenter" width="443" caption="Марына Скамароха, Жэня Сафронаў, Лізавета Калацкая"]
[/caption]
Майстар-клас праводзілі ў сваіх дамах Надзея Сцяпанаўна Пасюкевіч і Ніна Паўлаўна Рымжа. Яны паказалі, як гатуецца юха, бурачны квас, саладуха, аўсяны кісель і запечаныя яблыкі з цукрам. Усе прысутныя мелі магчымасць самім прыгатаваць гэтыя стравы па тэхналогіі нашых бабуль у печы.
А самы прыемны момант – дэгустацыя прыгатаванага. Усім спадабаўся квас з грыбамі і рыбай, які нельга параўнаць ні з чым.
Дзеці ласаваліся смачнай саладухай з сушаных яблык. А аўсяны кісель трэба есці кожны дзень – ён не толькі смачны, але і вельмі карысны. На дэсерт жа смакавалі запечаныя яблыкі. Усе рэцэпты страў прысутныя занатоўвалі ў сшыткі.
У жніўні пройдзе майстар-клас па выпечцы хлеба і пірагоў. Запрашаем усіх жадаючых наведаць наша мерапрыемства.
КВАС
ад Надзеі Сцяпанаўны Пасюкевіч, 1936 г. н.
У чыгунок на 2 літры крышым 2 буракі, 1 морк-ву, 1 бульбіну, 1-2 цыбуліны, 2-3 жмені сушаных грыбоў, 1 рачную рыбіну, 1 лаўровы лісток, соль, перац, 1 лыжку ячных крупаў або фасолі, заліваем расолам з капусты. Ставім у печ для прыгатавання на 2-3 гадзіны. Падаём як гарачым, так і халодным.
Таццяна ШАУРА,
дырэктар Семежаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу
ДАТЫ. СОБЫТИЯ. ЛЮДИ.
1751 г. — родился один из самых знаменитых героев Отечественной войны 1812 года Матвей ПЛАТОВ, войсковой атаман Донского казачьего войска, генерал от кавалерии, граф. Участвовал в подавлении Крестьянской войны под руководством Е. Пугачева, служил под командованием А. Суворова, участвовал во взятии Очакова и штурме Измаила. Во время Бородинского сражения совершил рейд в тыл противника.
1771 г. — английский исследователь Джозеф ПРИСТЛИ установил, что воздух, «испорченный» горением или дыханием, становится пригодным для жизни под действием зеленых частей растений. «Благодаря этому открытию мы уверены, что растения произрастают не напрасно, а очищают и облагораживают нашу атмосферу», — записал в журнале наблюдений Пристли.
1805 г. — император АЛЕКСАНДР I издал указ об открытии в Минске временного военного госпиталя на 150 мест. В течение многих лет существования учреждение не раз меняло статусы и названия, пока с 1 ноября 2003 года не стало Главным военным клиническим госпиталем Вооруженных Сил. Теперь это — 432–й Главный военный клинический медицинский центр.
1876 г. — основано Минское общество сельского хозяйства. Это была организация крупных землевладельцев, куда входили К. ЧАПСКИЙ, М. ВОЛОВИЧ, С. СВЕНТИЦКИЙ, Э. ВОЙНИЛОВИЧ. Общество имело четыре секции: агрономическую, по скотоводству, по коневодству и лесную. Проводились опыты по исследованию состояния и условий местного полеводства и луговодства, изучался передовой опыт.
1935 г. — родился Олег ТАБАКОВ, актер, режиссер и педагог, народный артист СССР. В кино он раскрылся как универсальный артист.
1942 г. — родился Муслим МАГОМАЕВ, советский, азербайджанский и российский оперный и эстрадный певец (баритон), народный артист СССР.
ИМЕНИНЫ: Православные: Андрей, Антонин, Димитрий, Дионисий (Дионис, Денис), Иоанн (Иван), Константин, Михаил, Дария (Дарья), Евдокия (Авдотья).
Католические: Амор, Клара.
НАРОДНЫЙ КАЛЕНДАРЬ: Авдотья Сеногнойка, Малиновка, огуречница. Семь отроков Эфесских. Какая Авдотья, такой ноябрь. Пришла Авдотья (Евдокия) — срывай огурцы, убирай чеснок и лук. На Авдотью часто бывает дождливо и сыро. Если на Авдотью дождь – все сено сгинет.
Благоприятный день. Растущая Луна в знаке зодиака Козерог.
У гэты дзень «Слава працы» пiсала:
1968 г. — «У калгасе «Інтэрнацыянал» пачалося ўзвядзенне новага свінарніка. Брыгаду цесляроў узначальвае вопытны будаўнік Мікалай Палікарпавіч Курыльчык. Работы вядуцца паскоранымі тэмпамі. Будаўнікі стараюцца да свята Кастрычніка здаць будынак у эксплуатацыю. Старанна працуюць Казімір Дарашэвіч, Радзівон Ігнатаў, Дзмітрый Ганчар і многія іншыя».
1970 г. — «У нядзелю, 23 жніўня, у раённым Доме культуры адбудзецца традыцыйная выстаўка кветак. Адкрыецца яна з 10 гадзін раніцы. Жаночы савет і раённае таварыства аховы прыроды запрашаюць да ўдзелу ў выстаўцы калектывы ўстаноў і прадпрыемстваў райцэнтра, хатніх гаспадынь, навучэнцаў школ — усіх аматараў кветкаводства».
Подборку подготовила Маргарита САКОВИЧ