Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Чужога хлеба не бывае

18.08.2013
У раёне жніво збожжавых у большасці гаспадарак завершана. Але для некаторых экіпажаў гэтых сельгаспрадпрыемстваў уборка хлеба яшчэ працягваецца. Так, старыцкія хлебаробы дапамаглі закончыць жніво ў СГФ “Руднае”. ААТ “Ціміразеўскі” таксама звярнулася па дапамогу да калег з “Піянер-Агра”. У ААТ “Душава” вядуць уборку экіпажы РСУП “Бабоўня” і ААТ “Прагрэс 2010”, у ААТ “Малінава” — семежаўскія камбайнеры. [caption id="attachment_29330" align="aligncenter" width="443" caption="Аляксандр Кандыбовіч і Сяргей Угаранка"][/caption] Адразу дзве гаспадаркі — СГФ “Крыніца” і ААТ “Старыца-Агра” — працягнулі руку дапамогі РСУП “С “Прамень”, дзе тэмпы ўборкі запаволены. Чаму так атрымалася, што не зжата амаль трэцяя частка плошчаў, спрабавалі высветліць і ў спецыялістаў, і ў саміх хлебаробаў, якія, як ніхто, валодаюць рэальнай сітуацыяй на палетках. Дарэчы, летась была крыху падобная сітуацыя і з надвор’ем, і з плошчамі. На гэтыя акалічнасці ўжо не кіўнеш…  Але пра надвор’е ўсё ж такі сказаць неабходна. Несвоечасовыя для хлебаробаў РСУП “С “Прамень” (і некаторых іншых гаспадарак) дажджы прымушалі некалькі гадзін у дзень траціць марна. Бывае, з раніцы машыны стаяць ля збажыны, чакаючы, калі яна падсохне і стане магчымым прыступіць да работы. Так атрымалася і ў дзень прыезду ў гаспадарку. На 28-гектарным полі ля в. Лугавая ячмень, напярэдадні шчодра паліты хмарамі, быў зусім вільготны. Затое без асаблівых праблем удалося пагутарыць з хлебаробамі, штосьці ўзяць для сябе на заметку… Спытаўся, чаму ж так атрымліваецца, што па тэмпах уборкі апынуліся ў самым нізе раённай зводкі. Сітуацыю ўдзельнікі ўборачнай праяснілі амаль хорам: “А Вы ў нашага начальства спытайце, чаму на мехдвары стаяць два камбайны”. “А мо няспраўныя яны?” — пытаюся. “Зразумела, спраўныя”, — адказалі не вельмі гаваркія працаўнікі. [caption id="attachment_29332" align="aligncenter" width="443" caption="Хлебаробы РСУП “С “Прамень” і ААТ “Старыца-Агра” Аляксандр Душэўскі, Уладзімір Серы, Міхаіл Дарашэвіч, Леанід Смольскі і Віктар Луцэвіч"][/caption] Па ўсім відаць, што мужчыны неабыякава ставяцца да гэтага пытання. Галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Ніна Калпак дала вычарпальны адказ: “Так атрымалася, што сёлета не ўдалося ўкамплектаваць два экіпажы на “Доны”, таму на палі выехалі толькі чатыры камбайны. Уборку збожжавых пачалі 20 ліпеня, і то на іх выйшаў толькі адзін экіпаж, астатнія дамалочвалі рапс. Увогуле, з механізатарамі на ўборцы заўсёды праблемы: абы-якому машыну не даверыш, дбайных днём з агнём не знойдзеш. А вось ім (кіўнуўшы ў бок сваіх механізатараў) работу можна даверыць”. Калі прааналізаваць сітуацыю, то, сапраўды, наяўныя ўборачныя плошчы збожжавых у гаспадарцы складаюць 1089 га, з якіх 60 — грэчка. Нескладана (хаця б прыблізна) падлічыць і нагрузку на камбайн: калі на 6 машын — гэта 181 га, то на 4 — 272. Згадзіцеся, розніца ёсць, пры тым, што самы “малады” камбайн працуе ўжо пяты сезон. Вось таму і прыйшла дапамога. Вопытны старыцкі старшы камбайнер Міхаіл Дарашэвіч ужо не першае жніво шчыруе на расійскім “Акрас-530”. Сёлета на гэтай машыне Міхаіл Міхайлавіч працуе разам з камбайнерам Віктарам Луцэвічам. “Як атрымліваецца ў памагатых працаваць на вашых палетках?” — спытаў у Ніны Мікалаеўны. “Па ўсім відаць, камбайнеры самастойныя, ім нават і не трэба нічога тлумачыць. Добра працуюць”, — канстатавала галоўны аграном. [caption id="attachment_29334" align="aligncenter" width="443" caption="Аляксандр Коршук і Сяргей Клюйка"][/caption] Два экіпажы блізкіх суседзяў з ф-ла “Крыніца” засталі на полі ля в. Вялешына. Яшчэ падыходзячы да камбайнаў, стала зразумела, чаму не чуваць рухавікоў машын — вельмі мокра. Справа ў тым, што да азімага трыцікале вясной падсеялі канюшыну, якая ў гэтым годзе вырасла даволі высокай. “З паўгадзіны яшчэ пачакаем і паспрабуем жаць,” — нібы апраўдваючыся, патлумачылі хлебаробы. “А як сёлета ў “Крыніцы” ўраджай?” — цікаўлюся. “Яшчэ больш-менш удаўся. Праўда, летась ураджайнасць была вышэйшай на 4-5 цэнтнераў”, — з веданнем справы адказвае Аляксандр Кандыбовіч. — Увогуле, я ўжо пяты сезон працую на “Палессі GS12”, таму параўноўваць ёсць з чым”. Дарэчы, Аляксандр Станіслававіч — супрацоўнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста в. Слабада-Кучынка. На перыяд важнай сельгаскампаніі ад кіраўніцтва атрымлівае водпуск, каб аказаць дапамогу роднай гаспадарцы. Два сезоны ў яго ў памочніках Сяргей Угаранка, які ўжо лёгка можа і за старшага камбайнера пайсці працаваць. Да пары ім іх землякі Аляксандр Коршук і Сяргей Клюйка, якія адказна працуюць на палетках РСУП “С “Прамень”. Звярнуцца па дапамогу да суседзяў — гэта не сорамна, калі ўласных сіл проста недастаткова. Урэшце рэшт гаворка ідзе пра хлеб. А яго нельга падзяліць на свой і суседскі. Чужога хлеба не бывае! Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей