[/caption]
— Звычайна нам удаецца справіцца з задачай за пятнаццаць дзён, — расказвае Віталь Віктаравіч. — Думаем, што і сёлета ўкладзёмся ў гэтыя тэрміны. Рыхтаваць палеткі пад азімую культуру пачалі адразу пасля ўборкі ранніх каласавых. Выбіраем тыя ўчасткі, дзе быў адпаведны папярэднік, уносім мінеральныя ўгнаенні, затым пускаем трактары з плугамі.
Сёлета ворыва распачалі Мікалай Бутрымовіч і Алег Капусцін, а вось Уладзімір Холад, які ўжо спрактыкаваўся на сяўбе, падчапіў да свайго трактара “Беларус-1221” пасяўны агрэгат “Сулкі”. Дадатковай перадпасяўной апрацоўкі глебы практычна не патрабуецца, паколькі на пасяўным агрэгаце ёсць свае рабочыя органы. З Уладзімірам Паўлавічам мы сустрэліся на ўскрайку вёскі Навасёлкі. Ужо здалёк яго трактар можна было заўважыць па вялікіх клубах пылу, якія ахіналі тэхніку ў час работы. “Суха вельмі, глеба перасохла, — расказвае Уладзімір Паўлавіч. — Ужо трэба дождж”. Сяўба для вопытнага механізатара — бадай, самы асноўны яго занятак. На іншыя віды работ ён практычна не пераключаецца. А таму ведае сваю справу дасканала і выконвае яе надзвычай адказна. Гэта важна асабліва цяпер, калі на палетках яшчэ гудуць камбайны і ўбіраюцца, як расказаў Віталь Платун, насенныя ўчасткі. А таму кантраляваць кожны крок механізатара на сяўбе азімага рапсу няма магчымасці. Ды гэтага і не патрабуецца, паколькі нават нявопытнаму воку відаць, наколькі акуратна, без ніводнага агрэху, ідзе работа. — Насенне для сяўбы мы рыхтавалі на сваёй новай насенне-ачышчальнай станцыі, работай якой я вельмі задаволены, — расказвае Віталь Віктаравіч. — У нас ёсць рапс гатунку Зорны, да таго ж, сёлета вырашылі частку насення (гатунак Капітал) набыць у ААТ “Старыца-Агра”. Улічваючы тое, што сёлета ААТ “Старыца-Агра” атрымала, бадай, самую высокую ўраджайнасць гэтай культуры — каля 40 ц/га — рашэнне, безумоўна, правільнае. Ды і ў ААТ “Ціміразеўскі”, паводле слоў Віталя Платуна, улічваючы неспрыяльныя зімовыя ўмовы, вырас неблагі ўраджай маслічнай культуры — самы высокі за апошнія чатыры гады. “Але мы спадзёмся на лепшае, — усміхаецца намеснік дырэктара, — думаем па цэнтнераў трыццаць на круг атрымаць”. Пакуль сяўбой займаецца толькі адзін агрэгат, але хутка, па заканчэнні ўборачнай, да яго далучацца і іншыя. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
15 августа в Копыльском районе, как и по всей Минщине, пройдет единый день информирования населения.
Ответственные работники райисполкома, подведомственных ему структур выедут в трудовые коллективы, чтобы провести беседу на тему «Тенденции развития строительной отрасли в Минской области».
Что представляет собой сегодня строительный комплекс столичной области? Без учета субъектов малого предпринимательства работают 203 подрядные организации различной формы собственности, из которых 93 предприятия — коммунальной и 21 — республиканской формы собственности. Среднесписочная численность работающих по виду экономической деятельности «Строительство» на 1 июля 2013 г. составляет 28 837 человек (96% к соответствующему периоду предыдущего года).
Номинальная начисленная среднемесячная заработная плата за январь-июль 2013 г. составила 6579,1 тыс. рублей (157,8%) при средней заработной плате по области 4777,1 тыс. рублей.
В целом организациями коммунальной формы собственности области достигнут рост объемов подрядных работ в сопоставимых ценах на уровне 115,2%.
На объекты инвестиционной Программы Минской области на этот год решением Миноблисполкома предусмотрено направить 887 млрд рублей государственных капитальных вложений. Планируется ввести в эксплуатацию 19 социально значимых объектов.
За первое полугодие в области введено в эксплуатацию 692,6 тыс. кв. м жилья, в сельхозорганизациях — 194 жилых дома (101%), индивидуальными за-стройщиками — 362,3 тыс. кв. м жилья (52,3%).
По информации ИСКУП «УКС-Копыль», в июле введен 60-квартирный жилой дом по ул. Тимковичской (ЖСПК «Солнечный-2011») общей площадью квартир 3564 м кв., с января по июль введены 6 индивидуальных жилых домов в сельхозорганизациях (аг. Ванелевичи — 2, аг. Н. Докторовичи — 4).
В этом году предусмотрен ввод:16-квартирного жилого дома по ул. Партизанской (812 м кв.); 16-квартирного жилого дома по ул. Партизанской (под программу «социальное жилье»). Планируется сдача в эксплуатацию 14 жилых домов в сельхозорганизациях (1050 м кв.).
В четвертом квартале 2013 г. планируется начать строительство 16-квартирного жилого дома по ул. партизанской в г. Копыле (3 очередь) под Государственный заказ с вводом в эксплуатацию в 2014 году.
Докладчики подробно прокомментируют Жилищный Кодекс Республики Беларусь, который вступил в силу 2 марта 2013 года.
Подготовила Мария ШЕИНА
Ад імя Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама і абкама прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Юзафавіч уручыў Падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі механізатарам Аляксандру Стошу і Сяргею Рыбаку з ААТ “Старыца-Агра”, сямейным экіпажам Аляксандра і Рамана Іваноўскіх з ААТ “Піянер-Агра”, Сяргея і Вольгі Пяцігорцаў з ААТ “Ціміразеўскі”.
Цёплыя словы за добрасумленную працу ў гэты дзень прагучалі таксама і ад старшыні Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Аляксандра Татарыцкага, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталіі Царковай, якая ўручыла перадавікам памятныя падарункі. “Работа на зямлі здаўна была ў пашане. Таму падзякаваць перадавым камбайнерам за добрую працу – гэта пачэсная справа, — звяртаючыся да хлебаробаў, адзначыла Наталля Іванаўна. — Мы ганарымся вашымі дасягненнямі! Поспехаў вам і плёну ў працы”.
Не засталіся ўбаку і работнікі культуры — артысты раённага Цэнтра культуры ўшанавалі хлебаробаў цудоўнымі песнямі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
А. Някрэвіч віншуе з працоўнай перамогай Сяргея і Вольгу Пяцігорцаў з ААТ «Ціміразеўскі».