Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16

Пераадолелі тысячны рубеж

14.08.2013
На Капыльшчыне па стане на 13 жніўня налічваецца 34 камбайнавыя экіпажы (у тым ліку чатыры маладзёжныя), якія намалацілі па 1000 і больш тон збожжавых і зернебабовых. Сама болей экіпажаў-тысячнікаў ў ААТ “Семежава” — сем. У ААТ “Піянер-Агра”, “Старыца-Агра” і “Ціміразеўскі” — па пяць, ф-ле “Лакнея” — тры, па два — у СГФ “Руднае” і ААТ “Капыльскае”, па адным — у ААТ “Прагрэс 2010”, “Праснакі”, “Скабін”, “Душава” і ЗАТ “Жыліхава”. Самыя лепшыя рэзультаты ў Сяргея і Вольгі Пяцігорцаў з ААТ “Ціміразеўскі”, якія на камбайне “Лексіён-570” намалацілі 1719 тон. Пераадолелі тысячны рубеж на адвозцы збажыны 32 вадзіцелі, з іх сем удзельнічаюць у маладзёжным спаборніцтве. Самы высокі рэзультат у Анатоля Янушкі з РСУП “Бабоўня”, які на МАЗ 555102 перавёз 1790 тон. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей