Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

17

Быць хлебаробам заўсёды ў пашане

14.08.2013
Жнівеньскімі днямі работа супрацоўнікаў аграпрамысловага комплексу, ідэалагічнага і прафсаюзнага актываў скіравана на ўдзельнікаў уборачнай кампаніі. Так, нядаўна перадавыя хлебаробы Капыльскага раёна прымалі віншаванні з працоўнымі дасягненнямі ад старшыні Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Андрэя Някрэвіча. Ад імя Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама і абкама прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Юзафавіч уручыў Падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі механізатарам Аляксандру Стошу і Сяргею Рыбаку з ААТ “Старыца-Агра”, сямейным экіпажам Аляксандра і Рамана Іваноўскіх з ААТ “Піянер-Агра”, Сяргея і Вольгі Пяцігорцаў з ААТ “Ціміразеўскі”. Цёплыя словы за добрасумленную працу ў гэты дзень прагучалі таксама і ад старшыні Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Аляксандра Татарыцкага, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталіі Царковай, якая ўручыла перадавікам памятныя падарункі. “Работа на зямлі здаўна была ў пашане. Таму падзякаваць перадавым камбайнерам за добрую працу – гэта пачэсная справа, — звяртаючыся да хлебаробаў, адзначыла Наталля Іванаўна. — Мы ганарымся вашымі дасягненнямі! Поспехаў вам і плёну ў працы”. Не засталіся ўбаку і работнікі культуры — артысты раённага Цэнтра культуры ўшанавалі хлебаробаў цудоўнымі песнямі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ   А. Някрэвіч віншуе з працоўнай перамогай Сяргея і Вольгу Пяцігорцаў з ААТ «Ціміразеўскі».  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей