Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Сеялкі выйшлі ў поле

14.08.2013
У ААТ “Ціміразеўскі” ідзе сяўба азімага рапсу. Для гэтага, па словах намесніка дырэктара сельгаспрадпрыемства па раслінаводстве Віталя Платуна, наступілі самыя аптымальныя тэрміны. [caption id="attachment_29242" align="aligncenter" width="448" caption="Механізатар Уладзімір Холад"][/caption]

— Звычайна нам удаецца справіцца з задачай за пятнаццаць дзён, — расказвае Віталь Віктаравіч. — Думаем, што і сёлета ўкладзёмся ў гэтыя тэрміны. Рыхтаваць палеткі пад азімую культуру пачалі адразу пасля ўборкі ранніх каласавых. Выбіраем тыя ўчасткі, дзе быў адпаведны папярэднік, уносім мінеральныя ўгнаенні, затым пускаем трактары з плугамі.

Сёлета ворыва распачалі Мікалай Бутрымовіч і Алег Капусцін, а вось Уладзімір Холад, які ўжо спрактыкаваўся на сяўбе, падчапіў да свайго трактара “Беларус-1221” пасяўны агрэгат “Сулкі”. Дадатковай перадпасяўной апрацоўкі глебы практычна не патрабуецца, паколькі на пасяўным агрэгаце ёсць свае рабочыя органы. З Уладзімірам Паўлавічам мы сустрэліся на ўскрайку вёскі Навасёлкі. Ужо здалёк яго трактар можна было заўважыць па вялікіх клубах пылу, якія ахіналі тэхніку ў час работы. “Суха вельмі, глеба перасохла, — расказвае Уладзімір Паўлавіч. — Ужо трэба дождж”. Сяўба для вопытнага механізатара — бадай, самы асноўны яго занятак. На іншыя віды работ ён практычна не пераключаецца. А таму ведае сваю справу дасканала і выконвае яе надзвычай адказна. Гэта важна асабліва цяпер, калі на палетках яшчэ гудуць камбайны і ўбіраюцца, як расказаў Віталь Платун, насенныя ўчасткі. А таму кантраляваць кожны крок механізатара на сяўбе азімага рапсу няма магчымасці. Ды гэтага і не патрабуецца, паколькі нават нявопытнаму воку відаць, наколькі акуратна, без ніводнага агрэху, ідзе работа. — Насенне для сяўбы мы рыхтавалі на сваёй новай насенне-ачышчальнай станцыі, работай якой я вельмі задаволены, — расказвае Віталь Віктаравіч. — У нас ёсць рапс гатунку Зорны, да таго ж, сёлета вырашылі частку насення (гатунак Капітал) набыць у ААТ “Старыца-Агра”. Улічваючы тое, што сёлета ААТ “Старыца-Агра” атрымала, бадай, самую высокую ўраджайнасць гэтай культуры — каля 40 ц/га — рашэнне, безумоўна, правільнае. Ды і ў ААТ “Ціміразеўскі”, паводле слоў Віталя Платуна, улічваючы неспрыяльныя зімовыя ўмовы, вырас неблагі ўраджай маслічнай культуры — самы высокі за апошнія чатыры гады. “Але мы спадзёмся на лепшае, — усміхаецца намеснік дырэктара, — думаем па цэнтнераў трыццаць на круг атрымаць”. Пакуль сяўбой займаецца толькі адзін агрэгат, але хутка, па заканчэнні ўборачнай, да яго далучацца і іншыя. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей