Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

І здароўе, і навыкі

22.08.2013
Упершыню на Капыльшчыне адбылося спаборніцтва па стральбе з гладкаствольнага паляўнічага ружжа па талерачках. Мерапрыемства арганізавана Капыльскай раённай арганізацыйнай структурай РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. У спаборніцтве ўдзельнічалі каля дваццаці чалавек, у тым ліку запрошаныя госці з Дзяржынскай раённай арганізацыйнай структуры на чале з дырэктарам Аляксандрам Ціханавым. Яны таксама дапамаглі з арганізацыяй мерапрыемства – прывезлі з сабой апарат для запуску талерачак. Адкрыў мерапрыемства дырэктар Капыльскай РАС Уладзімір Рымашэўскі, які пазнаёміў удзельнікаў з правіламі правядзення спаборніцтва. У пачатку кожнаму з гасцей можна было паспрабаваць стрэльнуць тры разы па лятаючых талерачках. Потым за чырвоную стужку запрашаліся па аднаму стралкі, якім трэба было трапіць па пяці талерках. Маладыя паказвалі больш паспяховыя рэзультаты, чым дарослыя. Хуткасць талерачак была невялікая, таму трапіць па іх было лёгка. Пасля падвядзення вынікаў у камандным заліку першае месца заняла Дзяржынская раённая арганізацыйная структура, другое – гаспадары. У асабістым заліку першае месца дасталося Паўлу Барысаўцу з Капыля, які працуе ў ДРБУ-124, другое месца заняў Юрый Дарашэвіч, які разам з сям’ёй наведаўся на мерапрыемства з Мінска, апошнім у тройцы лідараў стаў дырэктар ЗАТ “Салігар-Аграсэрвіс” Іван Тароцька. Прызёрам мерапрыемства былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі. Усе ўдзельнікі засталіся задаволеныя, таму што такія святы аб’ядноўваюць прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і павышаюць навыкі паляўнічых у стральбе па рухаючай мішэні. Пасля мерапрыемства ўсім жадаючым можна было пастраляць па талерачках. Павел ШЭІН Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей