Калектыў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Сонейка” г. Капыля” стаў лідарам па выніках спаборніцтва “За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі” сярод устаноў адукацыі Мінскай вобласці.
[caption id="attachment_29432" align="aligncenter" width="443" caption="Група работнікаў дашкольнай установы з загадчыцай З. М. Мысінай (чацвёртая справа)."]

[/caption]
Дыплом пераможцы ў намінацыі “Лепшая дашкольная ўстанова” сярод устаноў, размешчаных у гарадской мясцовасці, быў уручаны загадчыцы ўстановы Зінаідзе Мысінай 16 жніўня на абласной жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў, якая праходзіла ў г. Барысаве.
Высокі ўзровень мерапрыемства падкрэслівае той факт, што ў ім прынялі ўдзел міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч і старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.
Дэлегацыю Капыльскага раёна ўзначальвала намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. У ліку ўдзельнікаў – лепшыя прадстаўнікі сістэмы адукацыі Капыльшчыны.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии