Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Экспрэс-інфармацыя ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 20 жніўня

22.08.2013
У раёне збожжавыя і зернебабовыя ўбраны на 97,7% плошчы. Поўнасцю завершана жніво ў ААТ «Скабін», «Піянер-Агра», «Семежава», «Малінава», «Суворава-Агра», «Капыльскае», КСУП «Грозава-агра», ф-ле «Лакнея», ЗАТ «Жыліхава», СГФ «Руднае». Ураджайнасць па раёне склала 38,2 ц/га. Звыш 50 ц/га атрымалі ў ААТ «Скабін», «Піянер-Агра», «Старыца-Агра», «Семежава». Агульны намалот па раёне склаў 126676,3 тоны. Найбольшы  атрымалі ў ААТ «Капыльскае» (13 696 т), «Ціміразеўскі» (12 285 т), «Семежава» (10254,5 т), «Старыца-Агра» (9640 т), «Піянер-Агра» (7645 т). 1901 тона плюшчанага збожжа — на рахунку ААТ «Старыца-Агра». Гэтай важнай справай займаюцца таксама ў ААТ «Ціміразеўскі» (340 т), «Піянер-Агра» (200 т), «Капыльскае» (50 т). У раёне актыўна вядзецца ўборка прысядзібных участкаў насельніцтва. Ужо ўбрана 334 га, ураджайнасць склала 38,3 ц/га. У сельгаспрадпрыемствах азімы рапс павінен заняць 6600 га. На дадзены момант засеяна 1045 га. Найбольш актыўна ідзе сяўба гэтай культуры ў ААТ «Ціміразеўскі», «Старыца-Агра», «Капыльскае», КСУП «Доктаравічы». Падрыхтавала Марыя ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей