[/caption]
На 50-мятровай дыстанцыі лепшы вынік свабодным стылем паказаў Яўген Чыркун з Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (33,09 сек.). Другі час застаўся за Барысам Талейкам з ЦРБ (33,69), а трэцім на фінішы быў Дзмітрый Фядотаў з ЖКГ (34,64). У жанчын самай хуткай стала Таццяна Грынкевіч з каманды ДЮСШ РК прафсаюза работнікаў АПК. Усяго 15,81 секунды спатрэбілася ёй, каб пераадолець 25 метраў дыстанцыі. Другі час паказала Вікторыя Рудая з ЖКГ (18,56), а трэці – Ганна Скуба з ЦРБ (19,35).
У агульнакамандным заліку першынствавалі плыўцы з ЖКГ. На другім месцы апынуліся аматары спорту РАНС. Трэцюю прыступку п’едэстала гонару заняла ЦРБ. Хацелася б асобна адзначыць адзіную сельскую каманду, якая не праігнаравала гэты маладзёжны старт, — ДП “Грозава-Агра” ў складе Аксаны Кошалевай, Аляксандра Машэя і Віталя Старадубца.
Пераможцы і прызёры атрымалі памятныя падарункі ад арганізатараў спаборніцтваў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
[/caption]
Трыццаць чатыры навучэнцы Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў і яе філіяла ў аграгарадку Семежава, Цімкавіцкай ДШМ і філіяла ў аграгардку Быстрыца дэманстравалі свае навыкі, атрыманыя за гады вучобы, на чарговым конкурсе юных піяністаў “Вясеннія сустрэчы”.
Члены журы, а таксама юныя піяністы, якія чакалі сваёй чаргі, уважліва слухалі выступоўцаў, ловячы кожную нотку. У кагосьці ўсё атрымлівалася як нельга лепш, хтосьці, не зладзіўшыся з хваляваннем, дапускаў невялікія памылкі.
[caption id="attachment_8290" align="aligncenter" width="295" caption="За фартэпіяна - Юлія Анікеева і Кацярына Дарашэвіч"]
[/caption]
Пасля падвядзення вынікаў 11 канкурсантаў былі адзначаны граматамі рознай ступені, а пераможцамі сталі навучэнкі Капыльскай ДШМ: другога класа — Кацярына Дарашэвіч (выкладчык Валянціна Ляшко) і чацвёртага класа — Юлія Анікеева (выкладчык Таццяна Сямёнава).
Сяргей ЛАЗОЎСКІ.
Фота аўтара
Днямі на базе Лясноўскай СШ прайшло выязное пасяджэнне каардынацыйнага цэнтра прафілактыкі сацыяльнага недабрабыту. У актавай зале сабраліся вучні і педагогі Дяржынскай базавай школы і Пацейкаўскай СШ.
Адкрыла пасяджэнне намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Зоя Дайняк. Яна паведаміла, што мэта акцыі «Кожнаму дзіцяці - наша ўвага» - дапамога дзецям, што трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, прафілактыка шкодных звычак, правапарушэнняў. У апошні час павялічваецца колькасць злачынстваў, звязаных з наркотыкамі. Самае страшнае, што распаўсюджванне наркотыкаў - гэта асяроддзе моладзі. Кадры прапанаванага фільма глыбока запалі ў душу кожнага з вучняў, нікога не пакінулі раўнадушнымі словы споведзей наркаманаў.
Намеснік пракурора Уладзімір Непакупны расказаў вучням, што наркаманія мае месца не толькі ў вялікіх гарадах, яна падпільноўвае маладых людзей на тэрыторыі нашага раёна і горада. Вучням карысна было даведацца аб адказнасці асоб, якія займаюцца распаўсюджваннем наркотыкаў.
Падрабязнае тлумачэнне атрымалі вучні ад начальніка АДАІ Аляксандра Кісялёва аб адказнасці за парушэнне рэжыму дня, аб эксплуатацыі матацыклаў і скутараў, атрыманне вадзіцельскіх пасведчанняў на гэту катэгорыю транспартных сродкаў.
Аб шкодзе алкаголю на дзіцячы арганізм шмат ідзе размовы на ўроках, класных гадзінах. А вось паслухаць спецыяліста, чалавека, які непасрэдна працуе з падлеткамі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, здараецца не так часта. «Алкагалізм — хвароба, якая не вылечваецца, — засяродзіў увагу вучняў фельчар наркалагічнага кабінета УАЗ «Капыльская ЦРБ», — таму кожны з вас павінен задумацца: ці варта рызыкаваць сваім здароўем дзеля некалькіх вясёлых гадзін».
3 надыходам вясны ўзрастае ў раёне колькасць пажараў. Інжынер Капыльскага РАНС Віталь Буняк прывёў наглядныя прыклады, якія гавораць аб цяжкіх выніках гэтых здарэнняў. Самае страшнае — у агні гінуць людзі, а яшчэ больш балюча — дзеці. Таму і гаварылі ўдзельнікі пасяджэння аб адказнасці кожнага за свае ўчынкі.
Сустрэча закранула душы падлеткаў. Размова была прадоўжана з вучнямі на агульнашкольнай лінейцы, на класных гадзінах.
Антаніна ЧЫЖЫК,
сацыяльны педагог УА «Лясноўская ДАСШ»
У пачатку сакавіка ў Мінску ў пяты раз прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 196 удзельнікаў фінальнай стадыі «Снежнага снайпера» выйшлі на старт у новых камплектах экіпіравання, атрыманых напярэдадні.
За сталічную вобласць выступалі шасцёра капылян (амаль чвэрць каманды), якія годна вытрымалі экзамен на прэстыжным турніры.
У першы дзень у ціры ДТСААФ юныя спартсмены зараблялі першыя ачкі ў кулявой стральбе. Варта адзначыць, што ў гэтай дысцыпліне са 100 магчымых ачкоў 94 атрымала капылянка Вікторыя Адзінец, заняўшы ў малодшай групе трэцяе месца. Лідарам старэйшай групы ў дзяўчын стала наша зямлячка Жанна Кандраценя з вынікам 97 ачкоў. Нядрэнна выступілі і астатнія нашы спартсмены, не апусціўшыся ніжэй за 13-ы радок выніковага пратаколу па стральбе.
Назаўтра юныя ўдзельнікі спаборніцтваў выйшлі на мінскую лыжаролерную трасу, дзе ім неабходна было пераадолець дыстанцыю даўжынёй 3 кіламетры. Недасягальным для сапернікаў у старэйшай групе стаў Раман Халяўскі, які класічным ходам выйграў у бліжэйшага праследавальніка больш за чатыры секунды. У агульным выніку Раман стаў «сярэбраным» прызёрам «Снежнага снайпера», а зборная Мінскай вобласці ў старэйшай групе заняла агульнакаманднае трэцяе месца. Усяго два ачкі аддзялілі каманду сталічнай вобласці малодшай групы, каб узяць «бронзу».
Падрыхтоўкай юных спартсменаў з Капыльшчыны займаліся трэнеры Алена Анішчанка, Анатоль Сянюк і Аляксандр Камароўскі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
[/caption]
Такое незвычайнае мерапрыемства райкам ГА «БРСМ» праводзіць ужо не першы год. І хоць конкурсная праграма не складаецца са звышскладаных выпрабаванняў, цяжкасцей для маладых татаў было больш чым дастаткова. Удзельнікам конкурсу «Супертата-2011» – Аляксандру Музыку, Аляксандру Грынкевічу і Ігару Раю, якія працуюць механізатарамі ў ААТ «Скабін», - прыйшлося прадэманстраваць усе свае самыя лепшыя якасці і таленты. Тым больш, што ў зале за іх балелі іх жонкі і дзеці. Судзіце самі: распавесці аб сабе, сваіх захапленнях у “Візітоўцы” - куды ні ішло. З гэтым заданнем нашы хлопцы справіліся. Але вось злажыць “Казку на ноч” з прапанаваных слоў за пару хвілін!.. Тут проста трэба быць унікумам. А зараз прадстаўце сітуацыю: жонка пайшла да сяброўкі (да прыкладу) і пайшла надоўга. Прыгатаваць абед, прыбраўшы пасля за сабой усе адходы (пры гэтым, з дзіцем на руках), - вось ужо сапраўды заданне для супертаты. Але на здзіўленне і гледачоў, і членаў журы – старшыні Капыльскага сельсавета Вольгі Купрыенкі, старшыні ААТ “Скабін” Віктара Станкевіча, начальніка аддзела па справах моладзі Валянціны Балажынскай, дырэктара Скабінскога СДК Іны Бохан - два Аляксандры і Ігар з праблемай “Папінага дня” справіліся-такі па-майстэрску, быццам у такой сітуацыі яны бывалі неаднаразова. Жартоўны конкурс «Цікавае становішча» ад душы прымусіў пасмяяцца ўсіх прысутных, у тым ліку і саміх удзельнікаў. Узнагародзіўшы мужчын прадстаўнічымі «жыватамі», ролю якіх выконвалі надзіманыя шарыкі пад кашуляй, арганізатары прапанавалі папрактыкавацца ў зборы імправізаванага смецця (запалак). Нават у такім «становішчы» таты не разгубіліся, спрытна перабіраючы рукамі.
[caption id="attachment_8246" align="aligncenter" width="443" caption="Журы падлічвае балы"]
[/caption]
Па выніках напружаных баталій самым моцным з удзельнікаў і ўладальнікам тытула «Супертата-2011» стаў Ігар Рай. Але ўсё ж у гэтым конкурсе, без сумненняў, прайграўшых не было. Усе бацькі годна прайшлі выпрабаванні і па праве могуць прымераць гэтую гучную прыстаўку «супер».
Ад райкама ГА «БРСМ», аддзела па справах моладзі райвыканкама, раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» удзельнікам дасталіся памятныя прызы і сувеніры.
[caption id="attachment_8248" align="aligncenter" width="315" caption="“Казку на ноч” складае Ігар Рай"]
[/caption]
Не засталіся ўбаку і артысты самадзейнасці Скабінскога СДК Ірына Рай, Генадзь Кіслы, Святлана Юшкевіч, Аляксандра Чаркоўская і Віталь Паклонскі, запаўняючы паўзы паміж конкурсамі вясёлымі прыпеўкамі і душэўнымі песнямі.
Як адзначылі члены журы і гледачы, такія мерапрыемствы, бясспрэчна, патрэбныя, і выказалі пажаданне, каб падобны конкурс правесці таксама і сярод маладых мам.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара