Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

53

Сустрэлiся ранняй вясной

24.03.2011
[caption id="attachment_8289" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі конкурсу"][/caption] Трыццаць чатыры навучэнцы Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў і яе філіяла ў аграгарадку Семежава, Цімкавіцкай ДШМ і філіяла ў аграгардку  Быстрыца дэманстравалі свае навыкі, атрыманыя за гады вучобы, на чарговым конкурсе юных піяністаў “Вясеннія сустрэчы”. Члены журы, а таксама юныя піяністы, якія чакалі сваёй чаргі, уважліва слухалі выступоўцаў, ловячы кожную нотку. У кагосьці ўсё атрымлівалася як нельга лепш, хтосьці, не зладзіўшыся з хваляваннем, дапускаў невялікія памылкі. [caption id="attachment_8290" align="aligncenter" width="295" caption="За фартэпіяна - Юлія Анікеева і Кацярына Дарашэвіч"][/caption] Пасля падвядзення вынікаў 11 канкурсантаў былі адзначаны граматамі рознай ступені, а пераможцамі сталі навучэнкі Капыльскай ДШМ: другога класа — Кацярына Дарашэвіч (выкладчык Валянціна Ляшко) і чацвёртага класа — Юлія Анікеева (выкладчык Таццяна Сямёнава). Сяргей ЛАЗОЎСКІ. Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей