Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

«Снежны снайпер»

24.03.2011
У пачатку сакавіка ў Мінску ў пяты раз прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 196 удзельнікаў фінальнай стадыі «Снежнага снайпера» выйшлі на старт у новых камплектах экіпіравання, атрыманых напярэдадні. За сталічную вобласць выступалі шасцёра капылян (амаль чвэрць каманды), якія годна вытрымалі экзамен на прэстыжным турніры. У першы дзень у ціры ДТСААФ юныя спартсмены зараблялі першыя ачкі ў кулявой стральбе. Варта адзначыць, што ў гэтай дысцыпліне са 100 магчымых ачкоў 94 атрымала капылянка Вікторыя Адзінец, заняўшы ў малодшай групе трэцяе месца. Лідарам старэйшай групы ў дзяўчын стала наша зямлячка Жанна Кандраценя з вынікам 97 ачкоў. Нядрэнна выступілі і астатнія нашы спартсмены, не апусціўшыся ніжэй за 13-ы радок выніковага пратаколу па стральбе. Назаўтра юныя ўдзельнікі спаборніцтваў выйшлі на мінскую лыжаролерную трасу, дзе ім неабходна было пераадолець дыстанцыю даўжынёй 3 кіламетры. Недасягальным для сапернікаў у старэйшай групе стаў Раман Халяўскі, які класічным ходам выйграў у бліжэйшага праследавальніка больш за чатыры секунды. У агульным выніку Раман стаў «сярэбраным» прызёрам «Снежнага снайпера», а зборная Мінскай вобласці ў старэйшай групе заняла агульнакаманднае трэцяе месца. Усяго два ачкі аддзялілі каманду сталічнай вобласці малодшай групы, каб узяць «бронзу». Падрыхтоўкай юных спартсменаў з Капыльшчыны займаліся трэнеры Алена Анішчанка, Анатоль Сянюк і Аляксандр Камароўскі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей