Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Да здароўя – свабодным стылем

24.03.2011
Райкам ГА “БРСМ” надае вялікую ўвагу здароваму ладу жыцця. З гэтай нагоды сумесна з аддзелам фізічнай культуры, спорту і турызму, аддзелам па справах моладзі райвыканкама, раённай арганізацыяй РГА “Белая Русь” былі праведзены  традыцыйныя спаборніцтвы па плаванні сярод працоўнай моладзі Капыльшчыны. [caption id="attachment_8296" align="alignleft" width="300" caption="Пераможцы індывідуальнага заліку Таццяна Грынкевіч і Яўген Чыркун"][/caption] На 50-мятровай дыстанцыі лепшы вынік свабодным стылем паказаў Яўген Чыркун з Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (33,09 сек.). Другі час застаўся за Барысам Талейкам з ЦРБ (33,69), а трэцім на фінішы  быў Дзмітрый Фядотаў з ЖКГ (34,64). У жанчын самай хуткай стала Таццяна Грынкевіч з каманды ДЮСШ РК прафсаюза работнікаў АПК. Усяго 15,81 секунды спатрэбілася ёй, каб пераадолець 25 метраў дыстанцыі. Другі час паказала Вікторыя Рудая з ЖКГ (18,56), а трэці – Ганна Скуба з ЦРБ (19,35). У агульнакамандным заліку першынствавалі плыўцы з ЖКГ. На другім месцы апынуліся аматары спорту РАНС. Трэцюю прыступку п’едэстала гонару заняла ЦРБ. Хацелася б асобна адзначыць адзіную сельскую каманду, якая не праігнаравала гэты маладзёжны старт, —  ДП “Грозава-Агра” ў складе Аксаны Кошалевай, Аляксандра Машэя і Віталя Старадубца. Пераможцы і прызёры атрымалі памятныя падарункі ад арганізатараў спаборніцтваў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара 

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей