Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Работники Копыльского ЗАГСа поздравили мам в роддоме

28.10.2024
Ужо не адзін год па ініцыятыве Капыльскага аддзела ЗАГС у Дзень маці самыя шчырыя віншаванні і невялікія падарункі ад райвыканкама атрымліваюць жанчыны, якія нарадзілі сваіх дзетак падчас Тыдня маці і знаходзяцца ў радзільным аддзяленні Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы. [caption id="attachment_13755" align="aligncenter" width="443" caption="Алена Раіцкая і яе маленькая дачушка"][/caption] Не адступілі ад гэтай добрай традыцыі і сёлета. Загадчыца аддзела ЗАГС Кацярына Жгун і спецыяліст аддзела Ірына Ігнатчык наведаліся 14 кастрычніка ў бальніцу, каб выказаць самыя шчырыя пажаданні маладым матулям і немаўляткам. З удзячнасцю за ўвагу іх сустракалі сем маладых жанчын. У цэнтры ўвагі былі, вядома ж, і іх малыя — дзве дзяўчынкі і пяць хлопчыкаў. Для некага, як напрыклад, для Алены Раіцкай з Капыля, гэта першае і вельмі жаданае дзіцятка, а хуткага вяртання дамоў, у Дусаеўшчыну, Іны Пінчук і яе маленькага сыночка чакаюць муж Юрый і паўтарагадовая дачка. [caption id="attachment_13756" align="aligncenter" width="443" caption="Кацярына Жгун вітае са святам Анжаліку Беняш з Капыля"][/caption]   Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

Медаль — копыльскому батону «Нежный»

28.10.2024
Прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Капыльскі кааппрам» нават у няпростых эканамічных умовах знаходзіць магчымасць не толькі стабільна працаваць, вырабляючы якасную і канкурэнтаздольную прадукцыю, але і цвёрда ісці наперад, асвойваючы новыя рынкі збыту, а таксама новыя віды нехарчовых і харчовых тавараў. Як доказ гэтаму - сярэбраны медаль за батон «Нежный» рэспубліканскага агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Ласунак-2011», які праводзіўся ў рамках 7-й міжнароднай спецыялізаванай выставы «Хлебная і кандытарская справа». На конкурсе былі прадстаўленыя лепшыя ўзоры кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў спецыялізаваных прадпрыемстваў. Што ж спрыяла гэтаму поспеху і як развіваецца прадпрыемства ў цэлым, даведаліся на месцы, пазнаёміўшыся з вытворчасцю. «Мадэрнізацыю хлебнага цэха мы пачалі летась. Для гэтага закупілі новыя італьянскія печ і расстойную шафу. На самой [caption id="attachment_13748" align="alignright" width="216" caption="Брыгадзір-кандытар Іна Калядка з «прызёрам» рэспубліканскай выставы"][/caption] выставе «Ласунак-2011» прадстаўлялі тры розныя ўзоры сваіх вырабаў. І прыемна, што адзін з іх адзначаны сярэбраным медалём, — тлумачыць кіраўнік прадпрыемства Віктар Смусянок. — Справа ў тым, што да гэтага ў нас было старое абсталяванне і ў некаторай ступені мелі нараканні з боку пакупнікоў на якасць менавіта белабулачных вырабаў. І калі за гэты год назіраецца некаторае паніжэнне па рэалізацыі чорнага хлеба, то ўвогуле па хлебабулачных вырабах мы маем дадатную дынаміку да ўзроўню мінулага года. А дасягнута гэта, я лічу, дзякуючы якасці вырабляемай прадукцыі. Таму ў праекце — замена ўсёй лініі па выпечцы хлеба». Шмат у чым, дзякуючы менавіта стаўцы на якасць хлеба, выпечанага на прадпрыемстве, ён карыстаецца попытам не толькі ў капылян, але і ў іншых гарадах. Але, як гаворыцца, не хлебам адзіным жыве кааппрам. Пераабсталяванне, можна сказаць, ахапіла ўсе вытворчыя ўчасткі прадпрыемства. Напрыклад, цэх па апрацоўцы рыбы і морапрадуктаў таксама выйшаў на новы ўзровень. Для падрыхтоўкі рыбы халоднага вэнджання раней была набыта і зманціравана тэрмадымакамера, што дазволіла значна павялічыць асартымент і аб’ёмы выпускаемай прадукцыі, якая пастаўляецца Белзнешрыбгандлем і аптовымі базамі Белкаапсаюза. Прадукцыю каўбаснага цэха, а гэта больш за дзясятак найменняў паўфабрыкатаў, больш за два дзясяткі смачных каўбас і вэнджаніны, добра ведаюць і любяць не толькі на Капыльшчыне, але і ў Мінску, Маладзечне, Салігорску, іншых гарадах вобласці. Каб забяспечыць аб’ёмы, кааппрам цесна супрацоўнічае практычна з ўсімі сельскагаспадарчымі прад- прыемствамі раёна, якія пастаўляюць якасную сыравіну. Самы буйны з іх (25 - 30% пастаўлянай сыравіны — С. Л.) — адкрытае акцыянернае таварыства «Капыльскае». Супрацоўнічае кааппрам таксама і з іншымі рэгіёнамі Міншчыны. [caption id="attachment_13749" align="aligncenter" width="443" caption="Фармоўшчык каўбасных вырабаў Наталля Бабарэка ў складзе гатовай прадукцыі"][/caption] «Сваю прадукцыю, прыкладна працэнтаў на 50, мы рэалізуем у нас у раёне, астатняя частка расходзіцца практычна па ўсіх рэгіёнах вобласці, — канстатуе Віктар Смусянок. — Цяпер нас таксама запрашаюць у гг. Мінск, Салігорск, удзельнічаем і ў нашых восеньскіх суботніх кірмашах. Нядаўна прадстаўлялі сваю прадукцыю на кірмашы ў Маскве. І хацелася б такі вопыт працягваць, паколькі гэта новыя сувязі, пашырэнне рынкаў збыту. Тым больш, што беларускія тавары ў расіян карыстаюцца попытам». [caption id="attachment_13750" align="aligncenter" width="443" caption="Святлана Ісакава, Святлана Сечка, Галіна Віслаус, Святлана Рымашэўская, Наталля Лісіца, Іна Калядка, Лілія Лагодзіч і Валянціна Ахрамовіч - змена, якая выпякала на выставу батон «Нежный»"][/caption] Засвоеная тры гады назад вытворчасць цвікоў, дзе, да таго ж, былі створаны дадаткова два працоўныя месцы, за гэты перыяд толькі пацвердзіла, што рашэнне было прынята правільнае. Гэта прадукцыя на прылаўках магазінаў доўга  не залежваецца! [caption id="attachment_13751" align="aligncenter" width="443" caption="Апрацоўшчык рыбы і морапрадуктаў Валянціна Бойка"][/caption] Па выніках за 9 месяцаў бягучага года калектыў прадпрыемства, у якім налічваецца 85 чалавек, спрацаваў стабільна. Толькі за мінулы месяц ПВУП «Капыльскі кааппрам» выйшаў з прыбыткам у 15 мільёнаў рублёў. Да таго ж, маюцца і ўласныя абаротныя сродкі — больш за 300 млн. Аналізуючы ўсю работу, як аб’ёмы, так і фінансавае становішча, на прадпрыемстве прыходзяць да высновы, што тэпмы да ўзроўню мінулага года не будуць зніжаны. Для гэтага ёсць усе перадумовы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    

На палетках раёна (CMigrator copy 2)

28.10.2024
(па стане на 18 кастрычніка 2011 года) Рыхтуецца зябліва Адной з найважнейшых сельскагаспадарчых работ у гэтым перыядзе з’яўляецца падрыхтоўка зябліва. З запланаваных 30 915 га заарана 15 752 га, што складае 51 %. Найбольш паспяхова ідуць справы ў СГФ “Крыніца” — 81 %, ААТ “Старыца-Агра” — 76 %, ААТ “Семежава” — 64 %, ЗАТ  “Жыліхава”   і  ф-ле “В. Раёўка” — па 61 %. Пакуль не прыступіў да работы Слуцкі льнозавод, які арандуе землі пад лён на тэрыторыі нашага раёна. Ідзе хімпраполка Хімпраполка азімых культур праведзена на 52 % плошчаў. Блізкія да завяршэння задання ЗАТ “Жыліхава” (93 %) і ф-л “Лакнея” (87 %), толькі-толькі распачалі гэту справу ў МАУП “Доктара-вічы” (8 %) і РСУП “С “Прамень” (9 %). Убіраюцца караняплоды Выкапана 3745 га цукровых буракоў з 5646 неабходных, накапана 152 311 тон пры сярэдняй ураджайнасці 407 ц/га, вывезена 127 700 тон. Найбольш урадзіла гэта культура ў ААТ “Капыль-скае” — 490 ц/га, ААТ “Старыца-Агра” — 485 ц/га. Самую высокую ўра-джайнасць кармавых буракоў атрымалі ў ААТ “Піянер-Агра” — 820 ц/га, ААТ “Прагрэс-2010” — 604 ц/га. Кукуруза на зерне Гаспадаркамі раёна намалочана 23 411 тон кукурузнага зерня. Найбольш рэзультатыўна спрацавалі земляробы ААТ “Прагрэс-2010”, дзе ўраджайнасць гэтай культуры склала 133 ц/га, у ААТ “Старыца-Агра” — 130 ц/га, ф-ле “Лакнея” — 127 ц/га. Клопаты пра другі хлеб Бульба ў раёне ўбрана на 98 % плошчаў. Накапана 31 070 тон, рэалізавана 13 695 тон, засыпана на захоўванне 8000 тон, у тым ліку на насенне — 4683 тоны. Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

Навіны раёна адным абзацам

28.10.2024
l ВЫНІКІ. На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое пройдзе ў канцы кастрычніка, будуць разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў 2011 года. l ДЭМАГРАФІЯ. На савеце па дэмаграфічнай бяспецы, які прайшоў пад старшынствам Алы Раеўскай, намесніка старшыні райвыканкама, разгледжаны праект Праграмы дэмаграфічнай бяспекі Капыльскага раёна на 2011-2015 гады. Пасля дапрацоўкі дакумент плануецца зацвердзіць на сесіі райсавета. l АЦЯПЛЕННЕ. З мінулага чацвярга, 13 кастрычніка,  у Капылі пачаўся ацяпляльны сезон. Першымі атрымалі цяпло ўстановы адукацыі і аховы здароўя. Жылы фонд пачаў забяспечвацца з пятніцы, 14 кастрычніка. l БАСЕЙН. Цяпло прыйшло на фізкультурна-аздараўленчы комплекс, а значыць аматары здаровага ладу жыцця могуць набываць абанементы ў басейн. l ЗАКУП. У насельніцтва з пачатку кастрычніка закуплена 70 954 кг малака, у тым ліку за апошні дзень – 18 кастрычніка  –  5313 кг.  Усяго на падвор’ях вяскоўцаў утрымліваецца 761 карова. l АЛІМПІЯДЫ. З 1 па 4 лістапада, падчас школьных восеньскіх канікул, у раёне пройдзе ІІ этап рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. Пераможцы адпаведных школьных спаборніцтваў будуць паказваць свае веды па 16 прадметах. l НАРЫХТОЎКА. Ва ўстановах адукацыі раёна ўжо нарыхтавана на зіму 131 т бульбы, 17,7 т – сталовых буракоў, 22,4 т – капусты, 9,3 т – морквы і 8 т – цыбулі. Дарэчы, назапашванне апошніх двух відаў агародніны яшчэ працягваецца. l МІНІ-ПАЛІГОНЫ. На дадзены момант у населеных пунктах раёна рэкультываваны 23 міні-па-лігоны цвёрдых бытавых адходаў, на чатырох зараз вядуцца работы. Да 1 лістапада ў раёне павінна застацца толькі пяць палігонаў, якія будуць абслугоўвацца службай ЖКГ. l АКЦЫЯ. У рэспубліканскай акцыі «Чысты лес», што праводзілася пад дэвізам «Лёс лесу ў нашых руках», прынялі ўдзел і работнікі ДЛГУ «Капыльскі лясгас», навучэнцы школьных лясніцтваў, члены ГА «БРСМ». Усяго ачышчана 15 участкаў лесу, ліквідаваны 17 несанкцыянаваных сметнікаў. У акцыі ўзялі ўдзел 144 чалавекі. l МЕСЯЧНІК. З пачатку правядзення месячніка  пажарнай бяспекі (з 10 кастрычніка) супрацоўнікамі Капыльскага РАНС сумесна з работнікамі РАУС, ТЦСАН і сельскіх Саветаў праведзена 6 рэйдаў па праверцы сацыяльна-неабароненых катэгорый грамадзян, 5 сходаў вяскоўцаў, наведана 694 домаўладанні на прадмет супрацьпажарнай бяспекі. l ПЕШАХОД. У перыяд з 5 па 15 кастрычніка 2011 г. падчас правядзення спецыяльнай аперацыі «Пешаход» супрацоўнікамі міліцыі  была праведзена адпрацоўка аварыйна-небяспечных участкаў дарог з інтэнсіўным рухам пешаходаў і веласіпедыстаў.  Затрымана 68 пешаходаў, з якіх 62 – прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь. l СПОРТ. Каманда юнакоў Капыльскага раёна стала бронзавым прызёрам першынства  Мінскай вобласці па валейболе, што праходзіла 14-15 кастрычніка ў Нясвіжы.  

Першапраходзец мовазнаўства

28.10.2024
Продкі вядомага мовазнаўцы Льва Міхайлавіча Шакуна здаўна жылі паблізу Капыля ў невялікай вёсачцы Вусава. Але лёсам было наканавана будучаму вучонаму нарадзіцца 14 верасня 1926 года ў вёсцы Браткава. Маці Марыя і бацька Міхаіл працавалі ў мясцовай школе настаўнікамі, і калі адкрылася школа ў Вусаве, вярнуліся працаваць на радзіму. Калі Лёва рыхтаваўся ісці ў першы клас, яго бацькоў-настаўнікаў перавялі ў Ляшнянскую дзесяцігодку. Там хлопчык на “выдатна” закончыць 8 класаў. У хуткім часе пачнецца страшная вайна, у якой Леў стане барацьбітом-патрыётам. Тут ён пазнаёміцца з настаўнікам-паэтам Васілём Аляксеевічам Корневым. Яны разам уступяць у партызанскі атрад імя Чапаева. Будуць удзельнічаць у баях, разведваць сілы ворага. Не раз паспяхова яны прарываліся праз засады паліцаяў і гітлераўцаў. Камандаванне атрада на чале з Іванам Прохаравічам Грыбам даручае Корневу і Шакуну апісаць гісторыю партызанскага руху на Капыльшчыне. Але ў адным жорсткім баі зімою 1943 года гіне Корнеў, і планы напісання хронікі адсунуцца надалей. Дарэчы, маці Корнева разам з яго сястрой будуць помсціць ворагу, удзельнічаць у партызанскіх баях. “Пасля вызвалення роднай Капыльшчыны мне давялося пайсці ў дзявяты клас СШ № 1 Капыля разам са сваім далёкім сваяком Львом Шакуном,— расказвала мне Марыя Міхайлаўна Лойка, некалі лепшы палявод калгаса “Ленінец” - зараз пенсіянерка. — Лёва вучыўся лепш за ўсіх, і яго часта хваліла тадышні дырэктар школьнай установы Аляксандра Шумінская, а я ганарылася сяброўствам з ім.” Шмат цікавага са школьнага жыцця паведаміла Соф’я Васільеўна Нікалаеўская (Контусь), былая піянерважатая, яна добра ведала і Лёвіну маму-настаўніцу, а таксама яго настаўнікаў Вітольда Сапешку, Зінаіду Галубоўскую, Канстанціна Мамчыца, якія вучня-Шакуна навучылі любіць нашу гісторыю, родную мову. Пад уплывам любімых педагогаў ён і выбраў кірунак сваёй навуковай дзейнасці. Контусь успомніла, што пасля заканчэння дзясяцігодкі Леў Шакун некаторы час працаваў адказным рэдактарам Капыльскага радыёвяшчання (пасля вайны былі такія пасады) і нават яе запрасіў выступіць на радыё. У 1946 годзе Леў Міхайлавіч паступае ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры. Пасля заканчэння БДУ займаецца ў аспірантуры, а ў 1953 годзе абароніць кандыдацкую дысертацыю і будзе працаваць у альма-матэр спачатку выкладчыкам, а затым дацэнтам. Ён плённа працуе на кафедры беларускай мовы і вучыць студэнтаў. Доктарскую дысертацыю па гісторыі беларускай літаратурнай мовы паспяхова абароніць у 1965 годзе. Неўзабаве Леў Міхайлавіч становіцца прафесарам і атрымлівае прызначэнне на пасаду загадчыка кафедры. Ён зарэкамендуе сябе выдатным выхавацелем студэнтаў і вучоным, будзе ўзначальваць розныя доктарскія саветы, стане намеснікам адказнага рэдактара часопіса “Веснік БДУ” і адказным рэдактарам штогодніка “Беларуская мова”, навуковым кансультантам многіх энцыклапедычных выданняў. Вучоны літаральна гарэў на рабоце, і яго калегі заўсёды здзіўляліся, як наш зямляк усё паспяваў. 200 яго навуковых публікацый па гісторыі беларускай літаратурнай мовы і мовазнаўства, словаўтварэння і сёння дапамагаюць студэнтам засвоіць вучэбны матэрыял. Ён чытаў свае цікавыя лекцыі не толькі ў БДУ, але і ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага (зараз імя М. Танка). Ён даў новы кірунак у вывучэнні беларускай мовы і з’яўляецца першапраходцам. Леў Міхайлавіч напіша шэраг дапаможнікаў і падручнікаў для студэнтаў, даследуе розныя пласты фарміравання рускай, беларускай, украінскай моў, таксама выявіць, як старабеларуская мова паўплывала на развіццё нашай сучаснай, роднай мовы. Шакун прасочвае і аналізуе старажытна-мастацкія творы: беларускія летапісы і статуты, рыцарскія аповесці, рэлігійныя творы, выданні Скарыны, Буднага і іншых нашых асветнікаў. Гарызонты яго даследаванняў вялікія, і нашчадкі не раз добрым словам успомняць вучонога-Шакуна. На фарміраванне новай беларускай мовы ў 19-м стагоддзі, як піша Шакун, паўплывалі Я. Баршчэўскі, П. Багрым, Я. Чачот, А. Рыпінскі, В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч. Іх роля ярка раскрылася ў яго дапаможніку “Беларуская літмова 19- пачатку 20 стагоддзяў”. На тэму прапаганды беларускай мовы Шакуном напісаны дзясяткі кніг, і адна з іх удастоена Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Пры напісанні сваіх твораў ён улічваў дасягненні ў галіне марфемікі і словаўтварэння. Вучоны знаходзіў час і клапаціўся аб будучых даследчыках беларускай мовы. Ім падрыхтаваны 21 кандыдат і доктар навук. За плённую працу Леў Міхайлавіч Шакун атрымаў званне “Заслужанага работніка вышэйшай школы БССР” (1979), быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, многімі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, рэктарата і міністэрства, многімі баявымі ўзнагародамі. Не адставала ад сына яго мама - яна атрымала ордэн Леніна і званне заслужанай настаўніцы БССР. Памёр Леў Міхайлавіч 6 лістапада 1996 года. Іван ІГНАТЧЫК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»  
Страница 792 из 1058