Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Выхоўваць патрыётаў з дашкольнай установы

28.10.2024
У рамках педагагічнага марафону адзін з дзён быў прысвечаны пед-работнікам устаноў дашкольнай адукацыі, ён прайшоў на базе ясляў-сада №1 г. Капыля, дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Сонейка” і санаторнага ясляў-сада горада. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі педкалектываў дашкольных устаноў раёна. [caption id="attachment_13849" align="aligncenter" width="438" caption="Фальклорная гасцёўня «У Купалінкі» "][/caption] Гэты дзень праходзіў па тэме “Маральна-патрыятычнае выхаванне ў дашкольных установах”. Удзельнікі сустрэчы ставілі на мэце ўдасканаленне сістэмы работы калектываў па прыцягненні выхаванцаў да культурных традыцый, гістарычнай спадчыны беларускага народа і абмен вопытам па дадзенай праблеме. Напрыклад, у яслях-садзе №1 г. Капыля маральна-патрыятычнае выхаванне адбываецца з дапамогай беларускага фальклора. Ва ўстанове роднае слова займае пачэснае месца. Як адзначыла падчас прэзентацыі намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Наталля Кульбіцкая, ва ўстанове ўжо доўгія гады вя-дзецца далучэнне дзяцей да вытокаў беларускай культуры, вывучэнне і выкарыстанне народных традыцый. У 1990-я гады адбыўся пераход сада на беларускую мову, у 2003 г. пачалося ўкараненне эксперыментальных пляцовак па стварэнні мадэлі этна-сад. А вось з 2010 г. пачалася рэалізацыя праекта “Этнакультурны кампанент у сістэме патрыятычнага выхавання дашкольніка”. Трэба адзначыць, што ўжо створана пэўная сістэма работы, у выхаванцаў і іх бацькоў узрасло жаданне і  патрэбнасць выкарыстоўваць родную мову, папоўніўся яе слоўнікавы запас. Дарэчы, ва ўсім гэтым можна было пераканацца падчас наведвання фальклорнай гасцёўні “У Купалінкі” (былі паказаны інсцэніроўкі святаў Багач і Пакровы), а таксама міні-музея “Беларуская хатка”. Своеасаблівы каларыт святу надавалі нацыянальныя строі. [caption id="attachment_13850" align="aligncenter" width="443" caption="У «Беларускай хатцы»"][/caption] А вось у ДЦРД “Сонейка” маральна-патрыятычнае выхаванне праходзіць у многім праз знаёмства дзяцей з вуснай народнай творчасцю, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, навакольнымі прадметамі, прыродай.  А зараз установа з’яўляецца раённай пляцоўкай педпраекта “Сямейны тэатр у дашкольным цэнтры”, праз рэалізацыю якога адбываецца прыцягненне дзяцей і бацькоў да беларускай культуры. Так, выхаванцы тэатральнай студыі паказалі інсцэніроўку беларускай народнай казкі “Каза-манюка”, якая распачынае рэалізацыю праграмы “Планета казак”. У санаторным яслях-садзе быў прэзентаваны вопыт работы калектыву па рэалізацыі рэспубліканскай эксперыментальнай пляцоўкі па развіцці інавацыйных працэсаў, а таксама па рэалізацыі мадэлі маральна-патрыятычнага выхавання ў рознаўзроставай групе на аснове культуры і традыцый роднага краю. Падчас экскурсіі быў наведаны тэматычны куток, адбылося знаёмства з яго афармленнем і матэрыяламі, таксама была прэзентавана выстава народнага побыту “Мой родны кут…” і народнай творчасці. Увогуле, як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Любоў Шастакова, да рэалізацыі маральна-патрыятычнага выхавання ўсе ўстановы дашкольнай адукацыі раёна падыходзяць паглыблена, сур’езна, што, безумоўна, дае станоўчыя вынікі. Сяргей КОЗЕЛ. Фота аўтара  

Не ленитесь быть здоровыми!

28.10.2024
Физкультурно-оздоровительный комплекс в Копыле становится все популярней. Об этом свидетельствуют и цифры – 37 тысяч человеко-посещений за 2010 год. Выполнение коллективом плана платных услуг, рост процента окупаемости – все эти и другие показатели привели к тому, что среди оздоровительных баз Минской области Копыльский ФОК занял третье место и удостоен Почетной грамоты управления по физической культуре, спорту и туризму облисполкома. И хотя комплекс постоянно находится в числе лучших, почивать на лаврах здесь не собираются. Каждый год открывают все новые возможности, чтобы привлечь еще большее количество людей. Какие же услуги оказываются в этом сезоне и все ли они доступны по цене? С таким вопросом мы обратились к директору ФОКа Александру Соловьеву и получили следующий ответ: — Все залы, независимо от сезона, работают в полном объеме. Например, спортивный, где играют в волейбол, футбол, баскетбол, гандбол, можно снять в аренду. И стоимость невысокая – всего 67 000 рублей в час. Очень популярен тренажерный зал, в который  в этом году приобретен новый комплекс. Взрослые за 1 час отдадут 4500, а дети – 4000 рублей. Абонемент рассчитан на 8 посещений и составит, соответственно, 31 500 и 28 000 рублей. Но, к сожалению, есть одна проблема – отсутствие инструктора-методиста. Любители тенниса за 1 час за- платят 6000 рублей, дети – на 500 рублей меньше. Немного дороже обойдется такая услуга, как бильярд, где за час игры придется отдать 9 тысяч. Очень популярен гимнастический зал. Здесь вам предложат и аэробику, и шейпинг, и пилатес, и восточные танцы, и стоит каждое из этих удовольствий всего 5100 рублей за час. — Поговорим о бассейне. Сколько здесь стоит такая услуга? — За 1 час взрослому необходимо заплатить 5500, детям – 4400. А вот абонемент куда выгодней. За 8 посещений те и другие, соответственно, отдадут 38 500 и 30 800 рублей, а значит вы получите одно занятие бесплатно. Кроме того, работает сауна. — Судя по цифрам, оплата не такая уж и большая… — Конечно, все относительно. Скажем, в Минске за 1 час в бассейне придется выложить 15 и более тысяч рублей. А вообще в бассейнах столичного региона цены на эту услугу составляют от 5 до 7 тысяч. Так что в Копыле более-менее умеренные цены, доступные, я думаю, каждому. — Хотелось бы знать, кто посещает ФОК? — От мала до велика. Так, по графику бассейн посещают школьники, которые согласно программе бесплатно учатся плавать. Работают детские группы и на платной основе. Люди пенсионного возраста особенно тяготеют к гимнастическому залу. Если говорить о работающих, то надо отметить те организации, где думают о здоровье своих людей, заранее приобретают абонементы. Хорошая практика сложилась с администрациями и  профкомами лесхоза, центральной районной больницы, госучреждений, маслосырзавода, ЖКХ, ДРСУ-124, РЭС, ОАО “Старица-Агро”, “Пионер-Агро”, “П-з “Дусаевщина”, “Скабин”, РСУП «Бобовня». Хотелось, чтобы этот список продолжился и руководители других организаций, учреждений также проявили заботу о своих работниках. Ведь здоровье дороже всего. — Работать директором оздоровительного комплекса – значит показывать личный пример. Каков он? — С ранней весны до поздней осени мой друг — велосипед. Вот уже 15 лет я обливаюсь холодной водой каждый день. На даче делаю это с помощью шланга. Зимой – холодный душ в ванной и бассейн. И чувствую себя превосходно, появляются силы, энергия, снимаются стрессы. Чувствую себя этаким огурчиком. Кстати, советую всем заняться подобной процедурой, не лениться уделить себе побольше внимание. За здоровье надо бороться! Беседовала Мария ШЕИНА  

Статистика свидетельствует

28.10.2024
Подведены итоги работы Копыльского района за январь-сентябрь 2011 года. О некоторых результатах рассказывает Галина ЧИГИРЬ, начальник отдела статистики Копыльского района: — За январь-сентябрь 2011 года произведено промышленной продукции (работ, услуг) в текущих ценах (включая стоимость давальческого сырья) на 189,7 млрд рублей, что в 2 раза больше, чем в январе-сентябре 2010 года. По состоянию на 1 октября 2011 года имелись запасы готовой продукции в фактических отпускных ценах на 5,3 млрд рублей. Соотношение запасов готовой продукции и среднемесячного объема производства в организациях промышленности, учитываемых в текущем порядке, в январе-сентябре 2011 года в фактических ценах составило 25,4% (на 1 октября 2010 года — 17,2%, на 1 сентября 2011 года 32,5%). Объем отгруженной продукции за январь-сентябрь 2011 года составил 190,4 млрд рублей. Розничный товарооборот торговли через все каналы реализации в январе-сентябре 2011 г. сложился в размере 119,9 млрд рублей, или 112,6 % к уровню соответствующего периода 2010 года. Розничный товарооборот торговли в январе-сентябре 2011 г. составил 116,6 млрд рублей и увеличился по сравнению с аналогичным периодом прошлого года в сопоставимых ценах на 13,6 %. Населению продано пищевых продуктов, напитков и табачных изделий на 78,6 млрд рублей (67,4 % в общем объеме розничного товарооборота торговли), непродовольственных товаров — на 38 млрд рублей, что составило, соответственно, 109,6 % и 122,3 % к уровню января-сентября прошлого года. Организациями потребительской кооперации в январе-сентябре 2011 г. реализовано товаров через розничную торговую сеть на 59,6 млрд рублей, или в сопоставимых ценах 108,5 % к уровню января- сентября 2010 г. Розничный товарооборот общественного питания в январе-сентябре 2011 г. составил 6,5 млрд рублей, или 104,7 % к уровню января-сентября 2010 г. Подготовила Маргарита САКОВИЧ  

Ці можна на кірмашы купіць мяса?

28.10.2024
На прыёмную галоўнага рэдактара на сайце райгазеты “Слава працы” паступіла пытанне наконт недастатковага продажу мяса падчас правядзення суботніх кірмашоў у Капылі. Рэдакцыя адрасавала пытанне першаму намесніку старшыні райвыканкама начальніку ўпраўлення райсельгасхарчу І. М. Кісляк і атрымала адказ наступнага зместу: “Упраўленне райсельгасхарчу тлумачыць, што сельгасарганізацыі раёна, акрамя ААТ “Капыльскае” і “Семежава”, дазволу на гандаль мясам на выязных кірмашах не маюць, бо ён выдаецца ДУ “Капыльскі РайЦГЭ” пры наяўнасці аўтатранспарта, спецыяльна абсталяванага халадзільнай устаноўкай. Продаж мяса на кірмашах ажыццяўляюць: ААТ “Капыльскае” – свініны, “Семежава” – птушкі. Усе астатнія сельгасарганізацыі вядуць гандаль раслінаводчай прадукцыяй і парасятамі”.  

Драўніна — адзінокім і інвалідам

28.10.2024
Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона – гэта бесперапынны працэс, які ідзе на працягу ўсяго года. Падрыхтоўка да зімы і забеспячэнне насельніцтва палівам знаходзіцца на асаблівым кантролі ў райвыканкаме і райсавеце дэпутатаў. Пільная ўвага гэтай тэме была нададзена на пасяджэнні Мінскага аблвыканкама ў верасні, на якім было рэкамендавана мясцовым уладам аказаць дапамогу ў забеспячэнні насельніцтва драўняным палівам. У сувязі з гэтым Капыльскі райвыканкам разгледзеў пытанне і падрыхтаваў распараджэнне старшыні, згодна з якім ДЛГУ “Капыльскі лясгас” даручана забяспечыць нарыхтоўку паліўнай драўніны па прэйскурантным кошце за 1м3 драўніны (прыкладна 30–33 тыс. рублёў). Сельвыканкамам даручана вызначыць катэгорыі грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе па дастаўцы такога паліва. Яны ўжо вызначаны. У іх лік увайшлі адзінокія людзі і непрацуючыя інваліды І, ІІ, ІІІ груп, якія па стане на кастрычнік не маюць нарыхтаванага паліва. На дадзеным этапе старшынямі сельвыканкамаў праведзена абследаванне гэтых катэгорый грамадзян, складзены спісы і перададзены ў лясніцтвы па сваёй тэрыторыі. — На мінулым тыдні (10 –15 кастрычніка) было вывезена 74 м3 драўніны для жыхароў Бучацінскага, Слабада-Кучынскага, Капыльскага і Бабаўнянскага сельскіх Саветаў, — адз- начыла старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Сандрозд. — На гэтым тыдні дастаўка працягваецца. Драўніна завозіцца ў іншыя населеныя пункты і плануецца, што на працягу кастрычніка штотыднёва будзе вывозіцца каля 50–100 м3. Увогуле  гэтыя работы будуць прадаўжацца   да 1 снежня. Марыя Сандрозд пад-крэсліла, што кожны грамадзянін, які будзе знаходзіцца ў праблемнай сітуацыі, можа звярнуцца ў сельскі Савет і папрасіць дапамогі па нарыхтоўцы драўніны праз лясгас пры невялікім кошце за высечку і бясплатнай дастаўцы з боку лесагаспадарчай установы. Сяргей КОЗЕЛ  
Страница 787 из 1058