Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Зялёнага святла на дарогах

28.10.2024
Гісторыя наземных транспартных сродкаў пачалася з вынаходства кола. Але змяняліся часы, паскараўся рытм жыцця, і ў XXI стагоддзі нам ужо ніяк не абысціся без аўтобусаў, аўтамабіляў – транспарт адыгрывае ў нашым паўсядзённым жыцці ўсё большую ролю. [caption id="attachment_13984" align="aligncenter" width="443" caption="Вадзіцель аўтобуса Мікалай Гужоў, каваль-меднік Валерый Гурын і слесар-шынамантажнік Сяргей Ходзін"][/caption] Дзень аўтамабіліста – гэта свята не толькі вадзіцеляў, але і рамонтных рабочых, інжынерна-тэхнічных работнікаў, і ўсіх, хто добрасумленна працуе, выконваючы свой прафесійны абавязак. Галоўнай аўтатранспартнай артэрыяй нашага раёна на працягу шматлікіх гадоў з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства «Аўтапарк №21». Яго дружны калектыў сёння налічвае 118 чалавек, якія працуюць у аўтобуснай і грузавой калонах, на аўтастанцыі «Капыль» і касе па продажы білетаў у аг. Цімкавічы, вытворчай базе (рамонтныя майстэрні, аўтазапраўка, дапаможныя вытворчасці, адміністрацыйныя службы). Кадры аўтамабільнага транспарту - аснова яго жыццядзейнасці. Без адданасці прафесіі гэтых людзей і іх пачуцця адказнасці за справу немагчыма паўсядзённае жыццё раёна і яго жыхароў. І сёння гэта прадпрыемства паспяхова працуе, выконваючы ўскладзеную на яго задачу - перавозку пасажыраў і грузаў. [caption id="attachment_13985" align="aligncenter" width="443" caption="У. Сахар з галоўным інжынерам В. Дамянякам ля Дошкі гонару прадпрыемства"][/caption] [caption id="attachment_13989" align="alignleft" width="295" caption="3. Вадзіцель М. Дзіндзілевіч"][/caption] «У цэлым за 9 месяцаў бягучага года аўтапарк дасягнуў вельмі нядрэнных паказчыкаў. Нашы прыбыткі склалі 170%, калі параўноў- ваць з мінулым годам, гэта значыць, прадпрыемства спрацавала амаль у два разы лепш, - адзначае дырэктар аўтапарка Уладзімір Сахар. - Трэба сказаць, што і 2010-ы быў больш-менш паспяховым для аўтапарка: аб’ёмы, прыбыткі былі павялічаны на 167% да ўзроўню 2009 г. Таму, лічу, развіваемся стабільна. Адзінае, што стрымлівае - рост цаны на гаручае». Прадпрыемства за гэты перыяд зарабіла 6,5 млрд рублёў. З названай сумы больш за дзве трэці прыхо- дзіцца на грузаперавозкі (аб’ём работ выкананы на 200%). Парк гэтай тэхнікі за апошнія год-два значна аднавіўся, папаўняючыся вялікагрузнымі аўтамабілямі. Паколькі раён сельскагаспадарчы, у самы гарачы перыяд, а гэта жнівень - кастрычнік, узрастае запатрабаванасць у аказанні дапамогі па перавозцы сельгаспрадукцыі. Адпаведна, павялічваюцца і прыбыткі прадпрыемства, што дазваляе набываць запасныя часткі для рамонту тэхнікі. «У гэты перыяд працуем у поўную сілу, практычна без выхадных, - канстатуе Уладзімір Яўгенавіч. - Аб’ём па перавозцы грузаў выкананы на 118%, перавезена больш за 306 тысяч тон». Каб фактычна не залежаць толькі ад сельгасработ, адміністрацыя ААТ «Аўтапарк №21» прыняла рашэнне набываць вялікагрузныя аўтамабілі, у прыватнасці, МАЗы-551605 (грузападымальнасць 20 - 36 тон), для таго, каб зарабляць грошы ў камандзіроўках. Сёлета набыта 5 грузавікоў, у наступным годзе плануюць закупіць яшчэ 5 адзінак. «Сёння працаўнікі арганізацыі задзейнічаны на будаўніцтве трасы М-4  Мінск - Магілёў, у Сеніцы працуем на будаўніцтве лагістычнага цэнтра, у Салігорску - на добраўпарадкаванні горада. Таксама транспарт прыцягваюць прадпрыемствы і арганізацыі раёна».Пры аўтапарку дзейнічае аддзел падарожжаў і экскурсій, які таксама ўносіць сваю лепту ў агульны прыбытак прадпрыемства. Для яго паспяховай працы раней быў набыты камфартабельны аўтобус. [caption id="attachment_13990" align="aligncenter" width="443" caption="Супрацоўнікі аўтастанцыі Н. Гурская, В. Сярчэня, М. Сойка"][/caption] Добра працуе і станцыя дыягностыкі аўтамабіляў, якая сёлета адзначыла сваё пяцігоддзе. Тут з года ў год не памяншаецца паток аўтамабіляў, што, у сваю чаргу, прыносіць стабільны прыбытак прадпрыемству (зароблена каля 25 млн рублёў у месяц, трэцяя частка з іх - чысты прыбытак). Па словах Уладзіміра Яўгенавіча, у гэтым заслуга начальніка станцыі  Анатоля Рымашэўскага і дыягноста Дзяніса Булата. Хоць год складваецца ўвогуле паспяхова, не абыходзіцца і без праблем, асноўная з іх - пасажырскія перавозкі. У распараджэнні аўтапарка маюцца аўтобусы сярэдняга класа ПАЗ-4230, МАЗ-256, «Радзіміч»-А092, вялікага класа МАЗ-152, КАВЗ-4238 і іншыя. «Аб’ём пасажыраперавозак у параўнанні з мінулым годам выкананы на 104%. Але паколькі прыбытковасць па гэтым відзе паслуг значна знізілася, прыйшлося некалькі скараціць маршрутную сетку. Таму колькасць рэйсаў выканана толькі на 85%, - тлумачыць Уладзімір Сахар. - Істотна зменшыўся прыбытак па міжгародных перавозках, па якіх мы недаатрымалі 300 млн рублёў. Яшчэ 570 млн руб. страцілі на прыгарадных маршрутах і 45 - на гарадскіх». [caption id="attachment_13991" align="aligncenter" width="443" caption="Работнікі бухгалтэрыі Л. Шулякоўская, Т. Вішнеўская, Л. Махнёва"][/caption] Але нягледзячы на цяжкасці, адміністрацыя ААТ «Аўтапарк №21» поўная рашучасці з імі справіцца. Таму што ў калектыве захоўваецца касцяк, які з года ў год пацвярджае сваю працаздольнасць. «Напярэдадні прафесійнага свята хацелася б па- дзякаваць калектыву за разуменне і падтрымку, - сказаў напрыканцы Уладзімір Сахар. - Трэба адзначыць не толькі людзей, якія на працягу шматлікіх гадоў працуюць у аўтапарку, але і нашу перспектыўную моладзь. Гэта вадзіцелі грузавых аўтамабіляў Аляксандр Макаўчык, Уладзімір Варчэня, Уладзімір Дудзінскі, Аляксандр Булка, Міхаіл Рудніцкі, Дзмітрый Колас, вадзіцелі аўтобусаў Юрый Дарашэвіч, Уладзімір Казак, Іван Каляда, Дзмітрый Мароз, Віталь Рудніцкі, работнікі аўтастанцыі Святлана Горбач, Святлана Уласік. Ды ўвогуле, называць можна практычна ўсіх, паколькі працуюць яны добрасумленна. Хачу пажадаць моцнага здароўя вадзіцелям і іх сем’ям, поспехаў ва ўсіх справах і, як кажуць, зялёнага святла на дарогах». Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

«Дзякуй табе, родная!»

28.10.2024
— менавіта пад такой назвай прайшоў у памяшканні Цімкавіцкага сельвыканкама святочны агеньчык, прысвечаны самаму блізкаму і дарагому чалавеку — маці. На яго былі запрошаны шматдзетныя матулі, а таксама тыя, што прынялі ў свае сем’і пакінутых дзетак або ўсынавілі хлопчыкаў і дзяўчынак. Сярод запрошаных былі матулі — кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, якія размешчаны на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета, і маладыя мамы, якія ў гэтым годзе ўпершыню пазналі шчасце мацярынства. Статус маладой маці ў бягучым годзе атрымалі 9 жанчын. «Пазнаць шчасце мацярынства, адчуць, што гэты маленькі чалавечак і ты — адзінае цэлае, і гэта найвялікшая радасць», — гучыць з вуснаў маладой мамы Юліі Гурыновіч. Наступная старонка свята прысвечана шматдзетным матулям, якія адважыліся на такі сур’ёзны крок у жыцці з-за бязмежнай любові да дзяцей. Словы віншавання ўсім матулям гучалі з вуснаў дырэктара дзяржаўнай установы «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Святланы Маліноўскай. Яна зычыла ўсім матулям моцнага здароўя, мацярынскай любові і шчасця. Святлана Станіславаўна ўручыла шматдзетным мамам падарункі ад установы. Наступным ішло віншаванне   прыёмным сем’ям, якія адчынілі свае сэрцы для зусім чужых дзяцей і замянілі ім маці. Свята маці адзначаецца ў дзень Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Напэўна, невыпадкова. Як Божая маці сваім пакрывалам імкнецца абараніць усіх ад бед і няшчасцяў, так і кожная маці аддае ўсю сябе сваім дзецям, дорыць ім частачку свайго сэрца і душы. Нагадваецца старадаўняя легенда пра юнака, які па загадзе няўмольнай і хцівай каханкі прынёс ёй у ахвяру матчына сэрца. Ён кінуў яго ў агонь, і калі вугалёк апаліў твар хлопца, устрапянулася мацярынскае сэрца і ласкава сказала: «Табе баліць, сынок? Вазьмі лісцік трыпутніку, прыкладзі  да раны, а зверху сэрца мацярынскае прылажы — і табе лягчэй стане. Пасля ў касцёр кінеш». Так, маці гатова дзеля сваіх дзяцей аддаць жыццё, калі гэта патрабуецца. А мы іншы раз крыўдзім іх ні за што, забываем пра іх. I ўспамінаем толькі тады, калі становіцца ўжо позна. Мы ў вечным, неаплатным даўгу перад матулямі, чыя любоў ідзе з намі па жыцці. На працягу ўсяго свята ў гонар нашых дарагіх жанчын гучалі песні ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Цімкавіцкага СДК і вучняў Цімкавіцкай сярэдняй школы імя Кузьмы Чорнага. Свята закончылася, і хочацца пажадаць усім дзецям: спяшайцеся да сваіх матуль і, пакупь не позна, скажыце: «Дзякуй табе, родная, за любоў і пяшчоту, што дорыш, не патрабуючы нічога ўзамен». У рамках Тыдня маці ва ўстанове адукацыі «Цімкавіцкая сярэдняя школа імя Кузьмы Чорнага» адбылося пасяджэнне клуба «Сям’я», удзельнікамі якога была высаджана алея мацярынскай славы ў парку адпачынку. Алена Острыкава, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама  

Асэнсаваны выбар

28.10.2024
Шлях у прафесію малады спецыяліст хірургічнага аддзялення УАЗ “Капыльская ЦРБ” Андрэй Прахарэнка для сябе вызначыў яшчэ са школьнай парты. Асэнсавана паступіў у Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці ўрач-хірург. Вучоба ў навучальнай установе з кожным годам станавілася ўсё больш цікавай, таму што ў праграме сталі пераважаць дысціпліны медыцынскага кірунку. Ужо пасля на базе УАЗ “Салігорская ЦРБ” праходзіў інтэрнатуру, а ў Капыль па размеркаванні трапіў у жніўні 2010 года. На пытанне, што, на ваш погляд, самае складанае ў прафесіі, адказаў не раздумваючы: “прымаць рашэнне, калі хворы знаходзіцца ў вельмі цяжкім становішчы”. Магчыма, каб не трапіць у такую сітуацыю, актыўна займаецца самаадукацыяй, вывучае вопыт старэйшых калег. Сяргей ЛАЗОЎСКІ. Фота аўтара  

Вас ждут бассейны!

28.10.2024
Физкультурно-оздоровительный комплекс в Копыле в очередной раз открывает зимний сезон, а значит гостеприимно распахивает двери в малый и большой бассейны. И пусть с каждым днем все ощутимее наступают холода и от осенней погоды на улице становится зябко, на ФОКе не только укроют вас от ненастья, но и помогут укрепить здоровье, создать хорошее настроение. Так что, уважаемые поклонники здорового образа жизни, цените то, что в Копыле есть прекрасная оздоровительная база и пользуйтесь возможностью стать бодрее, убежать прочь от любых болячек. Мария ШЕИНА Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО  

Итоги работы животноводов района за 9 месяцев 2011 года

28.10.2024
подводит Галина ЧИГИРЬ, начальник отдела статистики Копыльского района: — За январь-сентябрь 2011 года реализация скота и птицы на убой в живом весе составила 9,3 тыс. тонн, или 95,6% к соответствующему периоду предыдущего года, из них крупного рогатого скота реализовано 5,2 тыс. тонн (89,4% к январю-сентябрю 2010 г.), свиней 3,7 тыс. тонн (105,4%), птицы 0,3 тыс. тонн (96%). Реализовано скота на убой (без птицы) промышленным мясоперерабатывающим организациям и хладокомбинатам 76,4% от общей реализации, подсобным производствам организаций 12,6%, населению (включая расход на общественное питание) 5,5%, организациям потребительской кооперации 5%, в порядке рыночной торговли 0,3%, по другим каналам сбыта — 0,2%. Выращено основных видов скота и птицы 10,2 тыс. тонн, или 102,9% к январю-сентябрю 2010 года. Увеличили выращивание скота и птицы 11 хозяйств. Среднесуточные привесы крупного рогатого скота увеличились по сравнению с январем-сентябрем 2010 года на 15 граммов, свиней — на 30 граммов и составили, соответственно, 611 и 428 граммов. Надоено молока 64,4 тыс. тонн, что на 1,7 тыс. тонн (на 2,5%) меньше, чем в январе-сентябре 2010 года. Производство молока уменьшили 16 хозяйств. Средний удой молока от коровы за январь-сентябрь 2011 года составил 3310 килограммов и уменьшился по сравнению с аналогичным периодом прошлого года па 197 килограммов (на 5,6%). Реализовано молока по всем каналам сбыта 57 тыс. тонн, или 88,5% от произведенного (в январе-сентябре 2010 года 54,2 тыс. тонн, или 82%).  
Страница 789 из 1058