Шлях у прафесію малады спецыяліст хірургічнага аддзялення УАЗ “Капыльская ЦРБ” Андрэй Прахарэнка для сябе вызначыў яшчэ са школьнай парты. Асэнсавана паступіў у Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці ўрач-хірург. Вучоба ў навучальнай установе з кожным годам станавілася ўсё больш цікавай, таму што ў праграме сталі пераважаць дысціпліны медыцынскага кірунку. Ужо пасля на базе УАЗ “Салігорская ЦРБ” праходзіў інтэрнатуру, а ў Капыль па размеркаванні трапіў у жніўні 2010 года.

На пытанне, што, на ваш погляд, самае складанае ў прафесіі, адказаў не раздумваючы: “прымаць рашэнне, калі хворы знаходзіцца ў вельмі цяжкім становішчы”. Магчыма, каб не трапіць у такую сітуацыю, актыўна займаецца самаадукацыяй, вывучае вопыт старэйшых калег.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ.
Фота аўтара
Комментарии