Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

15

Зялёнага святла на дарогах

31.10.2011
Гісторыя наземных транспартных сродкаў пачалася з вынаходства кола. Але змяняліся часы, паскараўся рытм жыцця, і ў XXI стагоддзі нам ужо ніяк не абысціся без аўтобусаў, аўтамабіляў – транспарт адыгрывае ў нашым паўсядзённым жыцці ўсё большую ролю. [caption id="attachment_13984" align="aligncenter" width="443" caption="Вадзіцель аўтобуса Мікалай Гужоў, каваль-меднік Валерый Гурын і слесар-шынамантажнік Сяргей Ходзін"][/caption] Дзень аўтамабіліста – гэта свята не толькі вадзіцеляў, але і рамонтных рабочых, інжынерна-тэхнічных работнікаў, і ўсіх, хто добрасумленна працуе, выконваючы свой прафесійны абавязак. Галоўнай аўтатранспартнай артэрыяй нашага раёна на працягу шматлікіх гадоў з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства «Аўтапарк №21». Яго дружны калектыў сёння налічвае 118 чалавек, якія працуюць у аўтобуснай і грузавой калонах, на аўтастанцыі «Капыль» і касе па продажы білетаў у аг. Цімкавічы, вытворчай базе (рамонтныя майстэрні, аўтазапраўка, дапаможныя вытворчасці, адміністрацыйныя службы). Кадры аўтамабільнага транспарту - аснова яго жыццядзейнасці. Без адданасці прафесіі гэтых людзей і іх пачуцця адказнасці за справу немагчыма паўсядзённае жыццё раёна і яго жыхароў. І сёння гэта прадпрыемства паспяхова працуе, выконваючы ўскладзеную на яго задачу - перавозку пасажыраў і грузаў. [caption id="attachment_13985" align="aligncenter" width="443" caption="У. Сахар з галоўным інжынерам В. Дамянякам ля Дошкі гонару прадпрыемства"][/caption] [caption id="attachment_13989" align="alignleft" width="295" caption="3. Вадзіцель М. Дзіндзілевіч"][/caption] «У цэлым за 9 месяцаў бягучага года аўтапарк дасягнуў вельмі нядрэнных паказчыкаў. Нашы прыбыткі склалі 170%, калі параўноў- ваць з мінулым годам, гэта значыць, прадпрыемства спрацавала амаль у два разы лепш, - адзначае дырэктар аўтапарка Уладзімір Сахар. - Трэба сказаць, што і 2010-ы быў больш-менш паспяховым для аўтапарка: аб’ёмы, прыбыткі былі павялічаны на 167% да ўзроўню 2009 г. Таму, лічу, развіваемся стабільна. Адзінае, што стрымлівае - рост цаны на гаручае». Прадпрыемства за гэты перыяд зарабіла 6,5 млрд рублёў. З названай сумы больш за дзве трэці прыхо- дзіцца на грузаперавозкі (аб’ём работ выкананы на 200%). Парк гэтай тэхнікі за апошнія год-два значна аднавіўся, папаўняючыся вялікагрузнымі аўтамабілямі. Паколькі раён сельскагаспадарчы, у самы гарачы перыяд, а гэта жнівень - кастрычнік, узрастае запатрабаванасць у аказанні дапамогі па перавозцы сельгаспрадукцыі. Адпаведна, павялічваюцца і прыбыткі прадпрыемства, што дазваляе набываць запасныя часткі для рамонту тэхнікі. «У гэты перыяд працуем у поўную сілу, практычна без выхадных, - канстатуе Уладзімір Яўгенавіч. - Аб’ём па перавозцы грузаў выкананы на 118%, перавезена больш за 306 тысяч тон». Каб фактычна не залежаць толькі ад сельгасработ, адміністрацыя ААТ «Аўтапарк №21» прыняла рашэнне набываць вялікагрузныя аўтамабілі, у прыватнасці, МАЗы-551605 (грузападымальнасць 20 - 36 тон), для таго, каб зарабляць грошы ў камандзіроўках. Сёлета набыта 5 грузавікоў, у наступным годзе плануюць закупіць яшчэ 5 адзінак. «Сёння працаўнікі арганізацыі задзейнічаны на будаўніцтве трасы М-4  Мінск - Магілёў, у Сеніцы працуем на будаўніцтве лагістычнага цэнтра, у Салігорску - на добраўпарадкаванні горада. Таксама транспарт прыцягваюць прадпрыемствы і арганізацыі раёна».Пры аўтапарку дзейнічае аддзел падарожжаў і экскурсій, які таксама ўносіць сваю лепту ў агульны прыбытак прадпрыемства. Для яго паспяховай працы раней быў набыты камфартабельны аўтобус. [caption id="attachment_13990" align="aligncenter" width="443" caption="Супрацоўнікі аўтастанцыі Н. Гурская, В. Сярчэня, М. Сойка"][/caption] Добра працуе і станцыя дыягностыкі аўтамабіляў, якая сёлета адзначыла сваё пяцігоддзе. Тут з года ў год не памяншаецца паток аўтамабіляў, што, у сваю чаргу, прыносіць стабільны прыбытак прадпрыемству (зароблена каля 25 млн рублёў у месяц, трэцяя частка з іх - чысты прыбытак). Па словах Уладзіміра Яўгенавіча, у гэтым заслуга начальніка станцыі  Анатоля Рымашэўскага і дыягноста Дзяніса Булата. Хоць год складваецца ўвогуле паспяхова, не абыходзіцца і без праблем, асноўная з іх - пасажырскія перавозкі. У распараджэнні аўтапарка маюцца аўтобусы сярэдняга класа ПАЗ-4230, МАЗ-256, «Радзіміч»-А092, вялікага класа МАЗ-152, КАВЗ-4238 і іншыя. «Аб’ём пасажыраперавозак у параўнанні з мінулым годам выкананы на 104%. Але паколькі прыбытковасць па гэтым відзе паслуг значна знізілася, прыйшлося некалькі скараціць маршрутную сетку. Таму колькасць рэйсаў выканана толькі на 85%, - тлумачыць Уладзімір Сахар. - Істотна зменшыўся прыбытак па міжгародных перавозках, па якіх мы недаатрымалі 300 млн рублёў. Яшчэ 570 млн руб. страцілі на прыгарадных маршрутах і 45 - на гарадскіх». [caption id="attachment_13991" align="aligncenter" width="443" caption="Работнікі бухгалтэрыі Л. Шулякоўская, Т. Вішнеўская, Л. Махнёва"][/caption] Але нягледзячы на цяжкасці, адміністрацыя ААТ «Аўтапарк №21» поўная рашучасці з імі справіцца. Таму што ў калектыве захоўваецца касцяк, які з года ў год пацвярджае сваю працаздольнасць. «Напярэдадні прафесійнага свята хацелася б па- дзякаваць калектыву за разуменне і падтрымку, - сказаў напрыканцы Уладзімір Сахар. - Трэба адзначыць не толькі людзей, якія на працягу шматлікіх гадоў працуюць у аўтапарку, але і нашу перспектыўную моладзь. Гэта вадзіцелі грузавых аўтамабіляў Аляксандр Макаўчык, Уладзімір Варчэня, Уладзімір Дудзінскі, Аляксандр Булка, Міхаіл Рудніцкі, Дзмітрый Колас, вадзіцелі аўтобусаў Юрый Дарашэвіч, Уладзімір Казак, Іван Каляда, Дзмітрый Мароз, Віталь Рудніцкі, работнікі аўтастанцыі Святлана Горбач, Святлана Уласік. Ды ўвогуле, называць можна практычна ўсіх, паколькі працуюць яны добрасумленна. Хачу пажадаць моцнага здароўя вадзіцелям і іх сем’ям, поспехаў ва ўсіх справах і, як кажуць, зялёнага святла на дарогах». Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей