Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

За электроэнергию платить будем больше

28.10.2024
То, что нужно своевременно оплачивать за использованную электроэнергию (до 25 числа каждого месяца), знают все ее потребители, ведь после этой даты начисляется пеня в размере 0,3% за каждый просроченный день. А вот умеем ли мы пользоваться электроэнергией так, чтобы она не била, как говорится, по карману? Думаю, что с октября многие еще больше задумаются над экономией, ведь постановлением Совета Министров Республики Беларусь №138 от 4 февраля 2011 года именно с 1 октября повышаются тарифы на электроэнергию. Как сообщила редакции инженер Копыльского участка Энергосбыт Жанна Биончик, за 1 кВт/ч электрической энергии в жилых домах (квартирах) придется заплатить 222,9 рублей, а там, где установлены электрические плиты – 189,3 руб. Электрическая энергия для нужд отопления и горячего водоснабжения с присоединенной мощностью оборудования более 5 кВт в период минимальных нагрузок (с 23.00 до 6.00) составит 222,9 рублей за 1 кВТ/ч, в остальное время суток – 668,7 рублей. Мария ШЕИНА  

Охранная зона - зона повышенной опасности

28.10.2024
Очевидная истина, что электрический ток, если не соблюдать меры безопасности, представляет угрозу жизни и здоровью человека. Подвергнуться ей можно, находясь в охранной зоне воздушной линии электропередачи. Вот лишь некоторые инциденты со смертельным исходом. Анатолий Захаров, водитель ЧУП «Забудова-автотранс» в Минском районе, выполнял работы по вывозке грунта. Выгрузив его самовольно в карьере в охранной зоне ВЛ 10 кВ и начав движение с поднятым кузовом, оборвал провода. Выпрыгивая из кабины, прикоснулся к автомашине, которая находилась под напряжением, и был смертельно поражен электрическим током. Водитель автомобильного парка №14 г. Ивацевичи Леонид Гоган, выгрузив асфальт на месте производства дорожных работ, отъехал в сторону, установил автомобиль под проводами ВЛ 10 кВ и начал поднимать кузов для того, чтобы очистить его от остатков асфальта. Поднятый кузов коснулся провода ВЛ 10 кВ, водитель при выходе из кабины автомобиля попал под напряжение и был смертельно поражен электрическим током. Охранная зона – это участок земли, ограниченный параллельными прямыми, отстоящими от проекции крайних проводов на поверхность земли, начиная с 2 м до 40 м, в зависимости от напряжения (0,38кВ - 750кВ) для воздушных линий, а для кабельных линий в виде земельного участка, ограниченного вертикальными плоскостями, отстоящими по обе стороны линий на расстоянии 1 м. За нарушение правил охраны электриче- ских сетей предусмотрена административная ответственность по статье 20.3 кодекса об административных правонарушениях. Николай ЛАЗОВСКИЙ, начальник Копыльской районной инспекции «Энергонадзор»  

Пионеры поздравили мам

28.10.2024
Піянерская акцыя “Дзякуй табе, родная!”, арганізаваная па ініцыятыве раённага савета ГА “БРПА” і савета піянерскай дружыны імя А. Коршака ДУА “Гімназія №1 г. Капыля”, прайшла 14 кастрычніка, у Дзень маці. Як расказалі старшыня райсавета Таццяна Бурак і педагог-арганізатар гімназіі №1 Тамара Дубовік, піянеры — актывісты гімназіі — віншавалі са святам жанчын-маці і дарылі ім невялікія букеты кветак. А ў адказ атрымлівалі шчырыя словы ўдзячнасці за ўвагу і вясёлыя ўсмешкі. Вучаніцы 6 “А” класа Марына Лобан, Анастасія Бурак і Аляксандра Малевіч разам са сваімі педагогамі наведаліся ў гэты дзень і ў рэдакцыю газеты “Слава працы”. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКУ: піянеры-актывісты ў рэдакцыі газеты “Слава працы” Фота Марыі ШЭІНАЙ  

Улыбки на улицах Копыля

28.10.2024
Не засталася ўбаку ад святкавання Дня маці і моладзь. Падчас абедзеннага перапынку актывісты райкама ГА “БРСМ” пры падтрымцы раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” на вуліцах горада, працоўных месцах  віншавалі жанчын з гэтай  падзеяй. Асноўная мэта хуткаплыннай маладзёжнай акцыі ўсё ж была дасягнута - цудоўныя ўсмешкі на тварах матуль і іх удзячнасць за нечаканыя і прыемныя віншаванні. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: падчас маладзёжнай акцыі. Фота аўтара  

На Копыльщине прошел районный субботник

28.10.2024
Раённы суботнік адбыўся на Капыльшчыне 24 кастрычніка. Удзел у ім прыняла пераважная большасць прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Адны працавалі на добраўпарадкаванні сваёй ці замацаванай тэрыторыі, сацыяльна значных аб’ектаў, нехта выехаў у сельгаспрадпрыемствы на ўборку капусты і пераборку бульбы. Вынікі агульнай працы адчувальныя: больш чыстымі і, адпаведна, больш прывабнымі сталі наш горад і сельскія населеныя пункты, гаспадаркі раёна атрымалі памагатых для завяршэння важных сельскагаспадарчых работ, а сродкі, зароблены падчас суботніка, будуць накіраваны на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнага стану цэнтральнай раённай бальніцы. У Цімкавіцкім сельвыканкаме, як заўсёды, да арганізацыі суботніка падышлі вельмі грунтоўна. Як расказала старшыня сельвыканкама Алена Острыкава, быў вызначаны фронт работ, створана некалькі мабільных груп з ліку прадстаўнікоў сацыяльнай сферы. З прапановай прыняць удзел у суботніку звярнуліся і да вяскоўцаў. За дзень было зроблена нямала. Так, прастаўнікі аўтапарка  №  21,  мясцовай адзінаццацігодкі, участковай бальніцы і лесагадавальніка агароджвалі могілкі, работнікі сельскага Дома культуры, музея, бібліятэкі працавалі на добраўпарадкаванні пустуючых сядзіб. Вялікі аб’ём работы выканаў калектыў Цімкавіцкай СШ. Паводле слоў намесніка дырэктара Вольгі Чыгір, удзел у суботніку прынялі звыш 70 школьнікаў (вучні 8—11 класаў), педагагічны калектыў і тэхработнікі. Яны прыбіралі тэрыторыю вакол школы, сквер, працавалі на сядзібе інваліда Вялікай Айчыннай вайны Кузьмы Місевіча. Кузьма Савельевіч, які ні на крок не адыходзіў ад сваіх памагатых, быў крыху разгублены ад такой увагі да сябе, але ахвотна пагадзіўся, што на чыстай, прыбранай стараннымі дзіцячымі рукамі сядзібе і зімаваць весялей будзе. Старанна шчыравалі работнікі аддзялення паштовай сувязі на добраўпарадкаванні помніка, які ўзведзены ў гонар жыхароў Цімкавіцкага сельсавета, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнікі дзіцячага ясляў-сада прыводзілі ў парадак сваю тэрыторыю: зграбалі апалае лісце, фарбавалі агароджу. Не застаўся па-за ўвагай і парк, што разбіты ў новым мікрараёне. Менавіта гэты ўчастак работы ўзялі на сябе супрацоўнікі сельвыканкама, участковай бальніцы. Яны прыводзілі ў парадак клумбы, высаджвалі там шматгадовыя кветкі, каб на наступны год яны радавалі сваім цвіценнем усіх вяскоўцаў. “Толькі суботнікам работы па прывядзенні ў парадак тэрыторыі нашага сельсавета не абмяжуюцца, — запэўніла Алена Острыкава. — Мы будзем прыбіраць і далей, паколькі лісце з дрэў яшчэ не апала, зноў звернемся з просьбай навесці парадак ля сваіх сядзіб да вяскоўцаў. Зробім усё, каб зіму сустрэць у чысціні і парадку”. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКАХ: 1. Работнікі масласырзавода на пераборцы бульбы ў ААТ «Прагрэс-2010»; 2. На сядзібе ў інваліда Вялікай Айчыннай вайны К.С. Місевіча - школьнікі і старшыня сельсавета А. М. Острыкава; 3 Добраўпарадкаваннем кветніка займаецца Галіна Чупрыяноўская; 4. Пустуючыя сядзібы таксама патрабуюць увагі; 5. На ўборцы сквера. Фота аўтара Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА і Маргарыты САКОВІЧ  
Страница 791 из 1058