
Не засталася ўбаку ад святкавання Дня маці і моладзь. Падчас абедзеннага перапынку актывісты райкама ГА “БРСМ” пры падтрымцы раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” на вуліцах горада, працоўных месцах віншавалі жанчын з гэтай падзеяй. Асноўная мэта хуткаплыннай маладзёжнай акцыі ўсё ж была дасягнута - цудоўныя ўсмешкі на тварах матуль і іх удзячнасць за нечаканыя і прыемныя віншаванні.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКУ: падчас маладзёжнай акцыі.
Фота аўтара
Комментарии