Піянерская акцыя “Дзякуй табе, родная!”, арганізаваная па ініцыятыве раённага савета ГА “БРПА” і савета піянерскай дружыны імя А. Коршака ДУА “Гімназія №1 г. Капыля”, прайшла 14 кастрычніка, у Дзень маці.
Як расказалі старшыня райсавета Таццяна Бурак і педагог-арганізатар гімназіі №1 Тамара Дубовік, піянеры — актывісты гімназіі — віншавалі са святам жанчын-маці і дарылі ім невялікія букеты кветак. А ў адказ атрымлівалі шчырыя словы ўдзячнасці за ўвагу і вясёлыя ўсмешкі. Вучаніцы 6 “А” класа Марына Лобан, Анастасія Бурак і Аляксандра Малевіч разам са сваімі педагогамі наведаліся ў гэты дзень і ў рэдакцыю газеты “Слава працы”.
Маргарыта САКОВІЧ
НА ЗДЫМКУ: піянеры-актывісты ў рэдакцыі газеты “Слава працы”
Фота Марыі ШЭІНАЙ
Комментарии