
На прыёмную галоўнага рэдактара на сайце райгазеты “Слава працы” паступіла пытанне наконт недастатковага продажу мяса падчас правядзення суботніх кірмашоў у Капылі. Рэдакцыя адрасавала пытанне першаму намесніку старшыні райвыканкама начальніку ўпраўлення райсельгасхарчу
І. М. Кісляк і атрымала адказ наступнага зместу:
“Упраўленне райсельгасхарчу тлумачыць, што сельгасарганізацыі раёна, акрамя ААТ “Капыльскае” і “Семежава”, дазволу на гандаль мясам на выязных кірмашах не маюць, бо ён выдаецца ДУ “Капыльскі РайЦГЭ” пры наяўнасці аўтатранспарта, спецыяльна абсталяванага халадзільнай устаноўкай.
Продаж мяса на кірмашах ажыццяўляюць: ААТ “Капыльскае” – свініны, “Семежава” – птушкі. Усе астатнія сельгасарганізацыі вядуць гандаль раслінаводчай прадукцыяй і парасятамі”.
Комментарии