Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона – гэта бесперапынны працэс, які ідзе на працягу ўсяго года. Падрыхтоўка да зімы і забеспячэнне насельніцтва палівам знаходзіцца на асаблівым кантролі ў райвыканкаме і райсавеце дэпутатаў.
Пільная ўвага гэтай тэме была нададзена на пасяджэнні Мінскага аблвыканкама ў верасні, на якім было рэкамендавана мясцовым уладам аказаць дапамогу ў забеспячэнні насельніцтва драўняным палівам.
У сувязі з гэтым Капыльскі райвыканкам разгледзеў пытанне і падрыхтаваў распараджэнне старшыні, згодна з якім ДЛГУ “Капыльскі лясгас” даручана забяспечыць нарыхтоўку паліўнай драўніны па прэйскурантным кошце за 1м3 драўніны (прыкладна 30–33 тыс. рублёў).
Сельвыканкамам даручана вызначыць катэгорыі грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе па дастаўцы такога паліва. Яны ўжо вызначаны. У іх лік увайшлі адзінокія людзі і непрацуючыя інваліды І, ІІ, ІІІ груп, якія па стане на кастрычнік не маюць нарыхтаванага паліва. На дадзеным этапе старшынямі сельвыканкамаў праведзена абследаванне гэтых катэгорый грамадзян, складзены спісы і перададзены ў лясніцтвы па сваёй тэрыторыі.
— На мінулым тыдні (10 –15 кастрычніка) было вывезена 74 м3 драўніны для жыхароў Бучацінскага, Слабада-Кучынскага, Капыльскага і Бабаўнянскага сельскіх Саветаў, — адз- начыла старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Сандрозд. — На гэтым тыдні дастаўка працягваецца. Драўніна завозіцца ў іншыя населеныя пункты і плануецца, што на працягу кастрычніка штотыднёва будзе вывозіцца каля 50–100 м3. Увогуле гэтыя работы будуць прадаўжацца да 1 снежня.
Марыя Сандрозд пад-крэсліла, што кожны грамадзянін, які будзе знаходзіцца ў праблемнай сітуацыі, можа звярнуцца ў сельскі Савет і папрасіць дапамогі па нарыхтоўцы драўніны праз лясгас пры невялікім кошце за высечку і бясплатнай дастаўцы з боку лесагаспадарчай установы.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии