Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16

Выхоўваць патрыётаў з дашкольнай установы

24.10.2011
У рамках педагагічнага марафону адзін з дзён быў прысвечаны пед-работнікам устаноў дашкольнай адукацыі, ён прайшоў на базе ясляў-сада №1 г. Капыля, дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Сонейка” і санаторнага ясляў-сада горада. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі педкалектываў дашкольных устаноў раёна. [caption id="attachment_13849" align="aligncenter" width="438" caption="Фальклорная гасцёўня «У Купалінкі» "][/caption] Гэты дзень праходзіў па тэме “Маральна-патрыятычнае выхаванне ў дашкольных установах”. Удзельнікі сустрэчы ставілі на мэце ўдасканаленне сістэмы работы калектываў па прыцягненні выхаванцаў да культурных традыцый, гістарычнай спадчыны беларускага народа і абмен вопытам па дадзенай праблеме. Напрыклад, у яслях-садзе №1 г. Капыля маральна-патрыятычнае выхаванне адбываецца з дапамогай беларускага фальклора. Ва ўстанове роднае слова займае пачэснае месца. Як адзначыла падчас прэзентацыі намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Наталля Кульбіцкая, ва ўстанове ўжо доўгія гады вя-дзецца далучэнне дзяцей да вытокаў беларускай культуры, вывучэнне і выкарыстанне народных традыцый. У 1990-я гады адбыўся пераход сада на беларускую мову, у 2003 г. пачалося ўкараненне эксперыментальных пляцовак па стварэнні мадэлі этна-сад. А вось з 2010 г. пачалася рэалізацыя праекта “Этнакультурны кампанент у сістэме патрыятычнага выхавання дашкольніка”. Трэба адзначыць, што ўжо створана пэўная сістэма работы, у выхаванцаў і іх бацькоў узрасло жаданне і  патрэбнасць выкарыстоўваць родную мову, папоўніўся яе слоўнікавы запас. Дарэчы, ва ўсім гэтым можна было пераканацца падчас наведвання фальклорнай гасцёўні “У Купалінкі” (былі паказаны інсцэніроўкі святаў Багач і Пакровы), а таксама міні-музея “Беларуская хатка”. Своеасаблівы каларыт святу надавалі нацыянальныя строі. [caption id="attachment_13850" align="aligncenter" width="443" caption="У «Беларускай хатцы»"][/caption] А вось у ДЦРД “Сонейка” маральна-патрыятычнае выхаванне праходзіць у многім праз знаёмства дзяцей з вуснай народнай творчасцю, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, навакольнымі прадметамі, прыродай.  А зараз установа з’яўляецца раённай пляцоўкай педпраекта “Сямейны тэатр у дашкольным цэнтры”, праз рэалізацыю якога адбываецца прыцягненне дзяцей і бацькоў да беларускай культуры. Так, выхаванцы тэатральнай студыі паказалі інсцэніроўку беларускай народнай казкі “Каза-манюка”, якая распачынае рэалізацыю праграмы “Планета казак”. У санаторным яслях-садзе быў прэзентаваны вопыт работы калектыву па рэалізацыі рэспубліканскай эксперыментальнай пляцоўкі па развіцці інавацыйных працэсаў, а таксама па рэалізацыі мадэлі маральна-патрыятычнага выхавання ў рознаўзроставай групе на аснове культуры і традыцый роднага краю. Падчас экскурсіі быў наведаны тэматычны куток, адбылося знаёмства з яго афармленнем і матэрыяламі, таксама была прэзентавана выстава народнага побыту “Мой родны кут…” і народнай творчасці. Увогуле, як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Любоў Шастакова, да рэалізацыі маральна-патрыятычнага выхавання ўсе ўстановы дашкольнай адукацыі раёна падыходзяць паглыблена, сур’езна, што, безумоўна, дае станоўчыя вынікі. Сяргей КОЗЕЛ. Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей